Парадным крокам па праспекту...
Iрына ПРЫМАК
Ва Узброеных Сiлах Беларусi працягваецца падрыхтоўка да правядзення святочнага парада, якi прысвячаецца Дню Незалежнасцi Рэспублiкi Беларусь (Дню Рэспублiкi).
Паводле слоў палкоўнiка Вячаслава Раменчыка, начальнiка аддзела iнфармацыi галоўнага ўпраўлення iдэалагiчнай працы Мiнiстэрства абароны, сёлета ў парадзе возьмуць удзел толькi пешыя калоны, бо тэхнiка выкарыстоўваецца раз у пяць гадоў, на юбiлейныя даты. Падрыхтоўка традыцыйна адбываецца з сакавiка — спачатку адзiночная страявая, потым у складзе падраздзяленняў. Генеральная рэпетыцыя парада пачнецца непасрэдна ў раёне яго правядзення (перасячэнне пр. Пераможцаў i пр. Машэрава ў г. Мiнску) з 27 чэрвеня. Зараз жа ўдзельнiкi ўрачыстага мерапрыемства дыслакуюцца на базе 120-й асобнай гвардзейскай механiзаванай брыгады, на страявой пляцоўцы якой трэнiруюцца, удасканальваючы сваё майстэрства. Святочны парад на Дзень Незалежнасцi не абыходзiцца без плац-канцэрта Роты ганаровай варты, якая заўжды рыхтуе арыгiнальную праграму. Чым сёлета нас будуць здзiўляць майстры сiнхроннасцi, расказаў палкоўнiк Анатоль Грыцаў, ваенны камендант мiнскай ваеннай камендатуры: — Гэты плац-канцэрт будзе працягвацца прыкладна 15 хвiлiн, а удзел у iм возьме 151 чалавек. Большасць элементаў у нас не запазычаных, а сваiх, прычым у сёлетняй праграме з’явiлiся новыя складаныя страявыя прыёмы з карабiнам. Назвы iм пакуль не прыдумалi, бо галоўнае — выканаць элементы тэхнiчна ў адзiнай сэнсавай звязцы, каб выступленне спадабалася гледачам. Аб усёй праграме не буду расказваць, таму што гэта трэба бачыць. Заўважу толькi: перад развiтаннем звычайна выносiцца сцяг нашай дзяржавы, а мы вырашылi яшчэ дадаць i элементы, якiя сiмвалiзуюць ваенную арганiзацыю Узброеных Сiл Беларусi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ва Узброеных Сiлах Беларусi працягваецца падрыхтоўка да правядзення святочнага парада, якi прысвячаецца Дню Незалежнасцi Рэспублiкi Беларусь (Дню Рэсп
|
|