Аўтамабiльны лiмiт
Мiкола ДЗЯБЁЛА
На слыху Не вельмi прыемная навiна, для фiзiчных асобаў, якiя займаюцца ўвозам аўтамабiляў без афармлення прадпрымальнiцкай дзейнасцi.Паводле звестак агенцтва ПРАЙМ—ТАСС рыхтуецца праект прэзiдэнцкага ўказа, згодна з якiм «незарэгiстраваным перагоншчыкам» будзе дазволена ўвезцi з-за мяжы па даверанасцi толькi адзiн аўтамабiль у год. Зараз такiх абмежаванняў не iснуе. Таму фiзiчныя асобы актыўна навадняюць беларускi рынак iншамаркамi. Як сведчыць мытная статыстыка, напрыклад, за перыяд са студзеня па красавiк, з 56,6 тысячы аўтамабiляў, увезеных у нашу краiну, доля iндывiдуальных перагоншчыкаў складае 45,6 тысячы. Спецыялiсты падлiчылi, што фiзiчныя асобы займаюць амаль увесь сегмент рынку патрыманых машын i прыкладна 80 працэнтаў агульнага iмпарту аўтамабiляў у Беларусь. Такую актыўнасць можна было б цалкам вiтаць, калi б усе перагоншчыкi, зарэгiстравалiся i плацiлi падаткi. Тым больш што падобны аўтабiзнэс прыносiць неблагi прыбытак. Напрыклад, агульны кошт аўтамабiляў, увезеных за першыя чатыры месяцы гэтага года фiзiчнымi асобамi, склаў 197,5 мiльёна долараў. У паведамленнi ПРАЙМ—ТАСС адзначаецца, што ўвядзенне абмежаванняў для ўвозу аўтамабiляў па даверанасцi прымусiць многiх перагоншчыкаў легалiзавацца i дзялiцца сваiмi прыбыткамi з дзяржаўнай скарбонкай. Цi апраўдаюцца гэтыя спадзяваннi: пажывём — пабачым. Не выключана, што нелегальныя «аўтабiзнэсмены» знойдуць магчымасць аб’ехаць i гэты бар’ер на сваiм шляху. Зрэшты, пакуль дакладна невядома, цi будуць уведзены памянёныя абмежаваннi для ўвозу аўтамабiляў па даверанасцi. Прынамсi, у Дзяржаўным мытным камiтэце «Звяздзе» паведамiлi, што не валодаюць iнфармацыяй аб магчымым змяненнi парадку ўвозу транспартных сродкаў фiзiчнымi асобамi i ўвогуле ўстрымлiваюцца ад каментарыяў на гэты конт.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Не вельмi прыемная навiна, для фiзiчных асобаў, якiя займаюцца ўвозам аўтамабiляў без афармлення прадпрымальнiцкай дзейнасцi |
|