У Бялынiчах укралi «хуткую дапамогу»
Пакуль медыкi адпачывалi ў чаканнi наступнага выклiку, прама з тэрыторыi раённай бальнiцы двое маладых людзей укралi «уазiк» — аўтамабiль хуткай дапамогi. Яны нажнiцамi адкрылi замок i паехалi ў Магiлёў. Мiлiцыя ўвяла ў дзеянне план «Перахват», аднак пры пад’ездзе да абласнога цэнтра зламыснiкi кiнулi машыну i збеглi. Два жыхары Бялынiчаў былi затрыманыя ў той жа дзень i свой учынак патлумачылi тым, што вельмi захацелася пакатацца. Цяпер за аўтавандроўку iм давядзецца расплацiцца.
Ул. iнф. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пакуль медыкi адпачывалi ў чаканнi наступнага выклiку, прама з тэрыторыi раённай бальнiцы двое маладых людзей укралi «уазiк» |
|