Дырэктыва Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь № 3
Эканомiя i беражлiвасць — галоўныя фактары эканамiчнай бяспекi дзяржавы
У Рэспублiцы Беларусь за апошняе дзесяцiгоддзе створана эфектыўная эканомiка, якая дынамiчна развiваецца, арыентаваная на няўхiльны рост дабрабыту i павышэнне якасцi жыцця грамадзян, абарону iх матэрыяльных, сацыяльных i культурных iнтарэсаў. Паслядоўна ажыццяўляецца курс на iнавацыйнае развiццё краiны. За гады незалежнасцi сфармiравана сучасная сацыяльная iнфраструктура. У рэспублiцы, якая засталася пасля распаду Савецкага Саюза без крынiц энергетычных i сыравiнных рэсурсаў, праведзена вялiкая работа па ўкараненню энерга- i рэсурсазберагальных тэхналогiй. У вынiку ў 1997—2006 гадах прырост валавога ўнутранага прадукту забяспечаны практычна без павелiчэння спажывання палiўна-энергетычных рэсурсаў. Гэта ў комплексе з iншымi мерамi дало магчымасць мiнiмiзаваць адмоўныя вынiкi для эканомiкi павышэння цэн на нафту i газ, а галоўнае — не дапусцiць падзення жыццёвага ўзроўню нашага народа. Разам з тым у краiне не створана цэласная сiстэма эканомii матэрыяльных рэсурсаў, што знiжае канкурэнтаздольнасць эканомiкi, эфектыўнасць выкарыстання ўсiх вiдаў палiва, энергii, сыравiны, матэрыялаў i абсталявання. Энергаёмiстасць валавога ўнутранага прадукту ў нас у паўтара-два разы вышэйшая, чым у развiтых дзяржавах з падобнымi клiматычнымi ўмовамi i структурай эканомiкi. Высокая i матэрыялаёмiстасць айчыннай прадукцыi. Недастаткова поўна выкарыстоўваюцца другасныя рэсурсы i адходы вытворчасцi. Не зжыты безгаспадарчасць i марнатраўства. Кiраўнiкi органаў дзяржаўнага кiравання i iншых арганiзацый не ажыццяўляюць належнага кантролю за беражлiвым захоўваннем i рацыянальным выкарыстаннем палiўна-энергетычных i матэрыяльных рэсурсаў, не заўсёды выяўляюць рэзервы па знiжэнню энерга- i матэрыялаёмiстасцi вытворчасцi. На нiзкiм узроўнi вядзецца работа па прыцягненню ў гаспадарчы абарот аднаўляльных крынiц энергii: лесу, вады, ветру, падземнага цяпла, сонечнай энергii i iншых. У той жа час бяздумныя, часам бяздушныя адносiны да прыроды наносяць ёй незаменны ўрон, што немiнуча адаб’ецца на якасцi жыцця наступных пакаленняў. Эканомнае расходаванне цяпла, электраэнергii, прыроднага газу, вады i iншых рэсурсаў не стала нормай жыцця для кожнай беларускай сям’i, кожнага чалавека. Не выкаранены факты вандалiзму ў пад’ездах, лiфтах, на лесвiчных пляцоўках шматкватэрных жылых дамоў, прыдамавых тэрыторыях i дзiцячых пляцоўках, у iншых грамадскiх месцах i на транспарце. Як вынiк, дзяржава нясе велiзарныя непрадукцыйныя расходы па падтрыманню ў належным стане аб’ектаў жыллёва-камунальнай гаспадаркi i сацыяльнай сферы. У мэтах умацавання эканамiчнай бяспекi дзяржавы: 1. Забяспечыць энергетычную бяспеку i энергетычную незалежнасць краiны. Для гэтага: 1.1. кiраўнiкам дзяржаўных органаў усiх узроўняў кiравання арганiзаваць жорсткi кантроль за рацыянальным выкарыстаннем палiўна-энергетычных i матэрыяльных рэсурсаў, знiжэннем удзельных