У Малдове таксама горача...
Малдова ў 2007 годзе з-за моцнай засухi не зможа павялiчыць аб’ёмы паставак у Беларусь агароднiны i садавiны i разлiчвае захаваць iх на ранейшым узроўнi, паведамiў намеснiк мiнiстра сельскай гаспадаркi i харчовай прамысловасцi Малдовы Анатоль Спiвачэнка.
Ён падкрэсліў, што рынак Беларусi вельмi важны для Малдовы. Малдаўскiя гароднiна i садавiна карыстаюцца попытам у Беларусi, так як пры аднолькавай колькасцi рэалiзуюцца па больш нiзкiх цэнах, чым аналагiчная прадукцыя з iншых краiн. Аднак, як адзначыў намеснiк мiнiстра сельскай гаспадаркi i харчовай прамысловасцi Малдовы, у гэтым годзе рэспублiка з-за моцнай засухi недаатрымае значную частка гароднiны i садавiны. У прыватнасцi, у гэтым сезоне сур’ёзна пацярпелi абрыкосавыя дрэвы, таму Малдова практычна пазбавiлася ўраджаю абрыкосаў. Прагназуецца таксама, што ўраджай персiкаў будзе вельмi маленькiм. У той жа час у гэтым сезоне чакаецца больш якасны ўраджай вiнаграду. У цэлым, паводле слоў Анатоля Спiвачэнкi, Малдова плануе ў гэтым годзе сабраць 400—420 тыс. тон агароднiны i 360—370 тыс. т. садавiны. Андрэй ГУСIН, БЕЛТА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Малдова ў 2007 годзе з-за моцнай засухi не зможа павялiчыць аб’ёмы паставак у Беларусь агароднiны i садавiны i разлiчвае захаваць iх на ранейшым узроў
|
|