Пакаранне за карупцыйныя злачынствы стане больш жорсткiм
Сяргей КУЗНЯЦОЎ
Падчас учарашняга пасяджэння Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу дэпутаты адобрылi ў першым i другiм чытаннях праект Закона «Аб унясеннi змяненняў i дапаўненняў у Крымiнальны кодэкс Рэспублiкi Беларусь па пытанню ўзмацнення адказнасцi за злачынствы, звязаныя з карупцыяй».
Паводле слоў дырэктара Нацыянальнага цэнтра законапраектнай дзейнасцi пры Прэзiдэнце Рэспублiкi Беларусь Валерыя Мiцкевiча, асноўнай мэтай законапраекта «з’яўляецца ўзмацненне адказнасцi за злачынствы, звязаныя з карупцыяй». У прыватнасцi, дакументам прадугледжваецца ўвядзенне штрафу ў якасцi дадатковага пакарання да пазбаўлення права займаць пэўныя пасады альбо займацца пэўнай дзейнасцю. Таксама штраф прадугледжваецца ў якасцi дадатковага пакарання да пазбаўлення волi за карупцыйныя злачынствы, якiя не з’яўляюцца цяжкiмi альбо асаблiва цяжкiмi. Акрамя таго, з санкцый дзеючых артыкулаў Крымiнальнага кодэкса, якiя прадугледжваюць адказнасць за карупцыйныя злачынствы, прапануецца максiмальна выключыць альтэрнатыўныя пазбаўленню волi вiды пакаранняў: штраф, папраўчыя работы, абмежаванне волi. «У вынiку за карупцыйныя злачынствы будуць прымяняцца ў якасцi асноўнага пакарання — пазбаўленне волі, а ў якасці дадатковага пакарання -- канфiскацыя маёмасцi (за цяжкiя i асаблiва цяжкiя злачынствы) альбо штраф (за злачынствы, якiя не з’яўляюцца цяжкiмi i асаблiва цяжкiмi) i пазбаўленне права займаць пэўныя пасады альбо займацца пэўнай дзейнасцю». Учора дэпутаты адобрылi таксама ў першым чытаннi праект Закона «Аб унясеннi змяненняў i дапаўненняў у Закон Рэспублiкi Беларусь «Аб занятасцi насельнiцтва Рэспублiкi Беларусь». Дакумент накiраваны на прывядзенне дзеючага закона ў адпаведнасць, у прыватнасцi, з Дэкрэтам Прэзiдэнта ад 24 лiстапада 2006 года № 18 «Аб дадатковых мерах па дзяржаўнай абароне дзяцей у няўдалых сем’ях». Дзеючы закон дапаўняецца нормай аб недапушчальнасцi адмовы наймальнiка ў прыёме на працу асобаў, якiя абавязаны пакрываць расходы дзяржавы на ўтрыманне дзяцей i накiроўваюцца да наймальнiка па судовай пастанове. Выступаючы ў парламенце, мiнiстр працы i сацыяльнай абароны Уладзiмiр Патупчык адзначыў, што з пачатку года i да 1 чэрвеня ў органы па працы, занятасцi i сацыяльнай абароны паступiлi рашэннi судоў аб працаўладкаваннi на 13,8 тыс. асобаў. У тэрытарыяльныя органы па працы з’явiлiся цi былi прымусова дастаўлены 7 тыс. чалавек. З iх былi працаўладкаваны 4,5 тыс.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Падчас учарашняга пасяджэння Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу дэпутаты адобрылi ў першым i другiм чытаннях праект Закона «Аб унясеннi змянення
|
|