Гадавы даход — больш за 20 млрд рублёў
Сяргей КУРКАЧ
Во зарабляюць! Як паведамiлi рэдакцыi ў аддзеле вылiчэння маёмасных падаткаў, дэкларавання даходаў i маёмасцi Мiнiстэрства па падатках i зборах, у сёлетняй кампанii па дэклараванню гадавога даходу за 2006 год прымалi ўдзел каля 7,3 працэнта сярэдняспiскавай колькасцi працуючага насельнiцтва краiны. Такiм чынам, у падатковыя iнспекцыi было пададзена каля 280 тысяч дэкларацый сукупнага гадавога даходу, або амаль на 5 працэнтаў больш, чым па вынiках дэкларавання за 2005 год.Па вынiках пераразлiку падаходнага падатку за 2006 год 59,6 тысячы фiзiчных асобаў павiнны заплацiць у казну краiны 11,2 млрд рублёў. З другога боку, дэклараванне сукупнага даходу дало магчымасць плацельшчыкам падаткаў атрымаць назад 48,6 млрд рублёў пераплачаных плацяжоў на працягу мiнулага года. Паводле слоў суразмоўцы, сярэдняя стаўка налiчэння i спагнання падаходнага падатку ў цэлым па эканомiцы за 2006 год склала 12,5 працэнта, а па вынiках задэклараванага сукупнага даходу — 11, 8 працэнта. Самы вялiкi аб’ём сукупнага даходу, якi быў задэклараваны за 2006 год фiзiчнай асобай, склаў больш за 20 млрд рублёў, цi каля 930 тысяч USD, што адпавядае штомесячнаму даходу 77,5 тысячы долараў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як паведамiлi рэдакцыi ў аддзеле вылiчэння маёмасных падаткаў, дэкларавання даходаў i маёмасцi Мiнiстэрства па падатках i зборах, у сёлетняй кампанii
|
|