матэрыяльных затрат на адзiнку выпускаемай прадукцыi пры адначасовым росце вытворчасцi i яе мадэрнiзацыi; 1.2. Савету Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь: 1.2.1. забяспечыць у 2007—2010 гадах i на перспектыву поўнае i надзейнае забеспячэнне насельнiцтва i эканомiкi энергарэсурсамi па эканамiчна абгрунтаваных цэнах (тарыфах), знiжэнне рызык i недапушчэнне крызiсных сiтуацый у энергазабеспячэннi краiны; 1.2.2. прыняць вычарпальныя меры па заключэнню пачынаючы з 2007 года доўгатэрмiновых пагадненняў аб пастаўках у Рэспублiку Беларусь палiўна-энергетычных рэсурсаў i ажыццяўленню гэтых паставак, прадугледзеўшы дыверсiфiкацыю гэтых рэсурсаў не менш як на 20 працэнтаў пры ўмове эканамiчнай i экалагiчнай мэтазгоднасцi; 1.2.3. да 1 жнiўня 2007 г. стварыць рэспублiканскую мiжведамасную камiсiю па кантролю за эканомiяй i рацыянальным выкарыстаннем палiўна-энергетычных i матэрыяльных рэсурсаў, забяспечыць стварэнне аналагiчных галiновых, абласных, гарадскiх, раённых i пастаянна дзеючых у арганiзацыях камiсiй, стварыць iнстытут пазаштатных iнспектараў па нагляду за эфектыўным выкарыстаннем рэсурсаў; 1.2.4. сумесна з аблвыканкамамi i Мiнскiм гарвыканкамам у 2007 годзе i ў наступныя гады актывiзаваць продаж ва ўстаноўленым парадку маёмасных комплексаў неэфектыўна працуючых малых i сярэднiх дзяржаўных арганiзацый, не завершаных будаўнiцтвам аб’ектаў з перавышэннем нарматыўнага тэрмiну будаўнiцтва больш за два гады, а таксама долей дзяржавы ў статутных фондах стратных гаспадарчых таварыстваў; 1.3. Савету Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь i Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi: 1.3.1. унесцi Кiраўнiку дзяржавы праект удакладненай Канцэпцыi энергетычнай бяспекi i павышэння энергетычнай незалежнасцi Рэспублiкi Беларусь, прадугледзеўшы ў iм: знiжэнне энергаёмiстасцi валавога ўнутранага прадукту ў 2010 годзе не менш як на 31 працэнт, у 2015 годзе не менш як на 50 працэнтаў, у 2020 годзе не менш як на 60 працэнтаў да ўзроўню 2005 года; забеспячэнне ў 2012 годзе не менш як 25 працэнтаў аб’ёму вытворчасцi электрычнай i цеплавой энергii за кошт выкарыстання мясцовых вiдаў палiва, другасных энергетычных рэсурсаў i альтэрнатыўных крынiц энергii i ў 2015 годзе ўвядзенне ў палiўны баланс бурых вуглёў беларускiх радовiшчаў; дыверсiфiкацыю паставак у рэспублiку нафты, прыроднага газу, электраэнергii, вугалю i ядзернага палiва, якая забяспечвае пачынаючы з 2020 года iмпарт з адной краiны—пастаўшчыка не больш як 65 працэнтаў аб’ёму спажывальных энергарэсурсаў; актывiзацыю работы па будаўнiцтву АЭС, працуючых на вугалi ЦЭС, ГЭС малой i сярэдняй магутнасцi, мiнi-ЦЭЦ, а таксама вытворчасцяў па выпуску бiяпалiва, ветраэнергетычных установак, бiягазавых комплексаў, установак, якiя выкарыстоўваюць энергiю цвёрдых камунальных i iншых адходаў; рэканструкцыю дзеючых i будаўнiцтва новых падземных сховiшчаў прыроднага газу, нафта- i мазутасховiшчаў; змяншэнне затрат на вытворчасць энергарэсурсаў за кошт прымянення энергазберагальных тэхналогiй i абсталявання, а таксама скарачэнне страт пры здабычы, перапрацоўцы, транспарцiроўцы i рэалiзацыi прадукцыi палiўна-энергетычнага комплексу; 1.3.2. у III квартале 2007 г. прадставiць Прэзiдэнту Рэспублiкi Беларусь праект удакладненай Дзяржаўнай комплекснай праграмы мадэрнiзацыi асноўных вытворчых фондаў Беларускай энергетычнай сiстэмы, энергазберажэння i павелiчэння долi выкарыстання ў рэспублiцы ўласных палiўна-энергетычных рэсурсаў у 2006—2010 гадах; 1.4. Савету Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь, іншым дзяржаўным органам i iншым дзяржаўным арганiзацыям у 2007 годзе i ў наступныя гады забяспечыць эканомiю валютных сродкаў за кошт актывiзацыi iмпартазамяшчэння, iстотнага скарачэння iмпарту прамысловай i сельскагаспадарчай прадукцыi, аналагiчнай той, што вырабляецца ў Рэспублiцы Беларусь. 2. Прыняць кардынальныя меры па эканомii i беражлiваму выкарыстанню палiўна-энергетычных i матэрыяльных рэсурсаў ва ўсiх сферах вытворчасцi i ў жыллёва-камунальнай гаспадарцы, а менавiта: 2.1. Савету Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь вызначыць i давесцi дзяржаўным органам i iншым дзяржаўным арганiзацыям паказчыкi па эканомii рэсурсаў на 2007 год, даводзiць iм такiя паказчыкi штогод; 2.2. рэспублiканскiм органам дзяржаўнага кiравання i iншым дзяржаўным арганiзацыям, падпарадкаваным Ураду Рэспублiкi Беларусь, Кiраўнiцтву справамi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь, Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi, Нацыянальнаму банку, мясцовым выканаўчым i распарадчым органам да 1 верасня 2007 г. забяспечыць: 2.2.1. разгляд на пасяджэннях адпаведных калегiяльных органаў пытанняў узмацнення рэжыму эканомii i рацыянальнага выкарыстання рэсурсаў, зацвердзiўшы галiновыя (па сферах дзейнасцi), абласныя, гарадскiя i раённыя праграмы мераў па эканомii i рацыянальнаму выкарыстанню палiўна-энергетычных i матэрыяльных рэсурсаў, а таксама грашовых сродкаў; 2.2.2. распрацоўку i ажыццяўленне ў 2007 годзе i ў наступныя гады падпарадкаванымi арганiзацыямi (арганiзацыямi, што ўваходзяць у iх склад) канкрэтных мераў па знiжэнню энерга- i матэрыяла-ёмiстасцi вытворчасцi, змяншэнню адходаў, страт сыравiны i матэрыялаў на ўсiх стадыях iх апрацоўкi, захоўвання i транспарцiроўкi, больш поўнаму выкарыстанню ў вытворчасцi другасных рэсурсаў; 2.2.3. давядзенне дзяржаўным арганiзацыям i гаспадарчым таварыствам, адносна якiх дзяржава, валодаючы долямi (акцыямi) у iх статутных фондах, можа вызначаць рашэннi, прымаемыя гэтымi таварыствамi, канкрэтных паказчыкаў па эканомii рэсурсаў на 2007 год. Даводзiць iм такiя паказчыкi штогод; 2.3. Савету Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь, аблвыканкамам i Мiн-скаму гарвыканкаму: 2.3.1. да 1 лiстапада 2007 г: стварыць новыя i ўмацаваць квалiфiкаванымi кадрамi iснуючыя службы па нармiраванню палiўна-энергетычных i матэрыяльных рэсурсаў; увесцi ў бiзнэс-планы развiцця арганiзацый раздзел «Энергазберажэнне», якi прадугледжвае знiжэнне энергаёмiстасцi выпускаемай прадукцыi, максiмальнае выкарыстанне мясцовых вiдаў палiва, уключаючы другасныя энергарэсурсы; 2.3.2. пры назначэннi на пасады кiраўнiкоў арганiзацый у якасцi аднаго з галоўных крытэрыяў ацэнкi iх прафесiйных якасцяў лiчыць здольнасць да стратэгiчнага мыслення, прыняцця нестандартных рашэнняў, накiраваных на павышэнне эфектыўнасцi вытворчасцi, у тым лiку за кошт знiжэння выдаткаў i эканомii палiўна-энергетычных i матэрыяльных рэсурсаў; 2.4. аблвыканкамам i Мiнскаму гарвыканкаму забяспечыць: 2.4.1. у 2008 годзе перавод кацельняў, размешчаных у населеных пунктах з колькасцю насельнiцтва да 20 тыс. чалавек (за выключэннем раёнаў, што пацярпелi ад аварыi на Чарнобыльскай АЭС) i працуючых на топачным мазуце, на выкарыстанне ў асноўным мясцовых вiдаў палiва; 2.4.2. у 2007— 2009 гадах замену з улiкам тэхналагiчнай i эканамiчнай мэтазгоднасцi электракацельняў i электранагравальнiкаў на катлаагрэгаты i воданагравальнiкi, што працуюць пераважна на мясцовых вiдах палiва; 2.4.3. да 2010 года цеплазабеспячэнне аднакватэрных i блакiраваных жылых дамоў за кошт устаноўкi ў iх iндывiдуальных устройстваў для ацяплення i гарачага водазабеспячэння — пры аптымiзацыi схем цеплазабеспячэння населеных пунктаў, якiя маюць цэнтралiзаванае вода- i газазабеспячэнне жыллёвага фонду; 2.4.4. сумесна з Мiнiстэрствам жыллёва-камунальнай гаспадаркi: аснашчэнне ў 2007—2008 гадах усiх кватэр (iндывiдуальных дамоў) прыборамi iндывiдуальнага ўлiку расходу халоднай i гарачай вады за кошт сродкаў грамадзян, крэдытных рэсурсаў i ўласных сродкаў арганiзацый жыллёва-камунальнай гаспадаркi; штогадовае выкарыстанне ў жыллёва-камунальным сектары да 2012 года мясцовых вiдаў палiва для патрэб ацяплення i гарачага водазабеспячэння не менш як 900 тыс. тон (умоўнага палiва); 2.4.5. сумесна з іншымі дзяржаўнымi органамi i iншымi арганiзацыямi водпуск штогод у мiжацяпляльны перыяд пачынаючы з 2007 года гарачай вады спажыўцам у раённых цэнтрах, гарадскiх пасёлках i сельскай мясцовасцi (акрамя раёнаў, што пацярпелi ад аварыi на Чарнобыльскай АЭС) з пераважным выкарыстаннем мясцовых вiдаў палiва i ўстаноўкай бакаў-акумулятараў. 3. Паскорыць тэхнiчнае перааснашчэнне i мадэрнiзацыю вытворчасцi на аснове ўкаранення энерга- i рэсурсазберагальных тэхналогiй i тэхнiкi. У сувязi з гэтым: 3.1. Савету Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь: 3.1.1. актывiзаваць прыцягненне замежных iнвестыцый для тэхнiчнага перааснашчэння i мадэрнiзацыi асноўных вытворчых сродкаў, укаранення энерга- i рэсурсазберагальных тэхналогiй. У 2007—2008 гадах з улiкам iнтарэсаў дзяржавы прыняць вычарпальныя меры па павышэнню адкрытасцi i прывабнасцi эканомiкi краiны для прыватнага капiталу, усебаковаму развiццю прыватнай iнiцыятывы; 3.1.2. з удзелам аблвыканкамаў да 1 кастрычнiка 2007 г. зацвердзiць рэспублiканскую праграму па пераўтварэнню кацельняў у мiнi-ЦЭЦ з улiкам эканамiчнай мэтазгоднасцi; 3.1.3. пачынаючы з 2007 года арганiзаваць пераход на энергаэфектыўны метад праектавання i будаўнiцтва будынкаў, шырокае прымяненне пры гэтым айчынных энерга- i рэсурсазберагальных канструктыўных элементаў, матэрыялаў i энергазберагальных iнжынерных сiстэм; 3.1.4. сумесна з аблвыканкамамi i Мiнскiм гарвыканкамам забяспечыць абследаванне шматкватэрных дамоў жыллёвага фонду i па вынiках да 1 студзеня 2008 г. распрацаваць першачарговыя меры па прывядзенню iх цеплатэхнiчных характарыстык у адпаведнасць з патрабаваннямi тэхнiчных нарматыўных прававых актаў; 3.2. рэспублiканскiм органам дзяржаўнага кiравання i iншым дзяржаўным арганiзацыям падначаленым Ураду Рэспублiкi Беларусь, мясцовым выканаўчым i распарадчым органам у 2007—2010 гадах забяспечыць: 3.2.1. распрацоўку i рэалiзацыю iнавацыйных i iнвестыцыйных праектаў, арыентаваных на апераджальнае развiццё вытворчасцяў з малой энерга-, i матэрыялаёмiстасцю, а таксама на пашырэнне сферы паслуг; 3.2.2. прыняцце мераў па тэхнiчнаму i тэхналагiчнаму перааснашчэнню арганiзацый, у тым лiку перапрацоўчых арганiзацый аграпрамысловага комплексу, размешчаных у малых i сярэднiх гарадскiх пасяленнях, у мэтах комплекснай перапрацоўкi сельскагаспадарчай сыравiны, максiмальнага выкарыстання адходаў вытворчасцi, уключаючы стварэнне на iх аснове вытворчасцяў па атрыманню палiва; 3.2.3. мадэрнiзацыю сiстэм ацяплення вытворчых памяшканняў з выкарыстаннем прагрэсiўных энергаэфектыўных тэхналогiй, замену састарэлага абсталявання на сучаснае энергазберагальнае. 4. Павысiць эфектыўнасць навукова-тэхнiчнай i iнавацыйнай дзейнасцi. Даручыць: 4.1. Савету Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь i Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi забяспечыць: 4.1.1. распрацоўку i да 1 лiстапада 2007 г. зацвярджэнне праграмы тэхнiчнага перааснашчэння i мадэрнiзацыi лiцейных, тэрмiчных, гальванiчных i iншых энергаёмiстых вытворчасцяў на 2007—2010 гады, прыняць меры па яе рэалiзацыi; 4.1.2. сумесна з аблвыканкамамi падрыхтоўку да 1 снежня 2007 г. прадстаўлення Прэзiдэнту Рэспублiкi Беларусь праекта дзяржаўнай праграмы «Торф»; 4.1.3. у 2007—2010 гадах: распрацоўку энерга-, i рэсурса- зберагальных тэхналогiй здабычы, вытворчасцi, пераўтварэння, транспарцiроўкi i комплекснага выкарыстання палiўна-энергетычных i матэрыяльных рэсурсаў, уключаючы бурыя вуглi i iншыя мясцовыя рэсурсы; укараненне перадавых тэхналогiй i абсталявання, якiя забяспечваюць максiмальна магчымую здабычу карысных выкапняў i комплекснае засваенне iх радовiшчаў; перыядычнае энергетычнае абследаванне арганiзацый для выяўлення рэзерваў эканомii палiўна-энергетычных рэсурсаў, а таксама распрацоўку мерапрыемстваў па энергазберажэнню i энергаэфектыўнасцi, абавязковых для выканання адпаведнымi арганiзацыямi; укараненне iнавацыйных праектаў, накiраваных на выкарыстанне новых крынiц энергii i нетрадыцыйных рэсурсаў вуглевадароднай сыравiны, у тым лiку на рэалiзацыю ў 2008—2010 гадах пiлотных праектаў па вытворчасцi пелетаў (гранулаў з адходаў дрэваапрацоўкi) з наступным сiстэмным развiццём такой вытворчасцi, выкарыстанню геатэрмальных водаў, бурых вуглёў, атрыманню чыстага вадароду i яго прымяненню; 4.2. Савету Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь з удзелам аблвыканкамаў i Мiнскага гарвыканкама ў 2007 годзе комплексна вырашыць пытаннi нарыхтоўкi, дастаўкi i выкарыстання драўнiннай палiўнай сыравiны, давесцi заданнi па яе вытворчасцi да ўсiх пастаўшчыкоў, уключаючы юрыдычныя асобы, якiя вядуць лясную гаспадарку, i лесакарыстальнiкаў незалежна ад iх падначаленасцi i формаў уласнасцi. Пачынаючы з 2007 года прымаць меры па павелiчэнню аб’ёмаў вырошчвання хуткарослай драўнiны для палiўных патрэб. 5. Забяспечыць стымуляванне эканомii палiўна-энергетычных i матэрыяльных рэсурсаў. Пры гэтым: 5.1. лiчыць выкананне паказчыкаў па эканомii рэсурсаў, павелiчэнне выкарыстання мясцовых нетрадыцыйных i аднаўляльных крынiц энергii, а таксама другасных энергарэсурсаў важнейшымi крытэрыямi ацэнкi работы кiраўнiкоў дзяржаўных органаў i iншых дзяржаўных арганiзацый; 5.2. Савету Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь i Федэрацыi прафсаюзаў Беларусi арганiзаваць пачынаючы з 2007 года рэспублiканскае спаборнiцтва за высокiя паказчыкi па эканомii рэсурсаў. Пераможцаў такога спаборнiцтва заносiць на Рэспублiканскую дошку Гонару; 5.3. Савету Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь: 5.3.1. да 1 верасня 2007 г. устанавiць залежнасць аплаты працы кiраўнiкоў дзяржаўных органаў i iншых дзяржаўных арганiзацый ад выканання паказчыкаў па эканомii рэсурсаў, павелiчэння выкарыстання мясцовых вiдаў палiва; 5.3.2. сумесна з Нацыянальнай акадэмiяй навук Беларусi да 1 верасня 2007 г. распрацаваць эфектыўны механiзм маральнага i матэрыяльнага стымулявання эканомii i рацыянальнага выкарыстання палiўна-энергетычных i матэрыяльных рэсурсаў, забяспечыць яго ўкараненне ў дзяржаўных органах iншых дзяржаўных арганiзацыях, а таксама ў падначаленых iм арганiзацыях (арганiзацыях, якiя ўваходзяць у iх склад); 5.4. аблвыканкамам i Мiнскаму гарвыканкаму да 1 верасня 2007 г. вызначыць сiстэму заахвочвання арганiзацый, падначаленых мясцовым i распарадчым органам, i iндывiдуальных прадпрымальнiкаў за эканомiю i беражлiвасць. 6. Шырока прапагандаваць сярод насельнiцтва неабходнасць выканання рэжыму паўсюднай эканомii i беражлiвасцi. З гэтай мэтай: 6.1. Мiнiстэрству iнфармацыi: 6.1.1. забяспечыць выданне нагляднай агiтацыi, вучэбна-метадычных дапаможнiкаў, дзiцячай пазнавальнай лiтаратуры па пытаннях эканомii i беражлiвасцi, павелiчэння колькасцi адпаведнай тэматычнай iнфармацыi ў сетцы Iнтэрнэт; 6.1.2. сумесна з Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампанiяй, закрытымi акцыянернымi таварыствамi «Другi нацыянальны тэлеканал» i «Сталiчнае тэлебачанне» сiстэматычна i ўсебакова асвятляць пытаннi эканомнага выкарыстання ўсiх вiдаў рэсурсаў, уключаючы прыродныя, як важнейшага прынцыпу забеспячэння эканамiчнай бяспекi Рэспублiкi Беларусь. Шырэй прапагандаваць вопыт перадавых калектываў рэспублiкi, якiя забяспечваюць строгi кантроль эканомii палiўна-энергетычных i