Гандлюем з улікам надвор’я
Магазiны спажыўкааперацыi ў раённых цэнтрах i ў сельскiх населеных пунктах з колькасцю насельнiцтва ад 300 i больш чалавек i гандлёвыя кропкi, якiя знаходзяцца на ажыўленых аўтатрасах, перайшлi на новы рэжым работы — з 8 гадзiн ранiцы да 22 гадзiн вечара, паведамiла карэспандэнту БЕЛТА намеснiк начальнiка ўпраўлення гандлю Белкаапсаюза Раiса Трусава. Паводле яе слоў, большасць магазiнаў у гэты гарачы перыяд працуюць без перапынку на абед i выхадных дзён. Такiя меры прыняты для паляпшэння гандлёвага абслугоўвання насельнiцтва, падкрэслiла субяседнiца.
Разам з тым, як адзначыла спецыялiст, змянiць рэжым работы ў сельскай мясцовасцi не заўсёды проста — у магазiнах тут працуюць па 1—2 работнiкi, таму даводзiцца на сезонны перыяд дадаткова прыцягваць супрацоўнiкаў. З-за гарачага надвор’я трэба перагледжваць i асартыментны пералiк прадуктаў харчавання ў магазiнах. Павышаным попытам карыстаюцца марожанае, прахаладжальныя напiткi, сокi. Павялiчылiся аб’ёмы рэалiзацыi iншых прадуктаў харчавання, якiя патрабуюць пэўнага тэмпературнага рэжыму. Каб утрымлiваць тэмп росту па рэалiзацыi такой прадукцыi, магазiнам спажыўкааперацыi неабходна халадзiльнае абсталяванне i кандыцыянеры, падкрэслiла спецыялiст. Толькi за пяць месяцаў гэтага года прадпрыемствамi спажыўкааперацыi набыта 1,5 тыс. адзiнак халадзiльнага абсталявання, i цяпер у магазiнах Белкаапсаюза дзейнiчае 42 тыс. адзiнак такога абсталявання. У сярэднiм на кожны магазiн прыпадае па тры халадзiльныя камеры. Забяспечаны халадзiльнiкамi таксама i новыя аўтамагазiны, якiя паступаюць у райспажыўсаюзы ў рамках праграмы па тэхнiчнаму забеспячэнню. Улiчваючы гарачае надвор’е, магазiны спажыўкааперацыi ўзмацнiлi кантроль за тэрмiнамi рэалiзацыi прадуктаў харчавання. Завоз прадукцыi ажыццяўляецца малымi партыямi, але часцей чым звычайна, каб не дапусцiць псавання. Асаблiва гэта датычыцца малочных прадуктаў, каўбасных вырабаў, хлеба, агароднiны i садавiны.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Магазiны спажыўкааперацыi ў раённых цэнтрах i ў сельскiх населеных пунктах з колькасцю насельнiцтва ад 300 i больш чалавек i гандлёвыя кропкi, якiя зн |
|