На што трацяцца калорыi?
Метабалiзм — гэта працэс у клетках, якi ператварае ежу ў энергiю. Энергiя ж нам патрэбна заўсёды, нават калi мы спiм.
На падтрымку асноўных жыццёвых функцый трацiцца львiная доля ўсiх расходных калорый — 60—75 працэнтаў. Гэты паказчык называюць абменам рэчываў у стане спакою, i залежыць ён ад многiх фактараў: канстытуцыi, вагi, спадчыннасцi, узросту, гарманальнага фону, мышачнай масы. Менавiта таму адны ядуць усё без разбору i пры гэтым не таўсцеюць, а другiя, каб не раздавацца ў талii, вымушаны ва ўсiм сябе абмяжоўваць. На забеспячэнне фiзiчнай актыўнасцi затрачваецца прыкладна 15—30 працэнтаў i менавiта гэтай часткай мы ў стане кiраваць. Астатнiя 10 працэнтаў iдуць на ператраўлiванне ежы.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Метабалiзм — гэта працэс у клетках, якi ператварае ежу ў энергiю. Энергiя ж нам патрэбна заўсёды, нават калi мы спiм |
|