Беларусь iнiцыiруе разгляд на саюзным Саўмiне пакета канкрэтных праграм
БЕЛТА
Аб гэтым паведамiў прэм’ер-мiнiстр Сяргей Сiдорскi на сустрэчы з дзяржаўным сакратаром Саюзнай дзяржавы Паўлам Барадзiным, на якой абмяркоўваўся парадак дня чарговага пасяджэння саюзнага Савета Мiнiстраў у Маскве.
«Мы звярнулiся з канкрэтным пакетам саюзных праграм, якiя хацелi б разгледзець на пасяджэннi Саўмiна Саюзнай дзяржавы», — сказаў Сяргей Сiдорскi. У прыватнасцi, беларускi бок выступiў з прапановай па падрыхтоўцы навукова-тэхнiчнай праграмы «Распрацоўка базавых элементаў, тэхналогii стварэння i прымянення арбiтальных i наземных сродкаў шматфункцыянальнай касмiчнай сiстэмы» («Космас-НТ»). Як адзначыў Сяргей Сiдорскi, гэты напрамак з’яўляецца вельмi перспектыўным. Згодна з даручэннем кiраўнiка дзяржавы Беларусь плануе ў 2009 годзе ажыццявiць запуск касмiчнага апарата. Ён будзе стварацца сумесна з расiйскiмi калегамi. Усяго будзе два апараты, якiя зробяць у Беларусi: адзiн — расiйскi i адзiн — беларускi. Цяпер вядуцца перагаворы з расiйскiмi калегамi, каб зрабiць касмiчны апарат з распазнавальнай здольнасцю да метра. Фактычна гэта з’яўляецца прарывам у галiне оптыка-электронных сродкаў вымярэнняў i развiцця тэхналогiй дыстанцыйнага зандзiравання Зямлi. Паводле слоў прэм’ер-мiнiстра, беларускi бок прапанаваў да разгляду на чарговым пасяджэннi Саўмiна таксама шэраг пытанняў, якiя датычацца тэхналогii мытных працэсаў у Саюзнай дзяржаве. Адным з важных пытанняў з’яўляецца зняцце мытных бар’ераў на гранiцы.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб гэтым паведамiў прэм’ер-мiнiстр Сяргей Сiдорскi на сустрэчы з дзяржаўным сакратаром Саюзнай дзяржавы Паўлам Барадзiным, на якой абмяркоўваўся парад
|
|