Крымiнальныя брыльянты
Аляксей ЦIТОЎ
У сакавiку супрацоўнiкi Упраўлення па барацьбе з арганiзаванай злачыннасцю па Гомельскай вобласцi атрымалi iнфармацыю аб здзелцы, у вынiку якой быў прададзены брыльянт масай 0,37 карата.
У поле зроку аператыўнiкаў трапiлi непрацуючы гамяльчанiн i грамадзянiн Расii. На пачатку чэрвеня «ювелiры» зноў «засвяцiлiся». На гэты раз пры продажы брыльянта масай 0,34 карата. Прадаўцы спачатку прапаноўвалi пакупнiкам залатыя i сярэбраныя ювелiрныя вырабы, а ўжо ў працэсе таргоў «выкладвалi» аграненыя алмазы. «Момант iсцiны» для прадпрымальных алмазаносцаў надышоў на пагранпераходзе «Новая Гута» (на мяжы Гомельшчыны з Украiнай). Па адрасах пражывання затрыманых у час вобыскаў было канфiскавана: 16 залатых ювелiрных вырабаў без прабiрных клеймаў Рэспублiкi Беларусь, 120 г лому залатых i 340 г — сярэбраных вырабаў, 1,3 млн рублёў, 2,4 тыс. долараў ЗША, 13,2 тыс. рублёў ЦБ РФ i абсталяванне для вырабу ювелiрных вырабаў. Дарэчы, экспертыза канфiскаваных камянёў была безапеляцыйная: пакуль аналагаў па якасцi такiх алмазаў у рэспублiцы не iснуе. У цяперашнi час суд разглядае крымiнальныя справы па частках 1 i 2 арт. 223 Крымiнальнага кодэкса Беларусi (парушэнне правiлаў аб здзелках з каштоўнымi металамi i камянямi). Калi не адбудзецца пераквалiфiкацыi, абвiнавачваным пагражае пазбаўленне волi да васьмi гадоў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У сакавiку супрацоўнiкi Упраўлення па барацьбе з арганiзаванай злачыннасцю па Гомельскай вобласцi атрымалi iнфармацыю аб здзелцы, у вынiку якой быў пр |
|