матэрыяльных рэсурсаў, выпуск канкурэнтаздольнай прадукцыi з меншымi затратамi; 6.2. Мiнiстэрству адукацыi: 6.2.1. да 1 верасня 2007 г. распрацаваць для ўстаноў, якiя забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй адукацыi, праграму заняткаў па iнтарэсах, факультатываў, курсаў па пытаннях эканомii i беражлiвасцi; 6.2.2. сумесна з iншымi дзяржаўнымi органамi прымаць меры па ўдасканаленню сiстэмы падрыхтоўкi i павышэння квалiфiкацыi спецыялiстаў у сферы энерга-, i рэсурсазберажэння; 6.3. Мiнiстэрству ўнутраных спраў з удзелам мясцовых выканаўчых i распарадчых органаў больш актыўна прыцягваць работнiкаў мiлiцыi да правядзення прафiлактычных мерапрыемстваў па прадухiленню псавання маёмасцi ў жылых дамах, на вулiцах i ў iншых грамадскiх месцах; 6.4. Федэрацыi прафсаюзаў Беларусi арганiзаваць: у працоўных калектывах тлумачальную працу, накiраваную на эканомiю ўсiх вiдаў рэсурсаў; агляды на лепшыя дасягненнi па эканомii рэсурсаў i павышэнню эфектыўнасцi iх выкарыстання; 6.5. работнiкам арганiзацый жыллёва-камунальнай гаспадаркi, мясцовых выканаўчых i распарадчых органаў праводзiць тлумачальную працу сярод насельнiцтва па пытаннях паўсюднай эканомii палiўна-энергетычных i матэрыяльных рэсурсаў, устаноўкi для гэтага ў жылых памяшканнях iндывiдуальных прыбораў улiку расходу вады i прыроднага газу. 7. Устанавiць эфектыўны кантроль за рацыянальным выкарыстаннем палiўна-энергетычных i матэрыяльных рэсурсаў. У сувязi з гэтым: 7.1. рэспублiканскiм органам дзяржаўнага кiравання, iншым дзяржаўным арганiзацыям, падначаленым Ураду Рэспублiкi Беларусь, мясцовым выканаўчым i распарадчым органам: 7.1.1. забяспечыць правядзенне ў падначаленых арганiзацыях (арганiзацыях, якiя ўваходзяць у iх склад), рэгiёнах i населеных пунктах рэгулярных праверак стану работы па арганiзацыi эканомii палiўна-энергетычных i матэрыяльных рэсурсаў за кошт аптымiзацыi iх расходавання, замены састарэлага энергетычнага i тэхналагiчнага абсталявання на больш сучаснае, а таксама выкарыстання мясцовых вiдаў палiва; 7.1.2. устанавiць жорсткi кантроль за выкананнем дзяржаўнымi арганiзацыямi i гаспадарчымi таварыствамi, у адносiнах да якiх дзяржава, валодаючы долямi (акцыямi) у iх статутных фондах, можа вызначаць рашэннi, якiя прымаюцца гэтымi таварыствамi, даведзеных iм паказчыкаў па эканомii рэсурсаў; 7.1.3. забяспечваць прадстаўленне падначаленымi арганiзацыямi (арганiзацыямi, якiя ўваходзяць у iх склад) Мiнiстэрству статыстыкi i аналiзу поўнай i аб’ектыўнай дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi аб выкарыстаннi палiўна-энергетычных i матэрыяльных рэсурсаў; 7.2. Камiтэту дзяржаўнага кантролю: 7.2.1. ажыццяўляць мэтавыя праверкi выканання дзяржаўнымi органамi i iншымi арганiзацыямi заканадаўства па рацыянальнаму выкарыстанню рэсурсаў, прыцягваць да адказнасцi службовых асобаў, вiнаватых у нанясеннi ўрону дзяржаве, безгаспадарчасцi i марнатраўстве. Аб вынiках iнфармаваць Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь па вынiках 2007 года; 7.2.2. сумесна з Пракуратурай, Мiнiстэрствам унутраных спраў, Камiтэтам дзяржаўнай бяспекi, Дзяржаўным камiтэтам па маёмасцi, Дзяржаўным камiтэтам па стандартызацыi: узмацнiць кантроль за захоўваннем дзяржаўнымi органамi, службовымi асобамi i iншымi работнiкамi арганiзацый рэжыму эканомii i беражлiвасцi, рацыянальнага выкарыстання палiва, энергii, сыравiны, матэрыялаў i абсталявання; своечасова i рашуча спыняць факты безгаспадарчасцi, парушэння дысцыплiны, незаконнага i неабгрунтаванага расходавання матэрыяльных i грашовых сродкаў. 8. Павысiць адказнасць кiраўнiкоў дзяржаўных органаў i iншых арганiзацый, грамадзян за неэфектыўнае выкарыстанне палiўна-энергетычных i матэрыяльных рэсурсаў, маёмасцi, для чаго: Савету Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь да 1 верасня 2007 г.: прадставiць Кiраўнiку дзяржавы прапановы аб мерах адказнасцi кiраўнiкоў дзяржаўных органаў i iншых дзяржаўных арганiзацый за невыкананне ўстаноўленых паказчыкаў па эканомii рэсурсаў; прадугледзець узмацненне адказнасцi арганiзацый жыллёва-камунальнай гаспадаркi за нерацыянальнае выкарыстанне цяпла, электраэнергii, прыроднага газу i вады, ва ўстаноўленым парадку ўнесцi прапановы аб больш жорсткiх мерах адказнасцi арганiзацый i службовых асобаў за парушэнне заканадаўства па рацыянальнаму выкарыстанню рэсурсаў; прыняць меры па ўзмацненню адказнасцi бацькоў за наўмыснае знiшчэнне або пашкоджанне iх дзецьмi чужой, у тым лiку дзяржаўнай, маёмасцi, а таксама па вяртанню прычыненага ўрону за кошт сродкаў такiх бацькоў. Персанальную адказнасць за выкананне гэтай Дырэктывы ўскласцi на Прэм’ер-мiнiстра Рэспублiкi Беларусь, кiраўнiкоў дзяржаўных органаў i iншых дзяржаўных арганiзацый. У сувязi з асаблiвай важнасцю выканання жорсткага рэжыму эканомii i беражлiвасцi для забеспячэння эканамiчнай бяспекi Рэспублiкi Беларусь з а к л i к а ю: дырэктарскi корпус, вучоных, канструктараў, праекцiроўшчыкаў, тэхнолагаў i iншых спецыялiстаў прыкласцi максiмум намаганняў да распрацоўкi i ўкаранення новай тэхнiкi, высокаэканамiчных малаадходных i безадходных тэхналагiчных працэсаў, якiя забяспечваюць эканомiю палiўна-энергетычных i матэрыяльных рэсурсаў; Саветы дэпутатаў усiх узроўняў, Федэрацыю прафсаюзаў Беларусi нацэльваць калектывы работнiкаў на ўзмацненне рэжыму эканомii i мабiлiзацыю рэзерваў, якiя маюцца; грамадскае аб’яднанне «Беларускае таварыства вынаходнiкаў i рацыяналiзатараў» забяспечваць развiццё масавай тэхнiчнай творчасцi грамадзян па ўдасканаленню тэхнiкi i тэхналогiй; Беларускi рэспублiканскi саюз моладзi, iншыя грамадскiя аб’яднаннi ўсямерна садзейнiчаць рэалiзацыi палажэнняў гэтай Дырэктывы. Толькi сумеснымi намаганнямi, арганiзаванасцю i дысцыплiнай беларускi народ забяспечыць эканамiчную бяспеку краiны, прагрэс i росквiт незалежнай Беларусi. Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь А. ЛУКАШЭНКА 14 чэрвеня 2007 г. г. Мiнск. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Эканомiя i беражлiвасць — галоўныя фактары эканамiчнай бяспекi дзяржавы
|
|