21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Донар азначае «дарыльшчык крывi»

26.08.2009 08:47 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Надзея НIКАЛАЕВА

14 чэрвеня — Сусветны дзень донара крывi. У Беларусi, паводле iнфармацыi службы пералiвання крывi, колькасць людзей, якiя хоць бы аднойчы выконвалi донарскую мiсiю, дасягае двух мiльёнаў чалавек. А ганаровымi донарамi з’яўляюцца 40 тыс. 271 чалавек — гэта людзi, якiя здавалi сваю кроў не менш як 40 разоў. Прычым сярод iх ёсць i двойчы, i тройчы донары-героi.

— Некаторыя нашы донары здалi ўжо па 300—500 доз плазмы, — паведамiла на сустрэчы з журналiстамi ў Нацыянальным прэс-цэнтры намеснiк дырэктара РНПЦ гематалогii i трансфузiялогii Эсфiр СВIРНОЎСКАЯ. — Мы вельмi даражым гэтымi людзьмi. 40 працэнтаў ад агульнай колькасцi донараў складае моладзь ва ўзросце да 30 гадоў. Яшчэ 30 працэнтаў — гэта людзi ва ўзросце ад 31 да 45 гадоў i столькi ж — ва ўзросце ад 46 да 60 гадоў. На сёння i па ўзроўню аказання трансфузiялагiчнай дапамогi, i па забяспечанасцi хворых кампанентамi крывi, i па колькасцi донараў Беларусь нi ў чым не саступае развiтым краiнам Еўропы. Усе рэкамендацыi Сусветнай арганiзацыi аховы здароўя ў нашай краiне даўно выконваюцца. Больш за тое, мы ўжо нават пайшлi наперад, што выклiкае здзiўленне ў нашых заходнiх калег. Для прыкладу, мы адмовiлiся ад многiх формаў донарства, у прыватнасцi ад сваяцкага донарства. Справа ў тым, што трансфузiялогiя не развiваецца асобна ад iншых сфераў медыцыны, а абапiраецца на iх дасягненнi. Сёння, напрыклад, ужо вядома, што кроў блiзкiх сваякоў можа выклiкаць у рэцыпiента ўскладненнi. Да таго ж у Беларусi створана, без перабольшання, унiкальная сiстэма адбору патэнцыяльных донараў. Па-першае, катэгарычна забараняецца здаваць кроў людзям, якiя перахварэлi на вiрусныя гепатыты, туберкулёз, сiфiлiс, людзям з наркатычнай залежнасцю, хворым на алкагалiзм i ВIЧ-iнфiцыраваным. Уся iнфармацыя аб iх у абавязковым парадку паступае з дыспансэраў i медыцынскiх устаноў у рэспублiканскую службу крывi. Такiм чынам, мы валодаем нават больш поўнай карцiнай аб стане здароўя донара, чым палiклiнiка па яго месцы жыхарства. Па-другое, усе патэнцыяльныя донары праходзяць анкетаванне i медыцынскi агляд. Патрабаваннi да iх здароўя — надзвычай жорсткiя. Па-трэцяе, донарская кроў праходзiць абавязковае абследаванне з дапамогай высокаспецыфiчных i высокаадчувальных тэст-сiстэм III i IV пакаленняў. Плюс «свежыя» прадукты крывi адпраўляюцца на абавязковую трохмесячную каранцiнiзацыю. I толькi ў тым выпадку, калi за гэты час не стануць вядомыя новыя факты аб здароўi донара, яго кроў прызнаецца прыдатнай для выратавання жыцця iншага чалавека.

Паводле слоў дырэктара РНПЦ гематалогii i трансфузiялогii Мiхаiла Патапнева, на працягу апошнiх пяцi гадоў колькасць кроваздач на 1000 жыхароў вагаецца ў Беларусi ад 39,3 да 44,7 пры сярэдняй дозе кроваздачы 470 мiлiлiтраў. Асноўная стаўка сёння робiцца на пастаянных донараў. За кошт донараў, якiя здаюць кроў рэгулярна, агульная iх колькасць за апошняе дзесяцiгоддзе скарацiлася ў Беларусi на 50 працэнтаў, у той час як аб’ём нарыхтаванай крывi ўзрос на 15 працэнтаў i склаў летась 18,1 мл цэльнай крывi ў разлiку на кожнага жыхара.

— Я лiчу, што донарам па клiчу сэрца павiнен стаць кожны здаровы чалавек, паколькi ў перакладзе з лацiнскай мовы слова «донар» азначае «дарыльшчык крывi», — падкрэслiла Эсфiр Свiрноўская. — Падчас кожнай справаздачы донар страчвае дзесятую частку аб’ёму сваёй крывi, якая аднаўляецца прыблiзна на працягу сутак, дзякуючы выпiтай вадкасцi i паступленню клетак крывi з так званага «дэпо». Таму ўсе меркаваннi, быццам бы рэгулярныя кроваздачы могуць негатыўна адбiцца на здароўi донара, не маюць нiякiх медыцынскiх абгрунтаванняў. Хутчэй, наадварот: рэгулярныя кроваздачы стымулююць у донараў работу коснага мозгу, а гэта з’яўляецца гарантыяй таго, што ў выпадку вялiкай страты крывi арганiзм гэтых людзей зможа кампенсаваць «недастачу».

Спецыялiсты службы пералiвання крывi перакананыя, што адмена льгот ганаровым донарам, якая можа адбыцца ў 2008 годзе, нi на актыўнасць донараў, нi на забяспечанасць медыцынскiх устаноў кампанентамi крывi iстотна не паўплывае. Хоць бы таму, што для 60—70 працэнтаў беларусаў, якiя вырашылi выступiць у ролi донараў асноўны пабуджальны матыў — альтруiзм, а для 15 працэнтаў — жаданне дапамагчы блiзкiм. А вось матэрыяльная зацiкаўленасць з’яўляецца пабуджальным матывам толькi для 8 працэнтаў людзей, якiя ўзялi на сябе донарскую мiсiю. Аб гэтым сведчаць даныя абавязковага анкетавання донараў.

— Словазлучэнне «забастоўка донараў», якое сустракаецца ў некаторых СМI, гэта спалучэнне абсалютна неспалучальных паняццяў: забастоўка азначае адмову ад працы, а донар, як я ўжо казала, дорыць людзям сваю кроў, — падзялiлася сваiм меркаваннем Эсфiр Свiрноўская. — Палiтыка i Савета Еўропы, i Сусветнай арганiзацыi аховы здароўя скiраваная сёння на прапаганду бязвыплатнага донарства i адмену ўсялякiх iльгот, паколькi даныя шматлiкiх даследаванняў сведчаць аб тым, што самыя бяспечныя донары — гэта донары, якiя здаюць сваю кроў па добрай волi, без разлiку на грашовую кампенсацыю. Напрыклад, у Францыi донара вызваляюць ад працы толькi на палову дня — непасрэдна для самой працэдуры здачы крывi з захаваннем за гэты час заробку. У Iталii донарам прадастаўляецца адзiн неаплачваемы дзень. У Беларусi донарам прадастаўляюцца два вольныя днi з захаваннем iх сярэдняга заробку. Прычым кампенсацыйныя выплаты бярэ на сябе дзяржава, а не наймальнiк. Наколькi мне вядома, пытанне аб адмене кампенсацыйных выплат за два вольныя днi на ўрадавым узроўнi нават не ўзнiмалася. Я ўвогуле хачу сказаць, што ад людзей, якiя выконваюць высакародную донарскую мiсiю, залежыць жыццё кожнага з нас. Напрыклад, толькi 15 працэнтаў насельнiцтва мае адмоўны рэзус-фактар крывi. I калi ў мужа жанчыны з адмоўным рэзус-фактарам рэзус-фактар акажацца дадатны, то будучае iх дзяцей будзе цалкам у руках рэзус-адмоўных донараў. Гэтыя людзi ў iмя жанчын, якiя мараць аб здаровых нашчадках, праходзяць даволi цяжкую працэдуру — на працягу двух гадоў мы ўводзiм iм рэзус-дадатныя эрытрацыты, пасля чаго ў iх выпрацоўваюцца антыцелы, якiя выкарыстоўваюцца для прыгатавання прэпарата iмунаглабулiн анты-рэзус. На маленькую Беларусь мы вырабляем 4 тысячы доз. А на Украiне, дзе насельнiцтва ў 5 разоў перавышае насельнiцтва Беларусi, вырабляецца толькi 380 доз. У Мiнску людзей з адмоўным рэзус-фактарам, якiя могуць быць донарамi, налiчваецца крыху менш за тысячу, з iх здаюць кроў рэгулярна — 438 чалавек. I вось дзякуючы менавiта гэтым альтруiстам, мы можам сёння папярэджваць цяжкiя ўскладненнi ў цяжарнай жанчыны i ў яе будучага дзiцяцi...



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
14 чэрвеня — Сусветны дзень донара крывi. У Беларусi, паводле iнфармацыi службы пералiвання крывi, колькасць людзей, якiя хоць бы аднойчы выконвалi до
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика