Скандалiст трапiў у бальнiцу
Аляксей ЦIТОЎ
Вясковы жыхар, паспрачаўшыся з мацi, накiнуўся з палкай на супрацоўнiкаў мiлiцыi, якiя прыбылi на месца здарэння для разбору.
Скандалiст добра прыняў за каўнер, а таму яму, мабыць, i мора было па калена. Здарылася гэта ў вёсцы Рудня Iвацэвiцкага раёна. 42-гадовы непрацуючы мужчына настолькi разышоўся, што яго нават не спынiў факт таго, што ў двары дома з’явiлiся праваахоўнiкi. Убачыўшы ўчастковага iнспектара, малодшага ўчастковага iнспектара i оперупаўнаважанага аддзела крымiнальнага вышуку, буян пайшоў на iх у атаку з палкай. Не спынiлi мужчыну i два папераджальныя стрэлы: оперупаўнаважанаму, абараняючыся, давялося зрабiць прыцэльны стрэл. У вынiку скандалiст атрымаў раненне бядра i змешчаны ў бальнiцу. Пракуратурай прымяненне зброi прызнана правамерным.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вясковы жыхар, паспрачаўшыся з мацi, накiнуўся з палкай на супрацоўнiкаў мiлiцыi, якiя прыбылi на месца здарэння для разбору
|
|