Сцэну — для Купалы!
Ларыса ЦIМОШЫК
Рукапiсы вершаў Янкi Купалы i мемарыяльныя рэчы Уладзiславы Францаўны Луцэвiч будуць прадстаўлены ў Дзяржаўным музеi гiсторыi тэатральнай i музычнай культуры на выставе «Незабыўны пясняр Беларусi». З 25 чэрвеня будзе працаваць экспазiцыя ў Дзяржаўным музеi тэатральнай i музычнай культуры. Яна найперш павiнна адкрыць наведвальнiкам унёсак Купалы ў стварэннi беларускага тэатра, таму будуць выстаўлены эскiзы касцюмаў i дэкарацый да спектакляў паводле твораў паэта, якiя iшлi ў 40—50-х гадах мiнулага стагоддзя ў двух нацыянальных тэатрах краiны — iмя Купалы ў Мiнску i iмя Коласа ў Вiцебску. У экспазiцыю ўвайшлi шмат фотаздымкаў з асабiстага архiва Леакадзii Дамiнiкаўны Раманоўскай, па якiх можна ўявiць, якiм быў Купала ў жыццi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Рукапiсы вершаў Янкi Купалы i мемарыяльныя рэчы Уладзiславы Францаўны Луцэвiч будуць прадстаўлены ў Дзяржаўным музеi гiсторыi тэатральнай i музычнай к |
|