21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Хвароба, ад якой «кiпiць» скура

26.08.2009 08:47 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Скурай мы дыхаем. Скурай мы адчуваем. Скура — наш самы ўразлiвы орган. Яна першай прымае на сябе ўсе згубныя ўздзеяннi: стрэсу, парушанай экалогii, гарманальных прэпаратаў, бытавой хiмii, касметыкi... У вынiку ўсё часцей гучаць страшныя дыягназы: псарыяз, дыятэз, дэрматыт, экзэма. Пра апошнюю сёння i пойдзе размова.

Экзэма — хранiчнае запаленчае захворванне скуры. У перакладзе з грэчаскай мовы «ekzeo» азначае «закiпаць». Важнай адзнакай экзэмы з’яўляецца сып — шматлiкiя дробныя пухіркi, якiя хутка лопаюцца, што нагадвае кiпячую ваду. Пасля пузыркi падсыхаюць, утвараюцца лускавiнкi i скурачкi. Пры абвастрэннях скура чырванее, ацякае, мокне ад лопнуўшых гнайнiчкоў (устарэлая назва гэтай хваробы — мокнучы лiшай), моцна свярбiць, асаблiва ноччу. Звычайна экзэма «высыпае» на задняй паверхнi рук, локцевых згiбах, далонях, твары, у вобласцi дэкальтэ. Аднак пачаўшыся з аднаго-адзiнага ачага, сып можа распаўсюдзiцца на ўсё цела. Асаблiвасць экзэмы — яе працяглае, «упартае» цячэнне з рэцыдывамi.

Гэта адна з найбольш распаўсюджаных хвароб скуры. Колькасць людзей, якiя пакутуюць ад экзэмы, пастаянна павялiчваецца. Часцей за ўсё яна праяўляецца яшчэ ў дзiцячым узросце i пры няправiльным або недастатковым лячэннi пераходзiць у хранiчную стадыю. Узнiкненню хваробы садзейнiчаюць разнастайныя знешнiя (хiмiчныя, тэрмiчныя i iнш.) i ўнутраныя (захворваннi печанi, нырак, страўнiкава-кiшачнага тракту, нервовай, эндакрыннай сiстэм) фактары, алергiя (на шэрсць жывёл, пылок раслiн, пэўныя харчовыя прадукты).

Нярэдка назiраюцца сезонныя абвастрэннi, калi хвароба дае аб сабе знаць у пэўную пару года, напрыклад, зiмой або летам. Экзэмай нельга заразiцца, як грыпам; на яе часцей хварэюць людзi са спадчыннай схiльнасцю.

Калi вы падазраяце, што хворыя на экзэму, неадкладна звярнiцеся да дэрматолага (урача, якi займаецца скурнымi хваробамi). Для лячэння неабходна ўстаранiць тыя раздражняльнiкi, што прывялi да з’яўлення i развiцця захворвання. У выпадку, калi скурны сып выклiканы работай з хiмiчнымi рэчывамi, неабходна абмежаваць з iмi кантакт. Пры праяўленнi хваробы ў вынiку частых стрэсавых сiтуацый паказаны прыём прэпаратаў, якiя нармалiзуюць дзейнасць нервовай сiстэмы. Як правiла, курс лячэння ўключае ў сябе: антыгiстамiнныя i седатыўныя прэпараты, iмунастымулятары, мясцовае лячэнне (мазi, крэмы i г.д.), фiзiятэрапiю. Хворым рэкамендуецца насiць адзенне з натуральных тканiн, каб папярэдзiць лiшняе потавыдзяленне; не злоўжываць воднымi працэдурамi; прытрымлiвацца малочна-раслiннай дыеты, абмежаваць ужыванне солi, вугляводаў, алкаголю, цытрусавых, шакаладу, салёных i вострых прадуктаў.

Пры лячэннi экзэмы шырока прымяняюцца лекавыя раслiны, прычым адначасова як унутраныя, так i вонкавыя сродкi. Дарэчы, урачы адзначаюць высокую эфектыўнасць народных метадаў у барацьбе з гэтай немаччу.

