21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

«Лiшкi» купяць на мiльярды

26.08.2009 08:47 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сяргей ГРЫБ

На працягу мiнулага года спажывецкая кааперацыя здолела закупiць у насельнiцтва сельгаспрадукцыi на суму ў 101 млрд рублёў. Прычым сёлета стаiць задача захаваць, а па магчымасцi — нават павялiчыць гэты паказчык на 10 працэнтаў. Тым часам, як складваецца сiтуацыя з купляй садавiны i гароднiны ўжо зараз, якiм чынам будзе арганiзаваны iх прыём i як могуць «паводзiць» сябе закупачныя цэны? Аб усiм гэтым i iншым — наша сённяшняя гутарка з начальнiкам упраўлення нарыхтовак Белкаапсаюза Уладзiмiрам Уралавiчам ГАПАНОВIЧАМ.

«ЯБЛЫЧНЫ БУМ» ЗАСТАНЕЦЦА Ў МIНУЛЫМ?

Па традыцыi сезон масавых нарыхтовак у Беларусi «стартуе» з садовых сунiц. Так атрымалася i сёлета. Прычым яшчэ зусiм нядаўна лiчылася, што агульны валавы збор гэтай ягады выйдзе на адзнаку 5 тыс. тон. Але мы мяркуем — бог вынiкуе. У прыватнасцi, адзначае Уладзiмiр Гапановiч, спёка i працяглая адсутнасць дажджоў ужо зрабiлi сваю справу. У найбольш «таварных», Лунiнецкiм i Маларыцкiм, раёнах ураджай сунiц будзе цi не ўдвая меншым. I да таго ж ягада выйшла дробнай — паўтара сантыметра ў дыяметры.

Далёка не аптымiстычны таксама прагноз наконт яблыкаў. У сувязi з незвычайна багатым ураджаем летась iх удалося нарыхтаваць адразу 136 тыс. тон. Сёлета ж гаворка можа iсцi аб узроўнi прыкладна ў 80 тыс. тон. I тое, як кажуць, у лепшым выпадку.

Адначасова, кажа Уладзiмiр Гапановiч, пакуль (калi зноў-такi не ўнясе свае карэктывы надвор’е) выпадае спадзявацца на някепскi ўраджай дзiкарослых ягад. Не павiнны адчуць нарыхтоўшчыкi «дэфiцыту» i з агуркамi. Праўда, з апошнiмi ўзнiкаюць праблемы ўжо iншага плана.

— Цi не галоўная цяжкасць — рэалiзацыя агуркоў, — кажа Уладзiмiр Гапановiч. — Зразумела, штосьцi мы зможам прадаць праз свае рознiчныя гандлёвыя прадпрыемствы i рынкi, штосьцi «возьме» кансервавая прамысловасць Белкаапсаюза i iншых ведамстваў. Аднак пры гэтым аналiз сведчыць: прыкладна 3 тыс. тон агуркоў фактычна застаюцца «свабоднымi». Таму, на наш погляд, адзiнае выйсце ў такой сiтуацыi — павялiчваць аб’ёмы перапрацоўкi «ўнутры» краiны, i тым самым скарачаць iмпарт.

Праблема рэалiзацыi застаецца актуальнай i ў адносiнах да бульбы. Спрагназаваць яе валавы збор дакладна зараз амаль нерэальна. Аднак у Белкаапсаюзе перакананыя: якога-небудзь «недахопу» тут не будзе. Iншае пытанне — што рабiць з «другiм хлебам» потым? Сапраўды, 14—15 тыс. тон мяркуецца закласцi на мiжсезоннае захоўванне для гандлю, каля 11 тыс. тон пойдзе на «бягучую» рэалiзацыю. Але на гэтым можна ставiць кропку. Прычым не сакрэт: аб’ём прапаноў атрымаецца ў некалькi разоў большым.

— Паколькi магчымасцi ўнутранага рынку абмежаваныя, трэба рабiць стаўку на экспарт, — працягвае Уладзiмiр Гапановiч. — Мiж тым, летась «у сезон» фактычны ўзровень цэн на аптовых рынках Масквы i Санкт-Пецярбурга вагаўся ў межах 3—3,3 расiйскага рубля за кiлаграм, тады як узровень закупачных цэн у нас склаў 3,6—4 расiйскiя рублi ў пераразлiку. Словам, мы аўтаматычна аказалiся неканкурэнтаздольнымi. Аднак гэта — толькi палова бяды. Горш тая акалiчнасць, што абсалютная большасць насельнiцтва нашай краiны вырошчвае бульбу на «засмечаных» драцянiкам, нематодай, паршой глебах. А ў сваю чаргу гэта — «удар» па якасцi. Апроч таго, насуперак патрабаванням рынку, значная частка прыватных гаспадарак вырошчвае не нейкi адзiн канкрэтны гатунак, а «сумесь». Так, Белкаапсаюз спрабуе ўплываць на сiтуацыю, на працягу апошнiх гадоў на асобных прыватных падворках сталi праводзiцца агратэхнiчныя мерапрыемствы, наладжаны актыўны продаж насельнiцтву элiтнага насення бульбы. Але пакуль мы тут — яшчэ ў пачатку доўгага шляху.

