21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Лекавы зялёны чай

26.08.2009 08:47 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Iнфарм-укол

Колiшнiя эксперыменты з удзелам 10 чалавек паказалi, што некалькi кубкаў моцнага зялёнага чаю дазваляюць спалiць каля 80 ккал. Аднак у вынiку апошнiх даследаванняў вучоныя прыйшлi да высновы, што знiзiць вагу гэты напой дапамагае мала.

Нягледзячы на тое, што эфект спальвання тлушчу зялёным чаем не даказаны, адмаўляцца ад яго не варта, паколькi ў iм шмат карыснага. У прыватнасцi, комплекс катэхiнаў i вiтамiну С — антыаксiдантаў, якiя абараняюць ад раку.

ЛЕПЕЙ МЕНШ, ДЫ ЧАСТА

Вядома, што харчавацца трэба 6 разоў на дзень дробнымi порцыямi. Сутнасць тэорыi ў тым, што чым часцей мы ядзiм, тым больш энергii затрачвае арганiзм на ператраўлiванне ежы. Аднак даследчыкi ўнiверсiтэта ў штаце Юта сцвярджаюць, што калi i ёсць нейкiя перавагi ад такога падыходу да ежы, то яны мiнiмальныя.

Iншая справа, што частыя перакусы дапамагаюць лепей кантраляваць вагу, узровень цукру застаецца стабiльным на працягу дня, таму моцных прыступаў голаду не здараецца. Галоўны «плюс» — мы не пераядаем.

СТРОГА ПА ГРАФIКУ

Яшчэ больш эфектыўна, чым дробныя прыёмы ежы, харчавацца строга па графiку. Гэта вельмi важна для абмену рэчываў.

Выснова была зроблена на падставе працяглага назiрання за жывёламi, якiх кармiлi па гадзiнах. Тыя, хто не ведаў, калi iм дадуць паесцi, былi значна больш схiльнымi назапашваць калорыi, а значыць, i тлушчавую тканку. Вопыт праводзiўся толькi на жывёлах, аднак варта памятаць, што абменныя працэсы ва ўсiх жывых iстот працякаюць прыкладна аднолькава.

П’ЁМ, П’ЁМ, П’ЁМ

Наколькi вада ўплывае на метабалiзм, меркаваць рана, аднак усё роўна варта ўжываць яе як мага больш i пажадана ў ахалоджаным выглядзе, — тады арганiзм будзе затрачваць дадатковую энергiю на яе падагрэў.

I БЯЛКI, I ТЛУШЧЫ З ВУГЛЯВОДАМI

Вядома, што на расшчапленне тлушчаў арганiзм затрачвае 5 працэнтаў iх каларыйнасцi, на расшчапленне складаных вугляводаў (асноўная крынiца — збожжавыя) — 5—20 працэнтаў i на расшчапленне бялкоў — 10—30 працэнтаў.

З другога боку, самую працяглую энергiю, якая не дазваляе разгуляцца голаду, забяспечваюць менавiта складаныя вугляводы. Да таго ж яны служаць цудоўным палiвам для работы мышцаў i мозгу. Кожны прыём ежы павiнен быць камбiнаваным — утрымлiваць i вугляводы, i бялкi. Пры гэтым ужыванне апошнiх трэба абмежаваць 45 грамамi ў дзень. Каб выключыць залiшнюю нагрузку на ныркi.

КРЫШКУ ВОСТРАНЬКАГА

Нiхто не даказаў, што вострыя спецыi спрыяюць працэсу метабалiзму, аднак дадаць iх да абеду не нашкодзiць. Пякучы перац забiвае гнiласныя бактэрыi, што асаблiва актуальна летам, калi прадукты хутка псуюцца.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Колiшнiя эксперыменты з удзелам 10 чалавек паказалi, што некалькi кубкаў моцнага зялёнага чаю дазваляюць спалiць каля 80 ккал. Аднак у вынiку апошнiх
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика