21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Аляксандр ЛУКАШЭНКА: «ЕўрАзЭС — найбольш перспектыўнае i эфектыўнае аб’яднанне на постсавецкай пра

26.08.2009 08:48 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Пазiцыя Рэспублiкi Беларусь у Еўразiйскiм эканамiчным супольнiцтве застаецца нязменнай — наша краiна выступае за больш хуткае завяршэнне стварэння Мытнага саюза, каб краiны-ўдзельнiцы змаглi больш эфектыўна супрацоўнiчаць. Аб гэтым заявiў Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка 19 чэрвеня на сустрэчы з генеральным сакратаром ЕўрАзЭС Рыгорам Рапотам.

Рыгор Рапота праiнфармаваў аб ходзе падрыхтоўкi да пасяджэння Мiждзяржаўнага савета кiраўнiкоў дзяржаў — удзельнiц ЕўрАзЭС, якое запланавана на пачатак кастрычнiка 2007 года ў Душанбе.

Аляксандр Лукашэнка выказаў некалькi заўваг па ўдасканаленню Еўразiйскай эканамiчнай прасторы, якiя, як падкрэслiў Рыгор Рапота, будуць абавязкова прыняты да ўвагi. Беларусь з’яўляецца адным з самых паслядоўных i актыўных прыхiльнiкаў iнтэграцыi ў рамках ЕўрАзЭС, лiчыць генеральны сакратар арганiзацыi.

Не так даўно Беларусь вылучыла iнiцыятывы, якiя датычацца, у прыватнасцi, супрацоўнiцтва дзяржаў у сферы развiцця бiятэхналогiй, стварэння адзiнай эканамiчнай i энергетычнай прасторы, эфектыўнага выкарыстання транзiтнага патэнцыялу.

У развiццё прапановы Беларусi iдзе работа над падрыхтоўкай Канцэпцыi адзiнай энергетычнай прасторы. Iнiцыятыву Беларусi аб развiццi транзiтнага патэнцыялу краiн — удзельнiц ЕўрАзЭС генсакратар назваў вельмi важнай тэмай не толькi для Беларусi, якая, паводле яго слоў, з’яўляецца адным з важнейшых злучальных мастоў памiж Расiяй i Еўропай, але i для Расiйскай Федэрацыi, Казахстана i iншых дзяржаў.

Адным з найбольш важных момантаў Рыгор Рапота назваў выпрацоўку прымальнай формы стварэння роўных умоў доступу краiн-удзельнiц да энергарэсурсаў. Гэта праблема з’яўляецца ключавой пры пабудове як Мытнага саюза, так i Адзiнай эканамiчнай прасторы, што прадугледжвае канкурэнцыю суб’ектаў гаспадарання ў роўных для ўсiх умовах. Беларускi бок выступае за больш хуткае яе вырашэнне. Гэта надасць добры iмпульс развiццю эканомiк краiн — удзельнiц ЕўрАзЭС, дасць магчымасць павысiць iх канкурэнтаздольнасць.

Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пазiцыя Рэспублiкi Беларусь у Еўразiйскiм эканамiчным супольнiцтве застаецца нязменнай — наша краiна выступае за больш хуткае завяршэнне стварэння Мыт
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика