Свабода цаной у $4000?..
Iгар ГРЫШЫН
У Мiнску на вулiцы Заслаўскай супрацоўнiкамi падраздзяленняў па барацьбе з эканамiчнай злачыннасцю ГУУС i Кастрычнiцкага РУУС затрыманы адзiн з кiраўнiкоў Мiнскага завода шасцерняў.
Як паведамiлi карэспандэнту «Звязды» ў групе iнфармацыi i грамадскiх сувязяў ГУУС Мiнгарвыканкама, 50-гадовая адказная асоба падазраецца ў атрыманнi хабару. Паводле папярэдняй iнфармацыi, гэты кiраўнiк атрымаў 4 тысячы долараў ЗША ад дырэктара аднаго з камерцыйных прадпрыемстваў за станоўчае вырашэнне пытання аб пагашэннi крэдыторскай запазычанасцi ў суме 36 мiльёнаў 685 тысяч 676 рублёў. Пракуратурай Кастрычнiцкага раёна ўзбуджана крымiнальная справа, а затрыманы змешчаны ў iзалятар часовага ўтрымання.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Мiнску на вулiцы Заслаўскай супрацоўнiкамi падраздзяленняў па барацьбе з эканамiчнай злачыннасцю ГУУС i Кастрычнiцкага РУУС затрыманы адзiн з кiраўн |
|