ПАТРАБУЕЦЦА... СЕЗОННЫ НАРЫХТОЎШЧЫК

Нягледзячы на гэта, заўважае Уладзiмiр Гапановiч, кааператары будуць iмкнуцца прыняць у насельнiцтва ўсе якасныя «лiшкi». Сама схема нарыхтовак сёлета атрымаецца ранейшай. Здаваць сельгаспрадукцыю можна ў вясковыя крамы цi ў нарыхтоўчыя пункты. Аднак пры гэтым, каб ахапiць як мага большую колькасць вёсак, ёсць намер адразу ўтрая павялiчыць колькасць сезонных нарыхтоўшчыкаў. У якасцi iх змогуць працаваць пенсiянеры, настаўнiкi i нават беспрацоўныя. Адно, што паколькi такая работа звязана з дакументацыяй i грашыма, перавага будзе аддавацца людзям з пэўным узроўнем адукацыi i падрыхтоўкi.

— Хтосьцi з сезонных нарыхтоўшчыкаў будзе працаваць непасрэдна ў часовых нарыхтоўчых пунктах, iншыя — на транспарце райспажыўтаварыстваў, — распавядае Уладзiмiр Гапановiч. — Аднак пры гэтым мы запрашаем для работы ў вёсках грамадзян, якiя маюць грузавыя мiкрааўтобусы цi легкавыя аўтамабiлi з грузавымi прычэпамi. Да слова, вопыт прыцягнення сезонных нарыхтоўшчыкаў з’явiўся даволi даўно. Прычым, да прыкладу, летась заробкi некаторых з iх за паўтара-два месяцы дасягалi 3—3,5 млн рублёў.

Яшчэ адна, i не менш важная асаблiвасць сёлетняга нарыхтоўчага сезона — арганiзацыя работы аператыўных штабоў i «гарачых» лiнiй. Такiм чынам, каб даведацца аб умовах здачы сельгаспрадукцыi, запрасiць нарыхтоўшчыка ў аддаленую вёску, а то i паскардзiцца, кожны можа звярнуцца ў райспажыўтаварыства. Або непасрэдна ў Белкаапсаюз па мiнскiх тэлефонах: 226-97-07, 226-84-95 i 203-61-17.

ЦЭНЫ ВЫЗНАЧАЕ РЫНАК

Паводле слоў Уладзiмiра Гапановiча, непасрэдна разлiкi павiнны адбывацца «дзень у дзень». Пры гэтым пры жаданнi за здадзеную прадукцыю можна набыць той цi iншы тавар з кааператыўнай крамы. А можна — узяць «жывыя» грошы. Прычым менавiта апошнi варыянт становiцца ўсё больш папулярным.

Да слова, зазначае Уладзiмiр Гапановiч, праблем з грашамi сёлета не ўзнiкне. «У справу» пойдуць уласныя сродкi спажывецкай кааперацыi. Апроч таго, спецыяльна «пад нарыхтоўкi» плануецца выдзяленне льготнага крэдыту.

Менш пэўнае на сёння становiшча з закупачнымi цэнамi. Пакуль, у пiк сезона, называць дакладныя лiчбы можна толькi па сунiцах: кошт «таварнай» ягады тут можа даходзiць да 1,5 тыс., а вось ягада, прыдатная для прамысловай перапрацоўкi, прымаецца ўжо па 650—750 рублёў.

Даволi паказальны малюнак атрымаўся па першых грунтавых агурках — з улiкам часовага попыту i канкурэнцыi з боку расiйскiх аптовых нарыхтоўшчыкаў, цана на iх даходзiла да 3—3,3 тыс. за кiлаграм. Аднак, падкрэслiвае Уладзiмiр Гапановiч, з цягам часу, у перыяд масавай нарыхтоўкi, гэты паказчык будзе змяншацца — ужо зараз ён складае 1200 рублёў. Адначасова папярэднi прагноз на чарнiцы i журавiны — адпаведна каля 4 тыс. i 1,5 тыс. за кiлаграм. Зрэшты, нельга не заўважыць: ўзгаданыя лiчбы могуць змяняцца як у большы, так i ў меншы бок.

I ўсё ж дзве заўсёды найбольш цiкавыя для большасцi грамадзян нашай краiны пазiцыi — яблыкi i бульба.

— Паколькi амаль усе беларускiя яблыкi не могуць захоўвацца працяглы час i iдуць на перапрацоўку, летась узровень цэн на iх вагаўся ад 60 да 100 рублёў за кiлаграм. Аднак сёлета ўраджай гэтай садавiны чакаецца нашмат меншым, попыт перавысiць прапановы, i, адпаведна, цэны павiнны ўзрасцi, — заўважае Уладзiмiр Гапановiч. — Што да бульбы, то паўтаруся: яе кошт не вытрымлiвае канкурэнцыi на замежных рынках ужо зараз. Таму, на наш погляд, падстаў для павелiчэння закупачнай цаны ў дадзеным выпадку няма. Прынамсi, калi мы разлiчваем на рост аб’ёмаў продажу за межамi краiны, цану на бульбу трэба наадварот знiжаць.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На працягу мiнулага года спажывецкая кааперацыя здолела закупiць у насельнiцтва сельгаспрадукцыi на суму ў 101 млрд рублёў. Прычым сёлета стаiць задач
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика