21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

ДОБРЫЯ ЛЮДЗI

26.08.2009 08:48 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Адам ГЛОБУС

Нататкі мастака

БЛЕСА I ШОРТЫ

Мастак Мiхель Блеса з ранiцы адпрасаваў свае сiнiя шорты. У Блесы быў запланаваны дзень адчыненых дзвярэй у майстэрнi. На самае вiднае месца мастак павесiў свой здымак са старым Сальвадорам Далi. Справы ў Блесы iдуць добра, нацюрморты ягоныя прадаюцца ў Кiтаi i Галандыi. Майстэрня Мiхеля Блесы знаходзiцца побач з барам, дзе раней мясцiлася тавэрна, у якой сiлкаваўся сам Эль Грэка. Карацей, жыццё ў Блесы склалася, i ў адпрасаваных сiнiх шортах ён выглядае проста малайцом. Ну i мне добра, што маю ў сябрах такога малайца ў адпрасаваных шортах.

АЛЕША I ВIЛЬНЯ

Казачнiк Юры Алеша паспрабаваў згадаць найлепшае месца ў свеце. Яму згадалася Вiльня i прыдарожная сасна пад Вiльняю. Як гэта цешыць, калi твае любiмыя месцы нехта апiсвае, як свае любiмыя.

ПЛIНIЙ I ЛIНII

Творчасць старажытнагрэчаскага мастака Апелеса мысляр Плiнiй ахарактарызаваў наступным чынам: «Nulla dies sine linea» (Нiводнага дня без лiнii). Пэўна, з таго часу дзень мастака-творцы i вымяраецца зробленым за адзiн дзень. А дзень, пражыты без творчасцi, лiчыцца змарнаваным, нiкчэмным, нявартым увагi i ўспамiнаў. У новым часе выраз Плiнiя ведаюць у трактоўцы Юрыя Алешы: «Нi дня без радка». Цяпер можна сказаць, што дзень, не пазначаны запiсам ў Iнтэрнэт-дзённiку, ты змарнаваў. Толькi варта дадаць, што ўсё гэта датычыцца выключна творцаў i мастакоў, i зусiм не датычыцца графаманаў i няздараў.

ТАНК I ПАЭТЫЧНАЕ

Колькi я нi ўглядаўся ў Максiма Танка, колькi нi ўчытваўся ў ягоныя вершы, нiколi не бачыў паэтычнасцi. А вось антыпаэтычнасць, антылiрычнасць у iм i ягоных кнiгах былi вiдавочныя. Адзiн са зборнiкаў Танка называўся «Прачытай i перадай другому», такой дыдактычнай назвы я не сустракаў нi ў аднога з паэтаў. У прапагандзе, у кiнаагiтацыi такога было шмат. Згадайма хоць бы кiно «Iдзi i глядзi». Але ж паэзiя, лiрыка знаходзяцца ў iншым кутку мастакоўскай свядомасцi. Прынамсi, для мяне лiрыка i прага ўлады, паэзiя i воля да ўлады — рэчы маласумяшчальныя.

СIНIЦА I МIНУЛАЕ

Ёсць людзi, што ўвесь час жывуць у мiнулым. Яны i нараджаюцца старымi. Яны i ў першы клас школы прыходзяць вопытна-мудрымi дзядкамi i бабулямi. Вучацца яны, канешне, добра i выдатна. Я вучыўся з такой дзяўчынкай. Прозвiшча ў яе было Сiнiца. Кiм стала i куды паляцела наша школьная Сiнiца? Не ведаю, але згадваю яе часта, згадваю, калi бачу людзей, для якiх нiколi не надыдзе нi сёння, нi заўтра. Яны i памруць учора. Уяўляеш? Чалавек жыў сабе, жыў, а да сягонняшняга дня так нi разу i не дажыў...

САЛАЛАЙКА I ПЫЖЫ

Сярод рэчаў, якiя цанiлiся ў маiм дзiцячым садку, асобнае месца займалi металiчныя пыжы. Круглыя бляшачкi дыяметрам у два сантыметры мелi тры афарбоўкi: жоўтую, зялёную i чырвоную. Чырвоная — самая каштоўная. Я рос у iмперыi, дзе чырвоны колер меў безальтэрнатыўную каштоўнасць. Тыя пыжы збiралiся пасля святочных салютаў, на месцах, адкуль запускалiся ракеты. Больш за ўсё тых круглых бляшачак назбiраў Алег Салалайка. Ён са сваiмi чырвонымi пыжамi лiчыўся багатым i шчаслiвым.

ЖАН-КЛОД I СЕНЕГАЛ

Гаспадар пяцi крамаў па продажу мужчынскага адзення падарыў мне здымак, зроблены ў 1958 годзе. У той год якраз я i нарадзiўся, а васьмiгадовы Жан-Клод з малодшым братам i мамаю сабралiся паехаць з роднай Нармандыi да бацькi ў Сенегал. Фатограф iх зняў каля плота дзедавага дома. Хлопчыкi ў палiтончыках, падобных да марскiх бушлатаў. Малодшы чэпка трымае ў руцэ невялiчкi чамадан. У мяне быў падобны чамадан. Пазней у маiм чамадане захоўвалiся шары для навагодняй ёлкi. Як далёка засталося нашае з Жан-Клодам дзяцiнства... А мы, як i раней, усё збiраемся ехаць у нейкi Сенегал, усё збiраем свае чамаданы, нiбыта жыццё ўсё яшчэ наперадзе.

РАВУЛЬ I БУТАН

Ну, канешне, я i вiнаваты! Захацеў сфатаграфавацца каля дзвярэй, за якiмi хаваецца вядзьмарка-варажбiтка. Сеў на ганак, зрабiў твар мага, i дзверы з лязгатам адчынiлiся, i на вулiцу... Якая, чорт яе называй, вулiца?! У смярдзючы завулак Гатычнага квартала вывалiлася тоўстая вядзьмарка. Звычайна гадалкi на картах худыя, а гэтая — цэнтнер сала. I сальны цэнтнер як заверашчыць на ўсю Барселону: «Ра-а-авуль! Ра-а-авуль!» Вядзьмарка так раўла, што можна было падумаць, нiбыта я ёй пад спаднiцу закiнуў дынамiт з падпаленым кнотам. Мая жонка пачала смяяцца. Я палез у кiшэню за пасведчаннем PRESSA. З суседняй крамы, заваленай сувенiрным барахлом, выкацiўся Равуль. «Но фота! Но фота!» Лысы, мясны з пракуранымi зубамi Равуль пачаў насоўвацца на мяне. «Но проблемс! Прэса!!!» — я ўзмахнуў пасведачаннем. Нашто я iм махаў? Равуля нiбыта кiпенем аблiлi. Ён папунсавеў i стаў брахаць: «Бутан!!! Бу-тан!!! Бу-тан!!!» Якi бутан? Прычым тут нейкi афрыканскi Бутан? Няўжо я падобны да мурына? Трэба было сыходзiць, разбiрацца з Бутанам не выпадала. Жонка мая проста заходзiлася ад рогату. Мне заманулася заляпiць гнiлазубаму Равулю памiж ягоных свiных вочак, але ў барселонскую палiцыю не хацелася, зусiм. «Бу-тан! Бу-тан! Бу-тан!» — брахаў Равуль i рабiў выгляд, што замахваецца тоўстым кулаком. I тутака мяне асянiла! Ён крычыць не «Бутан», а «путан». Ён называе мяне «катом», «распуснiкам», «сутэнёрам»... Ён? Мяне? Ён — ахоўнiк барселонскiх шэльмаў i вядзьмарак, называе мяне — мастака — «путан»? Мы сыходзiлi i смяялiся, а Равуль брахаў i брахаў на ўвесь Пляц Каталонii.

ГЕНЯ I СУКЕНКА

У кожнай сям’i сваё гора, свае светлыя i горкiя ўспамiны. У нашым доме самымi кранальнымi ўспамiнамi былi згадкi пра Геню. Яна — бацькава малодшая сястра — пакiнула гэты свет зусiм маленькай дзяўчынкай. А таму баба Броня, узгадваючы яе, казала пра яе прыгажосць, розум i мудрасць... «Няўжо ты памрэш, Геня?» — «Памру...» — «Я цябе прыбяру ў прыгожую белую сукенку. Ты пойдзеш да Бога ў новай сукенцы...» — «Вы, мама, не плачце. Я не баюся памерцi...» — «Вось якая мудрая была наша Геня. I прыгожая была, як лiлея...»



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мастак Мiхель Блеса з ранiцы адпрасаваў свае сiнiя шорты. У Блесы быў запланаваны дзень адчыненых дзвярэй у майстэрнi. На самае вiднае месца мастак па
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика