Iсцiна нараджаецца ў дыялогу
Учора ў рамках работы Савета па ўзаемадзеянню органаў мясцовага самакiравання пры Савеце Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь адбылася сустрэча Старшынi Савета Рэспублiкi Генадзя Навiцкага са старшынямi раённых i гарадскiх Саветаў дэпутатаў.
«Сёння мы не ставiм мэтай навучыць вас працаваць. Для нас самае галоўнае — кантакт з вамi, дыялог, падчас якога на «паверхню» павiнны выплыць усе вашы праблемы. А мы будзем садзейнiчаць iх вырашэнню», — сказаў, звяртаючыся да аўдыторыi, Генадзь Навіцкі. Пытаннi, якiя пасля прапановы Старшынi Савета Рэспублiкi прысутныя пачалi задаваць вельмi актыўна, датычылiся ў першую чаргу рэалiзацыi Указа Прэзiдэнта № 21 «Аб павышэннi ролi органаў мясцовага кiравання i самакiравання ў вырашэннi пытанняў жыццезабеспячэння насельнiцтва». Старшынь раённых i гарадскiх Саветаў хвалявала, як правiльна вылiчваць нарматыў бюджэтнай забяспечанасцi, на чыiм балансе павiнны знаходзiцца дарогi, праезды i ўнутрывясковыя вулiцы, хто павiнен абслугоўваць вулiчнае асвятленне, як спрасцiць падрыхтоўку новай тэхнiчнай дакументацыi і інш. Па вынiках сустрэчы ў рамках работы Савета па ўзаемадзеянню будуць выпрацаваны i накiраваны на разгляд у Савет Мiнiстраў адпаведныя прапановы. Старшыня Савета Рэспублiкi ў сваiм выступленнi закрануў таксама асноўныя патрабаваннi, якiя вынiкаюць з падпiсанай Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь 14 чэрвеня 2007 г. Дырэктывы № 3, i заклiкаў Саветы дэпутатаў усiх узроўняў знайсцi сваю нiшу ў вырашэннi задач, нацэленых на ўзмацненне рэжыму эканомii. З iнфармацыяй аб некаторых пытаннях, звязаных з фiнансава-эканамiчным забеспячэннем дзейнасцi Саветаў дэпутатаў пярвiчнага ўзроўню, выступiў начальнiк галоўнага ўпраўлення бюджэтнай палiтыкi Мiнiстэрства фiнансаў Максiм Ермаловiч. Наталля КАРПЕНКА. P.S. Больш падрабязна аб сустрэчы Старшынi Савета Рэспублiкi са старшынямi раённых i гарадскiх Саветаў дэпутатаў мы раскажам у блiжэйшым нумары «Местного самоуправления». Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Учора ў рамках работы Савета па ўзаемадзеянню органаў мясцовага самакiравання пры Савеце Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь адбылася с
|
|