МЗС Беларусi лiчыць недальнабачным крокам рашэнне Еўрасаюза аб адмене для Беларусi прэферэнцый ЕС
БЕЛТА
«У Рэспублiцы Беларусь з неразуменнем ўспрынялi ўвядзенне Еўрапейскiм саюзам 21 чэрвеня 2007 года ў сiлу прынятага Саветам ЕС 20 снежня 2006 года рашэння аб часовым прыпыненнi адносна Беларусi дзеяння Абагульненай сiстэмы гандлёвых прэферэнцый (АСП) ЕС», — гаворыцца ў заяве прэс-службы МЗС Беларусi.
«Гэты недальнабачны крок ЕС адносна свайго непасрэднага суседа закранае, перш за ўсё, iнтарэсы простых беларускiх грамадзян i разыходзiцца з дэклараванай Бруселем гатоўнасцю аказваць «дапамогу ў павышэннi iх узроўню жыцця». Увёўшы згаданае рашэнне ў сiлу, Еўрасаюз пакiнуў без увагi спадзяваннi радавых членаў прафесiйных саюзаў на беларускiх прадпрыемствах, якiя вырабляюць экспартуемую ў ЕС прадукцыю», — падкрэслiлi ў знешнепалiтычным ведамстве. Беларусь наладзiла плённы дыялог з Мiжнароднай арганiзацыяй працы (МАП), зрабiла шэраг канкрэтных практычных крокаў у адпаведнасцi з рэкамендацыямi МАП. Беларусь i МАП прадаўжаюць на гэтым напрамку актыўную сумесную работу. «Не ўзнiмаючы пытанне аб якiх-небудзь санкцыйных дзеяннях адносна Беларусi, МАП тым самым дае зразумелы сiгнал сваiм дзяржавам — членам i iх арганiзацыям аб непрадукцыйнасцi санкцыйных мераў для забеспячэння правоў працоўных», — лiчаць прадстаўнiкi беларускага МЗС. «Беларусь расцэньвае рашэнне ЕС як часовае i разлiчвае, што аб’ектыўная неабходнасць у наладжваннi i развiццi добрасуседскага супрацоўнiцтва з Беларуссю стымулюе Еўрасаюз да яго больш хуткага перагляду i адмены», — падкрэслiлi ў знешнепалiтычным ведамстве нашай краiны.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
«У Рэспублiцы Беларусь з неразуменнем ўспрынялi ўвядзенне Еўрапейскiм саюзам 21 чэрвеня 2007 года ў сiлу прынятага Саветам ЕС 20 снежня 2006 года рашэ |
|