У Беларусi пашыраны пералiк дзiцячых тавараў, што абкладаюцца льготнай стаўкай ПДВ 10 працэнтаў
Адпаведны ўказ № 287 «Аб падаткаабкладаннi харчовых тавараў i тавараў для дзяцей» Прэзiдэнт Беларусi падпiсаў 21 чэрвеня.
Пашыраны пералiк перш за ўсё за кошт дадатковага ўключэння ў яго асобных вiдаў адзення для школьнiкаў. Адначасова ў сувязi з павелiчэннем росту дзяцей павышана роставая шкала дзiцячага адзення для дзяўчынак. Мiнсельгасхарч i Дзяржстандарт упаўнаважаны даваць заключэннi аб аднясеннi харчовых тавараў да далiкатэсных, што дасць магчымасць правiльна i больш абгрунтавана вырашаць спрэчкi аб прымяненнi 10-працэнтнай стаўкi ПДВ. Як адзначылi ў прэс-службе, распаўсюджванне на асартымент дзiцячых тавараў стаўкi ПДВ 10 працэнтаў забяспечыць больш шырокiя магчымасцi знiжэння iх кошту i паляпшэння сацыяльнай абароненасцi сем’яў, што выхоўваюць дзяцей. Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Адпаведны ўказ № 287 «Аб падаткаабкладаннi харчовых тавараў i тавараў для дзяцей» Прэзiдэнт Беларусi падпiсаў 21 чэрвеня
|
|