21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Грымець, як «Кацюша»

26.08.2009 08:48 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Ларыса ЦIМОШЫК

Збiраецца этнакультурны фестываль, якi прыехаў да нас з Расii i праходзiць днямi ў канцэртнай зале «Мiнск». Дзень 22 чэрвеня памятны для расiйскага i беларускага народаў, але цяпер у гэтыя днi можна будзе не толькi ўспамiнаць вайну, а падумаць пра мiр.

Справа ў тым, што штуршок пачатку фестывалю дало аб’вяшчэнне прэзiдэнтам Пуцiным 2007-га годам рускай мовы ў Расii i ў свеце. А самы блiзкi свет для расiян, вядома ж, — Беларусь. Ды i праблем з разуменнем рускай мовы няма.

«Тое, што ў Мiнску стартуе этнаграфiчны фестываль, дазваляе яшчэ больш аб’яднаць два народы. I мы будзем iмкнуцца праводзiць мерапрыемствы паралельна ў Маскве i Мiнску, — адзначыў першы намеснiк адказнага сакратара Парламенцкага сходу Саюза Беларусi i Расii Iгар Андрэеў.

Дарэчы, «Кацюша» пачне сваё наступленне з Беларусi, але мае намер пайсцi далей, па iншых краiнах СНД. Па меры руху да расiйскiх артыстаў будуць далучацца беларускiя, казахстанскiя, туркменскiя i гэтак далей. Асаблiвасць «Кацюшы» ў тым, што фестываль абвешчаны як некамерцыйны, якi аб’ядноўвае розныя жанры i вiды мастацтваў — кiно, тэатр, фальклорную i аўтарскую песню. Спецыяльна на фестываль прыязджае музыкант Аляксей Архiпоўскi, сучасны «Паганiнi з балалайкай». Кажуць, што той, хто слухаў яго iгру, становiцца прыхiльнiкам гэтага iнструмента. Iрына Сурына лiчыцца адной з лепшых кантры-фолк спявачак Расii, акустычны гурт «ГрАссМейстер» стварыў мульты-iнструменталiст Андрэй Шэпелеў, актрыса Аксана Мысiна добра вядомая па працы ў тэатры i кiно, але будзе спяваць са сваiм гуртам...

«Гэта прасоўванне таленавiтых маладых асобаў, якiя iснуюць па-за поп-культурай. Таму яны гатовыя бясплатна даваць канцэрты, бясплатныя творчыя вечарыны, даваць майстар-класы, — патлумачыла дырэктар этнакультурнага фестывалю «Кацюша» Галiна Нiкiшына. — I мы спадзяёмся, што добрыя беларускiя артысты далучацца да нашага руху i выступяць ужо ў наступных краiнах, куды мы прыедзем. Напрыклад, наўрад цi ў Казахстане ведаюць такiя беларускiя гурты, як «Камерата», «Чысты голас» цi спявачку Вольгу Залескую. Праз такiя мерапрыемствы мы можам даносiць сапраўдную культуру Беларусi i Расii, а не «папсу».

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Збiраецца этнакультурны фестываль, якi прыехаў да нас з Расii i праходзiць днямi ў канцэртнай зале «Мiнск». Дзень 22 чэрвеня памятны для расiйскага i
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика