Гомельшчына—Масква
Уладзiмiр ПЕРНIКАЎ
13 чэрвеня ў Гомельскай вобласцi пачалiся Днi Паўднёва-Заходняй адмiнiстрацыйнай акругi Масквы, у сувязi з чым да нас прыбыла афiцыйная дэлегацыя на чале з прэфектам акругi Аляксеем Чэлышавым.
Госцi ўсклалi кветкi i вянкi да Брацкай магiлы савецкiх воiнаў i партызанаў, пасля чаго адбылося падпiсанне пагадненняў памiж управамi раёнаў акругi i гарадскiмi i раённымi выканаўчымi камiтэтамi вобласцi. Тут трэба сказаць, што сталiца Расiйскай Федэрацыi з’яўляецца для Гомельшчыны вядучым гандлёвым партнёрам з усiх 77 адмiнiстрацыйных суб’ектаў гэтай краiны. Адным з прыкладаў паспяховага ўзаемадзеяння з Масквой i ўказанай акругай з’яўляецца арганiзацыя з 2002 года на тэрыторыi акругi выязных кiрмашоў па продажу беларускiх тавараў, якiя карыстаюцца там попытам. Летась нашы гандлёвыя i прамысловыя арганiзацыi прадалi iх на мiльён долараў, а з пачатку гэтага года — на 479 тысяч. Да канца года плануецца правесцi там сем выязных кiрмашоў. Працягваецца рэалiзацыя сумеснага праекта па будаўнiцтву Палаца гульнявых вiдаў спорту на тэрыторыi акругi. — Днi акругi, якiя праходзяць на Гомельшчыне, — сказаў старшыня аблвыканкама Аляксандр Якабсон, — гэта яшчэ адзiн крок наперад ва ўшчыльненнi нашых кантактаў. Гэта ж пацвердзiў i Аляксей Чэлышаў, якi паведамiў, што ў вераснi ў акрузе адкрываецца магазiн «Сябры», дзе будзе арганiзаваны продаж гомельскiх тавараў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
13 чэрвеня ў Гомельскай вобласцi пачалiся Днi Паўднёва-Заходняй адмiнiстрацыйнай акругi Масквы, у сувязi з чым да нас прыбыла афiцыйная дэлегацыя на ч |
|