Хлопчыка выратавала мiлiцыя...
Iгар ГРЫШЫН
Нейкае памутненне найшло на жыхарку Чачэрска: мацi спрабавала расправiцца са сваiм дзiцем...
Паводле папярэдняй iнфармацыi, згодна з версiяй следства, у жанчыны знянацку здалi нервы. Тое, што адбывалася далей, чалавеку цвярозага розуму зразумець проста немагчыма. Мяркуйце самi: вечарам у сваёй кватэры яна дала снатворнае свайму сыну — вучню 2-га класа, а калi хлопчык заснуў, мацi з iм паднялася на дах пяцiпавярховага дома. Жанчына паспрабавала скiнуць цела сына ўнiз... Сарвала гэта дзiкунства з’яўленне на месцы здарэння супрацоўнiкаў райаддзела мiлiцыi, якiя праходзiлi побач i ўбачылi падазроную карцiну. Праваахоўнiкам удалося выратаваць няшчаснае дзiця ад немiнучай бяды. Зараз малы знаходзiцца ў бальнiцы з медыкаментозным атручэннем. Што ж датычыцца жанчыны, то ў адносiнах да яе пракуратурай раёна ўзбуджана крымiнальная справа.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Нейкае памутненне найшло на жыхарку Чачэрска: мацi спрабавала расправiцца са сваiм дзiцем... |
|