21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Якiя сюрпрызы чакаюць турыстаў на заморскiх пляжах

26.08.2009 08:47 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Курортны сезон

Настаў час адпачынкаў, а з iм i шматлiкiх падарожжаў у далёкiя краiны i на экзатычныя кантыненты. Аднак рыхтуючыся ў доўгачаканую вандроўку, трэба ўзброiцца iнфармацыяй, якая дапаможа не толькi добра адпачыць, але i засцеражэ ад непрыемных сюрпрызаў, што могуць падпiльноўваць на заморскiх пляжах. Аб тым, якая эпiдэмiялагiчная сiтуацыя складваецца зараз у свеце, чым пагражае яна людзям, што выязджаюць за межы роднага краю, i як турысту засцерагчыся падчас адпачынку, расказала загадчыца аддзялення асаблiва небяспечных iнфекцый Рэспублiканскага цэнтра гiгiены, эпiдэмiялогii i грамадскага здароўя Анжэла ГАЛЕНЧЫК.

— Эпiдэмiчная сiтуацыя па асаблiва небяспечных i каранцiнных iнфекцыях у Беларусi застаецца спакойнай. Летась у нас не было зарэгiстравана нiводнага завазнога выпадку такiх iнфекцый, як жоўтая лiхаманка, халера, чума, малярыя. Не было таксама адзначана захворванняў людзей на птушыны грып.

Тым не менш, увогуле ў свеце абстаноўка па небяспечных iнфекцыях застаецца нестабiльнай. На Афрыканскiм кантыненце ў асноўным рэгiструецца жоўтая лiхаманка. Выпадкi халеры ў мiнулым годзе, паводле даных Сусветнай арганiзацыi аховы здароўя, былi зарэгiстраваны ў краiнах Азii, ЗША, у Еўропе, у прыватнасцi, у Вялiкабрытанii. Больш за 700 захварэлых на халеру зарэгiстравана ў Iндыi. А ў Афрыцы гэта iнфекцыя i не знiкае.

Сусветную медыцынскую грамадскасць зараз вельмi турбуе сiтуацыя па захворваннях высокапатагенным грыпам птушкi. На пачатак чэрвеня гэтага года ў свеце зарэгiстравана 308 выпадкаў захворвання людзей. Пераважна яны рэгiстравалiся ў азiяцкiх краiнах, каля 180 чалавек ад гэтай iнфекцыi памерлi.

— Якiя iнфекцыi могуць падпiльноўваць нашых турыстаў у блiжэйшым замежжы, на курортах былога СССР?

— Паводле звестак Сусветнай арганiзацыi аховы здароўя, летась у краiнах былога СССР не было зарэгiстравана халеры, чумы, жаўтухi. Аднак рабiць прагнозы на гэты год я не рызыкнула б. Многае будзе залежаць ад надвор’я, якое чакаецца вельмi спякотным, што можа справакаваць актывiзацыю пэўных iнфекцый. Таму падарожнiкi, якiя выязджаюць як у далёкае, так i блiзкае замежжа, абавязкова павiнны захоўваць элементарныя правiлы асабiстай гiгiены. Пажадана таксама, каб адпачынак быў арганiзаваным, пры якiм харчаванне, пражыванне кантралююцца санiтарнымi службамi, а для купання абсталяваны спецыяльныя пляжы.

— Якiя асноўныя меры прафiлактыкi трэба прыняць супраць канкрэтных небяспечных iнфекцый?

— Для людзей, якiя выязджаюць у краiны, неспрыяльныя па жоўтай лiхаманцы, асноўная мера прафiлактыкi — гэта прышчэпка. Яна робiцца як мiнiмум за 10 дзён да паездкi з выдачай мiжнароднага сертыфiката. Сертыфiкат сапраўдны на працягу 10 гадоў i прад’яўляецца па патрабаванню персаналу санiтарна-каранцiнных пунктаў мiжнародных аэрапортаў. Адсутнасць яго, згодна з патрабаваннямi мiжнародных медыка-санiтарных правiлаў, не дасць чалавеку магчымасцi ўехаць у паражоную жоўтай лiхаманкай краiну, або праехаць праз яе транзiтам.

Вакцынацыю супраць жоўтай лiхаманкi можна правесцi ў 19-й гарадской мiнскай палiклiнiцы. Прышчэпка робiцца бясплатна, не трэба плацiць i за сертыфiкат. У недзяржаўных медустановах такая вакцынацыя праводзiцца на базе медыцынскага цэнтра ЛОДЭ.

Для таго, каб засцерагчыся ад малярыi, праводзiцца хiмiяпрафiлактыка. Яна прызначаецца ўрачом-iнфекцыянiстам. Справа ў тым, што для розных тыпаў малярыi хiмiя- прафiлактыка таксама розная. У залежнасцi ад таго, у якую краiну чалавек едзе, спецыялiст вызначыць курс i дазiроўку прыёму процiмалярыйных прэпаратаў.

Улiчваючы, што захворванне перадаецца малярыйным камаром, варта выкарыстоўваць рэпеленты, якiя наносяцца на адкрытыя ўчасткi цела i адпужваюць камароў на працягу некалькiх гадзiн.

Пераносчыкамi чумнага мiкроба з’яўляюцца галоўным чынам блохi. Але заразiцца можна i пры раза-браннi туш хворых жывёл i, нарэшце, пры зносiнах з хворым чалавекам.

Таму, знаходзячыся на заражанай цi падазронай на заражанасць тэрыторыi, не кантактуйце з грызунамi i не палюйце на жывёл, асаблiва, калi яны падаюцца не вельмi здаровымi, не размяшчайцеся на начлег i адпачынак паблiзу нор грызуноў.

Асноўны спосаб прафiлактыкi супраць халеры, як i супраць iншых кiшэчных iнфекцый, — гэта захаванне асабiстай гiгiены. Абавязкова пазбягайце купання ў вадаёмах, якiя для гэтага не абсталяваныя. Нельга пiць ваду з невядомых крынiц, ужывайце толькi бутыляваную ваду.

Што датычыцца птушынага грыпу. Нягледзячы на тое, што iнфекцыя хвалюе Сусветную медыцынскую супольнасць, у асноўным на птушыны грып захварэлi людзi, якiя мелi непасрэдны кантакт з хворай птушкай. У прыватнасцi, ужывалi сырое мяса, гатавалi стравы, згодна са сваiмi этнiчнымi смакавымi схiльнасцям, з сырой крывi птушак. Ашчыпвалi пух i пер’е хворых птушак. Але ж турысты, хутчэй за ўсё, гэтым не будуць займацца, таму i праблемы малаверагодныя.

— Супрацоўнiкi турыстычных фiрмаў i агенцтваў павiнны iнфармаваць людзей аб мерах асабiстай прафiлактыкi i дзеяннях у выпадку захворвання. У такiм выпадку iм самiм трэба валодаць адпаведнымi ведамi. Цi ёсць кантакты ў гэтым напрамку памiж эпiдслужбамi рэспублiкi i працаўнiкамi турыстычнага сэрвiсу?

— Безумоўна. Згодна з нашымi санiтарнымi правiламi па санiтарнай ахове тэрыторыi, усе турфiрмы абавязаны знаёмiць турыстаў з эпiдэмiчнай сiтуацыяй у той краiне, куды людзi едуць. Усе турагенты павiнны праходзiць навучанне са здачай залiкаў на базавых тэрытарыяльных цэнтрах гiгiены i эпiдэмiялогii. Аб праходжаннi навучання выдаецца даведка, якая пацвярджае, што яе ўладальнiку дазволена правядзенне iнструктажу грамадзян, якiя накiроўваюцца ў краiны, неспрыяльныя па каранцiнных iнфекцыях.

Гутарыла Вольга ШАЎКО.

ТРЭБА ВЕДАЦЬ

КАЛI вы вярнулiся з цёплых краёў i адчулi, што ў вас павысiлася тэмпература, з’явiлiся iншыя адхiленнi ў стане здароўя, не панiкуйце адразу. Гэтыя праявы могуць быць рознай прыроды. Але ва ўсякiм разе для аблягчэння дыягностыкi i своечасовага прызначэння лячэння варта выклiкаць урача на дом (нi ў якiм разе не карыстайцеся грамадскiм транспартам) i паведамiць, у якой краiне вы знаходзiлiся.

***

КАЛI вы знаходзiцеся ў экстрэмальных умовах, калi няма магчымасцi звярнуцца да ўрача, то вам дапаможа сфармiраваная па рэкамендацыях спецыялiстаў аптэчка першай даўрачэбнай дапамогi.

 Прэпараты супраць малярыi — мефлахiн (ларыям), фанзiмеф.

 Сродкi ад галаўнога болю — анальгiн, цытрамон, спазмалгон.

 Прэпараты ад дыярэi — iмодзiум, энтэрасептол, фуразалiдон.

 Процiалергiчныя прэпараты — тавегiл, супрасцiн, дыязалiн.

 Антысептычныя сродкi — борная кiслата, раствор ёду, марганцоўка.

 Засцерагальныя сродкi ад загару, рэпеленты ў выглядзе мазяў цi аэразоляў.

 Нажнiцы, пiнцэт, бiнт, лейкапластыр (звычайны, бактэрыцыдны).



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Настаў час адпачынкаў, а з iм i шматлiкiх падарожжаў у далёкiя краiны i на экзатычныя кантыненты. Аднак рыхтуючыся ў доўгачаканую вандроўку, трэба ўзб
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика