21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Спадарожнiкавыя «талеркi» i кандыцыянеры будуць усталяваны па правiлах

26.08.2009 08:48 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Дзмiтрый АЛЬФЕР

Сталiчныя ўлады рыхтуюць рашэнне, у якiм будзе дакладна прапiсаны механiзм i правiлы размяшчэння на фасадах будынкаў кандыцыянераў i спадарожнiкавых антэн. Большасць з iх зараз усталяваныя без складання праектнай дакументацыi, таму невядома, цi выканалi гаспадары «талерак» тэхнiчныя патрабаваннi i правiлы бяспекi. Гэта стварае часам аварыйную сiтуацыю, бо ёсць рызыка абвальвання прыбораў на людзей, якiя праходзяць пад дамамi. Акрамя таго, ужо некалькi гадоў усё больш такiх рэчаў, прызначаных для стварэння больш камфортнага жыцця, пачалi з’яўляцца на помнiках гiсторыi i архiтэктуры.

«Апошнiм часам працэсам мантажу гэтых прыбораў на фасадах будынкаў стала немагчыма кiраваць. У горадзе налiчваецца 2,5 тысячы кандыцыянераў i 10,5 тысячы антэн. I толькi 40 спадарожнiкавых «талерак» усталяваны па ўзгадненню з адмiнiстрацыямi раёнаў, — растлумачыў старшыня камiтэта архiтэктуры i горадабудаўнiцтва Мiнскага гарвыканкама, галоўны архiтэктар сталiцы Вiктар Нiкiцiн. — Да таго ж парушаецца эстэтычны выгляд горада, асаблiва на цэнтральных вулiцах».

Згодна з новым рашэннем Мiнгарвыканкама, якое зараз складаецца i ўбачыць свет ужо ў блiжэйшы час, будзе дакладна прапiсаны ўвесь механiзм размяшчэння кандыцыянераў i антэн на фасадах будынкаў. Правядуць тэхнiчную праверку i рэвiзiю прыбораў, якiя ўжо ёсць на сценах дамоў, з мэтай высветлiць, наколькi iх усталяванне адпавядала прапiсаным нормам. За выкананне новых правiлаў будуць адказныя адмiнiстрацыi раёнаў.

Мiж тым, першы дакумент, якiя рэгуляваў размяшчэнне тэлевiзiйных антэн, складзены яшчэ ў 1994 годзе. Як адзначае Вiктар Нiкiцiн, у той час сталiчныя жыхары былi больш законапаслухмянымi. Аднак сёлета зiмой мiнулае рашэнне было адменена. У той жа час у Кодэксе аб адмiнiстрацыйных правапарушэннях любое змяненне вонкавага выгляду фасада прыроўнiваецца да факта самавольнага будаўнiцтва. «Мы, канешне ж, разумеем, што ў адзiн момант праблему не вырашыць i не жадаем павальна здымаць са сцен будынкаў гэтыя карысныя для людзей рэчы. Але ў той жа час хваля неабмежаванага, са шматлiкiмi парушэннямi, усталявання кандыцыянераў i антэн павiнна спынiцца. Таму мы i рыхтуем новае рашэнне», — падкрэслiў спецыялiст.

Адначасова галоўны архiтэктар сталiцы заўважае, што работы па ўдасканаленню знешняга выгляду датычацца не толькi фасадаў будынкаў. У блiжэйшыя гады Мiнск прыўнясе ў сваё аблiчча новыя павевы, якiя закрануць i сiстэму транспарту. Ужо ў студзенi 2008 года пачнецца будаўнiцтва трэцяй лiнii метро, якая будзе складацца з пяцi станцый агульнай працягласцю ў пяць з паловай кiламетраў. Нараджэнне новай лiнii будзе садзейнiчаць развiццю аднаго з прызначэнняў Мiнска як еўрапейскай сталiцы — актыўнаму функцыянаванню дзелавой часткi горада. Аднак яна будзе знаходзiцца не ў цэнтры, i гэтаму ёсць тлумачэнне. «Беларуская сталiца нагадвае Лондан, ён таксама з’яўляецца горадам, якi складаецца ў асноўным з невысокiх будынкаў, — тлумачыць Вiктар Нiкiцiн. — Цэнтрам мiнскага дзелавога жыцця стане «Мiнск-сiцi». Пачне ён узводзiцца да сярэдзiны 2009 года. Да гэтага часу ўзлётна-пасадачная паласа аэрапорта «Мiнск-1», на тэрыторыi якога i з’явіцца комплекс вышынных будынкаў, будзе аднесена за горад. Месца для забудовы мы выбралi адмыслова, таму што ўзводзiць высокiя пабудовы ў сэрцы сталiцы немэтазгодна».

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сталiчныя ўлады рыхтуюць рашэнне, у якiм будзе дакладна прапiсаны механiзм i правiлы размяшчэння на фасадах будынкаў кандыцыянераў i спадарожнiкавых а
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика