21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Савет Рэспублiкi ўхвалiў увядзенне дзвюхступеньчатай сiстэмы адукацыi

26.08.2009 08:48 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сяргей КУЗНЯЦОЎ

Парламенцкi дзённiк

На ўчарашнiм пасяджэннi Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу члены верхняй палаты парламента ўхвалiлi праект Закона «Аб вышэйшай адукацыi», якi ўводзiць у Беларусi дзвюх- ступеньчатую сiстэму вышэйшай адукацыi.

Як адзначыў старшыня Пастаяннай камiсii Савета Рэспублiкi па адукацыi, навуцы, культуры i гуманiтарных пытаннях Анатоль Новiкаў, дакумент прадугледжвае ўсталяванне дзвюх ступеняў вышэйшай адукацыi. Першая ступень — падрыхтоўка дыпламаванага спецыялiста (тэрмiн навучання на дзённай форме складае 4—5 гадоў). Другая — магiстратура (тэрмiн навучання складае 1—2 гады ў залежнасцi ад спецыяльнасцi).

Паводле слоў парламентарыя, для работы на прадпрыемстве, у арганiзацыi дастаткова будзе дыпламаванага спецыялiста, «якi авалодаў фундаментальнымi i спецыяльнымi ведамi, навыкамi». Вучоба ў магiстратуры дазволiць выпрацаваць «навыкi навукова-даследчай працы, павысiць верагоднасць абароны кандыдацкай дысертацыi за час вучобы ў аспiрантуры».

«Улiчваючы, што ўводзiцца дзве ступенi вышэйшай адукацыi, будзе i два дакументы аб вышэйшай адукацыi — дыплом спецыялiста i дыплом магiстра. Прызнанне i вызначэнне эквiвалентнасцi дакументаў аб вышэйшай адукацыi Беларусi i iншых дзяржаў будзе ажыццяўляцца ў адпаведнасцi з мiжнароднымi дамовамi».

На ўчарашнiм пасяджэннi быў таксама ўхвалены праект Закона «Аб унясеннi змяненняў i дапаўненняў у Крымiнальны кодэкс Рэспублiкi Беларусь па пытанню ўзмацнення адказнасцi за злачынствы, звязаныя з карупцыяй». Дакумент прадугледжвае ўвядзенне больш жорсткiх пакаранняў за карупцыйныя злачынствы.


 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На ўчарашнiм пасяджэннi Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу члены верхняй палаты парламента ўхвалiлi праект Закона «Аб вышэйшай адукацыi», якi ўводз
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика