«Мабілізаваць на добрае...»
Сяргей КУЗНЯЦОЎ
22 чэрвеня адбыўся ўстаноўчы сход Мiнскага гарадскога грамадскага аб’яднання «Белая Русь». Як гаворыцца ў статуце арганiзацыi, зацверджаным на ўстаноўчым сходзе, адна з асноўных яе мэтаў — «садзейнiчанне пабудове моцнай i квiтнеючай Беларусi».
Падчас устаноўчага сходу быў абраны Савет арганiзацыi, якi складаецца з 23 чалавек — прадстаўнiкоў кожнага раёна Мiнска. У склад Савета ўвайшлi, у прыватнасцi, начальнiк аддзела кадраў РУП «Белпошта» Пётр Лiтвiненка, дэкан факультэта журналiстыкi БДУ Сяргей Дубовiк, рэктар Мiжнароднага iнстытута працоўных i сацыяльных адносiнаў Валерый Талкачоў, кiраўнiк адмiнiстрацыi Фрунзенскага раёна Мiнска Мiкалай Ладуцька, дэпутаты Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Галiна Юргелевiч i Галiна Палянская. Старшынёй Мiнскага гарадскога грамадскага аб’яднання «Белая Русь» быў абраны рэктар Беларускага дзяржаўнага ўнiверсiтэта iнфарматыкi i радыёэлектронiкi Мiхаiл Батура. Гаворачы на ўстаноўчым сходзе пра неабходнасць стварэння грамадскай арганiзацыi, намеснiк дырэктара прадпрыемства «Гармалзавод № 3» Мiкалай ЯЎСЕЙЧЫК адзначыў: — Стварэнне грамадскага аб’яднання дазволiць раскрыць свой патэнцыял людзям розных прафесiй, якiя перараслi па ўзросту Беларускi рэспублiканскi саюз моладзi, але з-за перакананняў i складу характару не жадаюць расставацца з грамадскай дзейнасцю... Дэпутат Мiнскага гарадскога Савета дэпутатаў Сяргей ПIГАРАЎ падчас свайго выступлення заявiў: — Неабходнасцю запоўнiць нiшу памiж «вертыкаллю» ўлады i мiльёнамi беларусаў, якiя ператвараюць у жыццё планы i рашэннi кiраўнiцтва краiны, прадыктавана стварэнне, як мы спадзяёмся, у будучым самай шматлiкай грамадскай арганiзацыi ў нашай дзяржаве. Асноўная мэта нашага аб’яднання, па майму перакананню, — стварэнне ўмоў незваротнасцi тых пазiтыўных працэсаў i тэндэнцый у нашым грамадстве, якiя атрымалi дынамiчнае развiццё ў апошняе дзесяцiгоддзе... Наш рух будзе мець сэнс i дасягне тых мэтаў, якiя мы ставiм перад сабой, толькi ў выпадку, калi ён будзе масавым, народным, аб’яднае ў сваiх шэрагах прадстаўнiкоў усiх слаёў грамадства. Калi мы здолеем пераканаць людзей у тым, што наша галоўная мэта — дабро для абсалютнай большасцi грамадзян нашай краiны. Таму аснова асноў дзейнасцi — работа з людзьмi праз стварэнне пярвiчных арганiзацый па тэрытарыяльна-вытворчаму прынцыпу. Намеснiк дырэктара УП «Мiнсккамунцепласетка» Аляксей СЛУЯНАЎ адзначыў у сваiм выступленнi на ўстаноўчым сходзе арганiзацыi: — Нашай першараднай задачай павiнна стаць патрыятычнае адраджэнне насельнiцтва... Адказваючы на пытаннi журналiстаў пасля ўстаноўчага сходу, старшыня Мiнскага гарадскога грамадскага аб’яднання «Белая Русь» Мiхаiл Батура адзначыў, што мэтай аб’яднання з’яўляецца «мабiлiзацыя ўсiх прагрэсiўных сiл на базе беларускай iдэалогii, iдэалогii беларускай дзяржавы для вырашэння задач сацыяльнай, эканамiчнай стабiльнасцi.» Мiхаiл Батура дадаў таксама, што задача «Белай Русi» — «перацягнуць на свой бок большасць свядомага насельнiцтва Мiнска пасля 18 гадоў». «Чаму не? Але гэта перспектыва далёкая». На пытанне карэспандэнта «Звязды» аб тым, цi збiраецца грамадскае аб’яднанне ўдзельнiчаць у парламенцкiх выбарах 2008 года ў якасцi асобнай палiтычнай сiлы, Мiхаiл Батура не змог даць адназначнага адказу, бо аб’яднанне яшчэ будзе вызначацца «з тактыкай i стратэгiяй» у блiжэйшы час. «Аднак нi ад якiх грамадскiх мерапрыемстваў, у тым лiку выбараў, мы адыходзiць не будзем. Мы павiнны ўплываць на гэта. Бо мы абвясцiлi мэты — мабiлiзаваць прагрэсiўныя сiлы на ўсё добрае, патрэбнае», — дадаў ён.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
22 чэрвеня адбыўся ўстаноўчы сход Мiнскага гарадскога грамадскага аб’яднання «Белая Русь». Як гаворыцца ў статуце арганiзацыi, зацверджаным на ўстаноў
|
|