Дзiця спала, бацькi купалiся...
Сымон Свiстуновiч
Людзi топяцца ў вадаёмах найперш таму, што, нападпітку, лезуць у ваду. Напрыклад, на Брэстчыне толькi за апошнi тыдзень утапiлася дзесяць чалавек. Але бадай што самы незразумелы выпадак здарыўся ў Камянецкiм раёне.
Iнспектар мясцовага РАУС наткнуўся на аўтамабiль, якi стаяў на беразе ракi Лясная. «Аўдзi-80» была пустой, дзверы расчыненыя, а фары ўключаныя. Тут жа ляжала i адзенне. Каля ракi выклiканыя аператыўнiкi знайшлi мёртвую 21-гадовую маладзiцу, а неўзабаве дасталi з вады i тапельца — яе 29-гадовага мужа. А падзеi развiвалiся наступным чынам. Маладая пара пасля святкавання дня нараджэння ў знаёмых вярнулася дадому. Бацькi паклалi двухгадовае дзiця спаць, а самi паехалi на рэчку купацца. Ужо вядома, што ў маладой жанчыны алкаголю ў крывi не было, гвалту да яе не прымянялi ды i плаваць яна не ўмела — баялася вады. Следства працягваецца.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Людзi топяцца ў вадаёмах найперш таму, што, нападпітку, лезуць у ваду. Напрыклад, на Брэстчыне толькi за апошнi тыдзень утапiлася дзесяць чалавек |
|