Дзяржаўны апарат: як удасканалiць работу?
Барыс ПРАКОПЧЫК
Учора ў Гродне адбыўся абласны семiнар-нарада па пытаннях выканання Дырэктывы Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь аб мерах па далейшай дэбюракратызацыi дзяржаўнага апарату...
У першай палове дня маршруты семiнара прайшлi па шэрагу аб’ектаў абласнога цэнтра. Кiраўнiк Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь Генадзь Нявыглас, у прыватнасцi, наведаў Гродзенскiя электрычныя сеткi, РУП «Гродна- энерга» i адзiны разлiковы цэнтр па вул. 1 Мая. Намеснiкi старшынь гаррайвыканкамаў, рэктары, прарэктары i начальнiкi аддзелаў выхаваўчай работы ВНУ пабывалi ў абласным клiнiчным радзiльным доме, у Гродзенскiм дзяржаўным унiверсiтэце iмя Янкi Купалы i ў ААТ «Гроднамалкамбiнат». Кiраўнiкi аддзелаў дакументацыйнага, прававога забеспячэння i работы з насельнiцтвам азнаёмiлiся з практыкай дзейнасцi i iснуючымi праблемамi натарыяльнай канторы № 2, Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельнiцтва Ленiнскага раёна г. Гродна, РУП «Гродзенскае агенцтва па дзяржаўнай нерухомасцi i зямельным кадастры»... У другой палове дня ў будынку Гродзенскага аблвыканкама адбылася нарада. Падрабязнасцi — у наступным нумары.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Учора ў Гродне адбыўся абласны семiнар-нарада па пытаннях выканання Дырэктывы Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь аб мерах па далейшай дэбюракратызацыi дзя |
|