Хронiка «пiкiруючай» пчалы
Праблема № 1
У наш час ва ўсiм свеце ўсё больш выкарыстоўваюцца прадукты пчалярства ў аздараўленчых мэтах. Як мяркуюць вучоныя, у ХХI стагоддзi будзе ажыццяўляцца пераход ад хiмiчных i сiнтэтычных лекавых прэпаратаў да натуральных, створаных прыродай. Да iх адносяцца прадукты пчалярства, раслiны (фiтатэрапiя) i iншыя нетрадыцыйныя метады. Iх прымяненне не супярэчыць афiцыйнай медыцыне, а ў супрацоўнiцтве з ёй дае станоўчыя вынiкi. Возьмем Японiю. Па працягласцi жыцця людзей яна на першым месцы ў свеце (86 гадоў). Можна сказаць, дабiцца такiх вынiкаў японцам «дапамагла» Амерыка, калi ў 1945 г. на японскiя гарады Хiрасiма i Нагасакi былi скiнуты атамныя бомбы. З таго часу кожны дзень школьнiкам ранiцай даюць сталовую лыжку мёду. У iх створаны спецыялiзаваны iнстытут матачнага малачка, яны iмпартуюць да 500 тон гэтага каштоўнага прадукту, перапрацоўваюць яго ў лекавыя формы i бясплатна раздаюць насельнiцтву. Яны вырабляюць мацнейшы бiястымулятар з мёду, жэньшэню i матачнага малачка. У гэтай краiне практычна ўсё насельнiцтва прымае розныя прэпараты з матачнага малачка, яно ўключаецца ў рацыён харчавання дзяцей, шырока выкарыстоўваецца для прадаўжэння актыўнага даўгалецця пажылых людзей i забеспячэння жыццястойкасцi людзей у экстрэмальных сiтуацыях. Беларусь у 1986 годзе напаткала страшная бяда — Чарнобыль. Гэта ў шмат разоў страшней за амерыканскi «падарунак» японцам у 1945 годзе. Гавораць, разумны абавязаны вучыцца на чужых вопытах. У такiм выпадку чаму ў Беларусi няма нiводнай клiнiкi або iншай лячэбнай установы, дзе б лячылi або выкарыстоўвалi метады iншых краiн? Мы лiчым, што сёння адной з галоўных задач дзяржавы з’яўляецца ўключэнне прадуктаў пчалярства ў нацыянальную праграму аздараўлення насельнiцтва падобна Японii. У нас дастаткова сваiх дабраякасных прадуктаў пчалярства i сваiх спецыялiстаў (апiтэрапеўтаў), але i тыя i другiя не запатрабаваныя. Вiдаць, гэта лiшняя абуза для чыноўнiкаў з мiнiстэрстваў i кабiнетаў. Праблема № 2 Пчолы — дактары цела, душы i розуму. Невыпадкова апошнiм часам усё больш запатрабаваныя прадукты пчалярства. Натуральна, на жаль, знаходзяцца людзi лёгкай нажывы — фальсiфiкатары i спекулянты. У нашы днi асаблiва адчуваецца iх актыўнасць. З такiм шкоднiцтвам неабходна весцi бязлiтасную барацьбу. А як? Вельмi проста, бо ўсё мудрае — простае. Нам неабходны партатыўны прыбор для вызначэння параметраў мёду згодна са стандартамi. На жаль, у нас няма нармальных стандартаў на прадукты пчалярства. Расiя, у сувязi з уступленнем у СГА, падганяе свае стандарты да еўрапейскiх. Прыклад. У мёдзе 76 працэнтаў монацукраў — гэта глюкоза i фруктоза, у нязначнай колькасцi i iншыя, накшталт Мальтозы. У гэтым каштоўнасць мёду. Аднак у мёдзе ёсць i цукроза (складаны цукар). Па еўрастандартах яго дапускаецца не больш як 2,5 працэнта; калi больш, то мёд фальсiфiкаваны. У нас у Беларусi лiчыцца нармальным мёд з утрыманнем 6 працэнтаў цукрозы. Гэта яўна цукровы мёд. Для вызначэння ў мёдзе цукрозы ў нашых лабараторыях вельмi складаны i працяглы працэс, а прыбор выдае даныя ў лiчаныя хвiлiны. Неабходна правяраць i iншыя параметры мёду, скажам, наяўнасць металаў, вiтамiнаў, кiслот, ферментаў. Канешне, такi прыбор вельмi складаны i дарагi. У Германii i Англii ён ужо ёсць i закуплены нашым беларускiм iнстытутам. Цана неймаверная, у межах паўтара мiльёна еўра, аднак ён вельмi запатрабаваны ў свеце. Мы ўпэўненыя, у нас яго можна зрабiць танней i прасцей, чым замежныя. Змаглi ж мы аснасцiць спадарожнiк лепшай у свеце навуковай апаратурай! У гэтым пытаннi трэба ведаць сусветную кан’юнктуру, таму прапаноўваем паслаць вучонага, якi ведае англiйскую мову, на сусветны кангрэс пчаляроў. Там выстаўляюцца ўсе навуковыя дасягненнi свету ў галiне пчалярства, i ў любым выпадку камандзiроўка будзе карыснай. Кангрэс адбудзецца ў вераснi гэтага года ў Аўстралii ў г. Мельбурне. Наступны, 41-ы, кангрэс пчаляроў, будзе праходзiць у Францыi ў Лiёне ў 2009 годзе. Добра было б да гэтага часу мець свой прыбор для продажу. Праблема № 3. 8 чэрвеня 2000 года ў Беларусi прыняты Кодэкс — або закон — аб лясной гаспадарцы. Там сказана, што ў лесе можна бясплатна збiраць грыбы i ягады, усе астатнiя паслугi з’яўляюцца платнымi. За ўтрыманне пчол у лесе неабходна плацiць грошы. Устанавiлi тарыф, чамусьцi з вялiкай разбежкай, ад 6 да 16 тысяч рублёў за адну пчоласям’ю, якая жыве ў лесе, i пачалi браць грошы. Канешне, закон не дапрацаваны, там адсутнiчае вызначэнне «лясное пчалярства». Але толькi людзi, якiя не ведаюць законаў прыроды, маглi дадумацца да такога. Некалькi тлумачэнняў. Вядома, што лясы, як i балоты, з’яўляюцца лёгкiмi планеты Зямля. Пчолы i лясы — непадзельнае паняцце, як было ва ўсе часы i ва ўсiм свеце. Пчолы апыляюць раслiннасць, i, чым лепш i больш яны гэта робяць, тым лепшай становiцца экалагiчная абстаноўка, больш паглынаецца вуглякiслага газу i выдзяляецца кiслароду. Лясы паглынаюць негатыўныя адходы сучаснай цывiлiзацыi, выдзяляюць кiсларод, аздараўляюць планету. Пры апыленнi пчоламi лясной раслiннасцi яна лепш расце, больш корму атрымлiваюць жывёлы i птушкi, у цэлым паляпшаецца фаўна i флора. Без пчолаапылення знiжаюцца ўраджаi пладоў i ягад, значыць, жывы свет не атрымлiвае дастаткова харчавання i скарачаецца. Без насычанага апылення раслiннасцi выпадаюць з травастою многiя каштоўныя культуры, дрэвы i травы слабеюць, часцей падвяргаюцца ўздзеянню шкоднiкаў, хварэюць i гiнуць. Вось чаму размяшчэнне пчол у лясах — гэта не пабочнае лесакарыстанне, а аднаўленне лясоў i лесаразвядзення. Праблема № 4. Акрамя аграрнага каледжа ў г.п. Смiлавiчы, дзе рыхтуюць спецыялiстаў-пчаляроў сярэдняга ўзроўню, у Беларусi няма iншых навучальных устаноў пчалярскага профiлю. Вышэйшыя навучальныя ўстановы гэтым пытаннем не цiкавяцца, у школах, асаблiва ў сельскiх, таксама пчолы не патрэбныя. Усё гэта негатыўна адбiваецца на развiццi галiны ў цэлым. Толькi ў Беларусi няма спецыялiзаванага выдання па пчалярству на дзяржаўным узроўнi. Далейшае знаходжанне пчалярства на задворках АПК нiчога добрага не прынясе. Неабходна выходзiць з тупiковай сiтуацыi. Мы лiчым, такое выйсце ёсць, яно простае, нават не патрабуе бюджэтных асiгнаванняў. Мы прапаноўваем пабудаваць у Беларусi рэспублiканскi цэнтр пчалярства або рэспублiканскi дом пчалярства. У iм прадугледзець наступнае: 1. Падвальны паверх для расфасоўкi мёду i камер захоўвання прадуктаў пчалярства. 2. Адзiн паверх неабходна адвесцi для правядзення кiрмашоў i святаў пчаляроў. 3. Адзiн паверх аддаць для культурна-масавых мерапрыемстваў, дзе была б глядзельная зала не менш як на 500 месцаў, вялiкае фае, раздзявалка i ўсё для гэтага неабходнае. 4. Вучэбныя класы, бiблiятэку для пчалярскай лiтаратуры. 5. Рэстаран, сталовую, буфет, дзе будуць прадавацца напiткi, прыгатаваныя толькi з беларускiх прадуктаў пчалярства i стравы, прыгатаваныя па беларускiх рэцэптах ад беларускiх пчаляроў. 6. Адзiн паверх — для музея пчалярства (толькi ў Беларусi яго няма). 7. Адзiн паверх — для лячэбных мэтаў. У нас няма нiводнай лячэбнай установы, дзе б лячылi прадуктамi пчалярства. Добра было б мець лабараторыю для праверкi якасцi прадуктаў пчалярства, гандлёвыя рады, дзе кожны беларускi пчаляр зможа рэкламаваць i прадаваць свае прадукты пчалярства, iнвентар i абсталяванне, — карацей, усё неабходнае для развiцця пчалярства. Толькi тады можна будзе прыцiснуць хвост спекулянтам, а iх у нас — аматараў лёгкай нажывы — вельмi шмат. Класiк марксiзму пiсаў: дай капiталiсту 100 працэнтаў прыбытку — ён родную мацi не пашкадуе. Спекулянты мёду купляюць яго ў Кiтаi, Расii, Украiне па 0,5—1,5 долара, можа, i вельмi дрэнны, але напаўняюць яго водарам (грошай у iх хапае), плюс добрая рэклама — i ў iх чэргi, нажыва — 600 працэнтаў i больш. А наш беларускi вытворца мёду i iншых прадуктаў пчалярства не мае напорыстасцi, часу i не можа збыць свой тавар. Нам неабходна, каб кожны зразумеў, што натуральны прадукт пчалярства можна купiць толькi ў свайго пчаляра. Хто гэтага не разумее, няхай травiць сябе сурагатам. Рэспублiканскi дом пчаляроў абавязаны прыцягнуць моладзь да старажытнага i цудоўнага рамяства, тады не да месца будуць довады, што пчалярства ў Беларусi вымiрае, бо займаюцца iм адны старыя. Памятайце: пчолы — гэта здароўе людзей. Той, хто адважыцца спасцiгнуць гэту мудрасць, нiколi не захоча быць хворым, няшчасным, бедным. Мiкола ДУДАРЭВIЧ, старшыня БГАП «Нектар». Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У наш час ва ўсiм свеце ўсё больш выкарыстоўваюцца прадукты пчалярства ў аздараўленчых мэтах |
|