* Корань крушыны (2 часткi), корань цыкорыi (1 частка), корань дзьмухаўцу (1), плады фенхелю (2). Адну сталовую лыжку сумесi залiць шклянкай гатаванай вады, кiпяцiць 30 хвiлiн, настойваць гадзiну. Прымаць па 3/4 шклянкi 2—3 разы на дзень.

* Ваўчкi — 10 г, сунiцы (лiсце) — 100 г, рамонак (кветкi) — 100 г. Пiць гэту сумесь замест чаю, заварваючы 1 ст. лыжку на 200 мл кiпеню.

* Адвар кораня лопуху (15 г на 200 г кiпеню). Кiпяцiць 10 хвiлiн на малым агнi. Настойваць 2 гадзiны. Прымаць па 1 ст. лыжцы 4 разы на дзень перад ядой.

* Дапамагаюць кветкi ясноткi (крапiва, якая не колецца, мае белы колер зеву). Заварыць 1 ст. лыжку кветак на шклянку кiпеню. Настойваць, ухутаўшы, 1,5—2 гадзiны. Пiць за 30—40 хвiлiн да яды па адной шклянцы.

* Адвар з кораня пырнiку (20 г на шклянку кiпеню). Прымаць 3 разы на дзень перад ядой. Вонкава з адвару рабiць прымочкi.

* З расцiснутых ягад сунiц робяць кампрэсы на пашкоджаныя ўчасткi скуры.

* Добра дапамагае наступная сумесь: 1 ст. лыжка вяршкоў, 1 свежае яйка, 100 г бярозавага дзёгцю. Усё добра змяшаць, намазаць на тканiну, прыкласцi да скуры, перавязаць. Мяняць штодзень.

* Пры экзэме рэкамендуецца накладваць на скуру пласцiнкi сырой бульбы.

* Шклянку бярозавых пупышак заварыць шклянкай кiпеню, гатаваць 15—20 хвiлiн, пасля ахаладжэння працадзiць. Рабiць кампрэсы на ноч.

* Дапамагаюць павязкi з кашкi свежай капусты, змешанай з яечным бялком. Мяняць iх трэба 1—2 разы на дзень.

* Мякаць надзёртага гарбуза прыкладваюць да пашкоджаных месцаў.

* Для прымочак добра прымяняць адвар кары дубу з кры- ваўнiкам i ваўчкамi. У кiпячы адвар кары дубу (1 шклянка здробненай кары на 1 л вады) дадаць паўшклянкi ваўчкоў i паўшклянкi крываўнiку. Настойваць 15 хвiлiн. Можна рабiць ванны з гэтым адварам, павялiчыўшы колькасць травы.

* Для лячэбных ваннаў гатуюць збор (100—300 г на 4—5 л вады), у якi ўваходзяць ваўчкi, рамонак, валяр’ян, шалфей, чыстацел, святаяннiк. Сумесь залiваюць кiпенем, настойваюць гадзiну, працэджваюць i вылiваюць у ванну. Працягласць працэдуры — 15—20 хвiлiн, курс лячэння — 10—15 ваннаў.

* 8 ст. лыжак травы незабудкi палявой кiпяцiць 10 хвiлiн у 2 л вады. Настойваць 2 гадзiны. Працадзiць. Выкарыстоўваць для ваннаў.

Дабiцца поўнага вылечвання экзэмы цяжка, аднак можна максiмальна скарацiць колькасць абвастрэнняў, а гэта аблегчыць стан хворага i палепшыць якасць яго жыцця.

Падрыхтавала Вольга ЦЫБУЛЬСКАЯ.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Скурай мы дыхаем. Скурай мы адчуваем. Скура — наш самы ўразлiвы орган. Яна першай прымае на сябе ўсе згубныя ўздзеяннi: стрэсу, парушанай экалогii, га
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика