«Мiнск-арэна» чакае студэнцкi дэсант
Надзея НIКАЛАЕВА
20 студэнцкiх атрадаў сфармiравана сёлета ў Беларускiм дзяржаўным унiверсiтэце. Усяго падчас летняга працоўнага семестра будуць працаваць сёлета больш як 1 тысяча чалавек.
У пералiк будаўнiчых аб’ектаў, дзе чакаюць студэнтаў БДУ, увайшлi кiнатэатр «Беларусь», спартыўна-культурны комплекс «Мiнск-арэна», гаражны комплекс па вулiцы М. Багдановiча ў сталiцы. Акрамя таго, юнакi i дзяўчаты будуць займацца добраўпарадкаваннем i падрыхтоўкай да новага навучальнага года васьмi студэнцкiх iнтэрнатаў БДУ, працаваць выхавальнiкамi ў спартыўна-аздараўленчым комплексе «Брыганцiна» ў Радашковiчах i ў дзiцячым аздараўленчым лагеры «Зорка» ў Лагойскiм раёне, займацца ўкладкай тратуарнай плiткi на вулiцах сталiцы, дапамагаць ветэранам Вялiкай Айчыннай вайны, арганiзоўваць культурна-асветнiцкiя мерапрыемствы ў дзiцячых садках, працаваць у РУП «Шчомыслiца» i г. д.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
20 студэнцкiх атрадаў сфармiравана сёлета ў Беларускiм дзяржаўным унiверсiтэце. Усяго падчас летняга працоўнага семестра будуць працаваць сёлета больш
|
|