Шэсць абiтурыентаў выбылi з экзаменацыйнага марафону
Надзея НIКАЛАЕВА
Крыху больш за 82 тысячы абiтурыентаў прынялi ўдзел у цэнтралiзаваным тэсцiраваннi па беларускай мове, якое паклала пачатак сёлетняй прыёмнай кампанii.
Нагадаем, што зарэгiстравалiся для ўдзелу ў тэсцiраваннi 87 тысяч чалавек, такiм чынам 5 тысяч чалавек на экзамен не з’явiлiся. Можна не сумнявацца, што сярод тых, хто тэсцiраванне прапусцiў, ёсць дзесяцiкласнiкi, якiя не маюць права ўдзельнiчаць у цэнтралiзаваным тэсцiраваннi, а таксама «двайнiкi» — абiтурыенты, якiя зарэгiстравалiся больш чым на тры дысцыплiны. Як паведамiлi журналiсту «Звязды» ў Рэспублiканскiм iнстытуце кантролю ведаў, 6 удзельнiкаў ЦТ былi выдалены з аўдыторый за шпаргалкi, мабiльныя тэлефоны i спробы паразмаўляць са сваiмi суседзямi. Адзiн абiтурыент пакiнуў экзамен па прычыне дрэннага самаадчування.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Крыху больш за 82 тысячы абiтурыентаў прынялi ўдзел у цэнтралiзаваным тэсцiраваннi па беларускай мове, якое паклала пачатак сёлетняй прыёмнай кампанii |
|