21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Польскiя алiмпiйцы ў Беларусi, цi Маленне беларускаму слову

26.08.2009 08:48 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Надзея ДРЫЛА

Пераможцаў 13-й алiмпiяды па беларускай мове, якая штогод праходзiць у Польшчы, у чарговы раз прыняў Белдзяржунiверсiтэт. Арганiзатарамi паездкi выступiлi кафедра беларускай фiлалогii Варшаўскага ўнiверсiтэта, Пасольства Беларусi ў Польшчы i Таварыства дружбы «Беларусь — Польшча». Гэтай падзеi мiнiстэрствы адукацыi абедзвюх краiн надаюць вялiкае значэнне як значнаму фактару ў развiццi кантактаў i супрацоўнiцтва памiж нашымi краiнамi.

Iнiцыятарамi правядзення падобнай алiмпiяды з’яўляюцца прафесары Варшаўскага ўнiверсiтэта Алесь Баршчэўскi i Бранiслаў Хмялiнскi.

Прафесар Баршчэўскi (якi, дарэчы, i ўзначальвае аргкамiтэт алiмпiяды) у сувязi з хваробай у гэты раз не змог суправаджаць пераможцаў:

— Перад ад’ездам у Беларусь я размаўляў з прафесарам пра алiмпiяду, — расказвае яго калега Мiкола Хаўстовiч. — Ён цешыцца, што ёсць магчымасць сабрацца ў зале вучонай рады БДУ, што ўзнагароджванне праходзiць у краiне, дзяржаўная мова якой — беларуская.

У зале вучонай рады алiмпiйцаў павiтаў рэктар БДУ прафесар Васiль Стражаў. Прыйшлi павiншаваць пераможцаў i прадстаўнiкi Мiнiстэрства iнфармацыi Рэспублiкi Беларусь, Таварыства дружбы «Беларусь — Польшча», Саюза пiсьменнiкаў Беларусi, часопiсаў «Народная асвета», «Нёман» i iнш.

— Я так рады, што i за межамi Беларусi жывуць людзi, якiя вывучаюць маю любiмую беларускую мову, — сказаў рэдактар дзiцячага беларускамоўнага часопiса «Вясёлка» Уладзiмiр Лiпскi i падарыў «беларускiм палякам» Васiлiнку, якую iм даверыў сам Вася Вясёлкiн.

Для гасцей-пераможцаў падрыхтавалi пазнавальную культурную праграму. Дзецi i iх настаўнiкi пазнаёмiлiся з горадам, атрымалi майстар-клас на фiлалагiчным факультэце БДУ (пасля агляднай экскурсii па музею беларускай народнай культуры на фiлфаку пераможцы алiмпiяды зацiкавiлiся, дзе можна набыць Бiблiю на беларускай мове), наведалi Нацыянальную бiблiятэку, Нацыянальны акадэмiчны тэатр iмя Янкi Купалы, дзе паглядзелi спектакль «Мацi». А самым запамiнальным i насычаным стаў падарунак рэктара БДУ — наведванне музея старажытных рамёстваў у Дудутках.

Акрамя гэтага, польскiя школьнiкi пазнаёмiлiся з беларускiмi лаўрэатамi алiмпiяды па беларускай мове.

— Каб абараняць iнтарэсы краiны на мiжнародным узроўнi, трэба ведаць не толькi мову i лiтаратуру, але i гiсторыю сваёй краiны, — стала разважае двухразовы лаўрэат алiмпiяды па беларускай мове, студэнтка 1-га курса факультэта мiжнародных адносiнаў БДУ Ганна Радзько. — Алiмпiяда, я пераканалася, садзейнiчае гэтаму.

Да ўдзелу ў алiмпiядзе польскiх вучняў заахвочваюць з першых класаў.

На Беласточчыне знаходзяцца два лiцэi з беларускай мовай навучання: адзiн — у Бельску-Падляскiм, другi — у Гайнаўцы. 28 пераможцаў алiмпiяды, вучняў гэтых лiцэяў, атрымалi магчымасць наведаць Беларусь. Адметна, што ў гэтых польскiх навучальных установах надаецца ўвага не толькi беларускай мове i лiтаратуры, але звычаям i традыцыям беларускага народа, праводзяцца выязныя семiнары ў нашу краiну, дзе вучнi пад кiраўнiцтвам настаўнiкаў збiраюць фальклор.

Настаўнiца ж беларускай мовы Яўгенiя Таранта рыхтуе да алiмпiяды не толькi чужых дзяцей, але i сваiх. Яе дачка зараз з’яўляецца студэнткай Варшаўскага ўнiверсiтэта, дзе вывучае беларускую мову. А сын Рыгор у гэтым годзе заняў 1-е месца ў алiмпiядзе i прыехаў разам з мацi ў Мiнск.

Адрыян Федарук у Мiнску ўжо другi раз. Толькi ў мiнулым годзе ён прыязджаў сюды ў якасцi фiналiста, зараз жа ён — уладальнiк дыплома другой ступенi.

— Я з маленства быў звязаны з беларускай мовай. Усё лета праводзiў у бабулi ў вёсцы. Бабуля размаўляла на дыялекце, наблiжаным да беларускай мовы. Ды i дома бацькi гавораць «па-свойму».

— Адрыян, а як ты рыхтаваўся да алiмпiяды?

— На ўроках закладваўся толькi фундамент. Бо трох гадзiн на тыдзень беларускай мовы i лiтаратуры недастаткова, каб паказаць выдатныя веды на цэнтральнай алiмпiядзе. Усё астатняе залежала толькi ад мяне, ад самастойнай працы. Раз на тыдзень наведваў факультатыўныя заняткi. Менавiта там настаўнiца рыхтавала нас да вуснага паведамлення.

— А хто з беларускiх пiсьменнiкаў табе падабаецца?

— Максiм Багдановiч, Уладзiмiр Караткевiч, Максiм Танк. На алiмпiядзе ж я выцягнуў бiлет, звязаны з творчасцю Васiля Быкава. Абрадаваўся. Я ж вучыўся ў гуманiтарным класе, люблю гiсторыю, асаблiва цiкавiць перыяд Другой сусветнай вайны. А асноўная тэматыка твораў Быкава менавiта ваенная.

Перамога на алiмпiядзе адкрыла Адрыяну дзверы ў Варшаўскi ўнiверсiтэт, у якi ён марыў паступiць.

— Але самае галоўнае тое, што я, рыхтуючыся да алiмпiяды, стаў багатым чалавекам. У Польшчы ўсе кантактуюць цi па-польску, цi на дыялекце, але, калi будзе такая магчымасць, я з задавальненнем буду размаўляць па-беларуску.

Паводле слоў Адрыяна, беларуская мова стала, як i польская, яго роднай мовай. Паездка ж у Беларусь дала шанц пазнаёмiцца з удзельнiкамi алiмпiяды, даведацца, як яны рыхтавалiся, абмяняцца тэлефоннымi нумарамi.

Янка Брыль сцвярджаў, што, чытаючы кнiгу, ён не б’е бiбiкi, а працуе. Калi з iм не пагаджалiся, гаварыў: «Ну тады лiчыце, што я малюся. Малюся слову». Маленне слову польскiх школьнiкаў дало iм узнагароду. Гэта i перамога, i паступленне ва ўнiверсiтэты (пераможцы алiмпiяды будуць мець iльготы пры паступленнi ва ўнiверсiтэты як Польшчы, так i Беларусi), i падарожжа ў Мiнск, i памятныя падарункi ад розных устаноў краiны-суседкi, i новыя сябры...

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пераможцаў 13-й алiмпiяды па беларускай мове, якая штогод праходзiць у Польшчы, у чарговы раз прыняў Белдзяржунiверсiтэт. Арганiзатарамi паездкi высту
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика