Адправiў жонку працаваць
Мiлiцыя Баранавiцкага раёна завяла крымiнальную справу на аднаго мужчыну.
Каб паправiць сваё фiнансавае становiшча, ён прымушаў жонку займацца прастытуцыяй. З 2005 года жанчына выходзiла на трасу Брэст—Мiнск, зарабляючы такiм чынам грошы. Сымон СВIСТУНОВIЧ. МЛЫН З ТАЙНIКОМ У будынку паўразбуранага млына паблiзу вёскi Беняконi Воранаўскага раёна супрацоўнiкi ўпраўлення па барацьбе з арганiзаванай злачыннасцю i ваеннаслужачыя Камiтэта пагранвойскаў знайшлi тайнiк, у якiм нехта прыхаваў боепрыпасы. Праваахоўнiкамi было канфiскавана дзве гранаты Ф-1, граната РГН i ўзрывальнiкi да iх. Зараз высвятляецца асоба гаспадара «скарбу». Iгар ГРЫШЫН. ВЯСКОВЫ «РАСКОЛЬНIКАЎ»? У вёсцы Лабаны Ушацкага раёна 22-гадовы беспрацоўны ноччу прыйшоў да хаты 65-гадовай пенсiянеркi i пачаў ёй пагражаць сякерай i ланцугом ад веласiпеда. Патрабаваў грошы i спiртное, пабiў яе. Пасля таго, як бабулька пачала клiкаць на дапамогу, «госць» пусцiўся ўцякаць. Мiлiцыянеры хутка затрымалi злодзея — жыхара вёскi Арэхаўна, раней судзiмага за крадзяжы i разбой. Аляксандр ПУКШАНСКI. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мiлiцыя Баранавiцкага раёна завяла крымiнальную справу на аднаго мужчыну |
|