Супраць адмывання незаконных даходаў
Сяргей КУРКАЧ
Пытаннi легалiзацыi незаконных даходаў i фiнансаванне тэрарызму маюць у свеце глабальны характар, паведамiў учора дырэктар Дэпартамента фiнансавага манiторынгу Камiтэта дзяржаўнага кантролю Беларусi Валерый Ярашэўскi.
Паводле ацэнак мiжнародных арганiзацый, агульны аб’ём адмываемых у свеце фiнансавых сродкаў складае ад 2 да 5 працэнтаў сусветнага прадукту або каля 2,5 трлн долараў. Каб змагацца з гэтай з’явай, мiжнароднымi канвенцыямi i стандартамi прадугледжана стварэнне ў кожнай краiне падраздзяленняў фiнансавай разведкi. Для ажыццяўлення мераў па процiдзеянню легалiзацыi даходаў, атрыманых незаконным шляхам, у Беларусi быў створаны Дэпартамент фiнансавага манiторынгу, якi выконвае функцыi падраздзялення фiнансавай разведкi. За пяць месяцаў спецыялiсты беларускай службы накiравалi праваахоўным, кантралюючым i iншым органам 702 паведамленнi аб падазроных фiнансавых аперацыях. Па вынiках праверкi праваахоўнымi органамi спагнана ў бюджэт краiны адмiнiстрацыйных штрафаў на суму каля 4,3 млрд рублёў, а таксама ўзбуджана 93 крымiнальныя справы. У сваю чаргу Дэпартамент фiнансавага манiторынгу КДК Беларусi ўжо сёлета атрымаў каля 100 тысяч паведамленняў аб падазроных фiнансавых аперацыях з боку iншых структур (банкi, рынак каштоўных папер, ламбарды, натарыусы i iншыя), 85 працэнтаў якiх звязаныя з перавышэннем парогу аб’ёмаў руху фiнансавых сродкаў. Дадзены парог грошай для фiзiчных асобаў складае 2 тысячы базавых велiчынь. На думку Валерыя Ярашэўскага, нават па самых сцiплых падлiках, у нашай краiне аб’ём незаконных даходаў, дзе ажыццяўляецца механiзм адмывання грошай, можа дасягаць 100 мiльёнаў долараў у год.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пытаннi легалiзацыi незаконных даходаў i фiнансаванне тэрарызму маюць у свеце глабальны характар, паведамiў учора дырэктар Дэпартамента фiнансавага ма
|
|