З нажом — на ўчастковага
Аляксей ЦIТОЎ
У вёсцы Прыямiна Барысаўскага раёна ранiцай непрацуючы мясцовы жыхар пры затрыманнi з нажом накiнуўся на старшага ўчастковага iнспектара мiлiцыi РАУС.
Абараняючыся, супрацоўнiк райаддзела зрабiў папераджальны стрэл, што, аднак не спынiла злачынцу. Апошнi, каб знiкнуць, нанёс некалькi ўдараў абухом сякеры праваахоўнiку. Затрымалi ўцекача праз дзевяць гадзiн пасля здарэння супрацоўнiкi спецпадраздзялення па барацьбе з тэрарызмам «Алмаз»: злачынца разам з бацькам зачынiлiся ў доме i спрабавалi аказаць супрацiўленне мiлiцыi. Пракуратурай раёна ў адносiнах да бацькi i сына ўзбуджаныя крымiнальныя справы.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У вёсцы Прыямiна Барысаўскага раёна ранiцай непрацуючы мясцовы жыхар пры затрыманнi з нажом накiнуўся на старшага ўчастковага iнспектара мiлiцыi РАУС
|
|