Хроніка апошніх падзей
Сёння Украiна гатова прагаласаваць за Януковiча
Калi б датэрмiновыя выбары прэзiдэнта Украiны адбылiся ў блiжэйшыя выхадныя, то першае месца заняў бы прэм’ер-мiнiстр Вiктар Януковiч (29,8 працэнта), другое — лiдар Блока Юлii Цiмашэнкi (15,4 працэнта), а трэцяе — дзеючы прэзiдэнт Вiктар Юшчанка (11,6 працэнта). Такiя звесткi сацапытання прыводзiць «Iнтэрфакс». У выпадку правядзення парламенцкiх выбараў у чэрвенi 2007 года, 27,4 працэнта апытаных падтрымалi б Партыю рэгiёнаў, 16,4 працэнта — БЮЦ, 9,2 працэнта — блок «Наша Украiна», 5,8 працэнта — Камунiстычную партыю Украiны, 5,2 працэнта — «народную самаабарону». 33 працэнты апытаных станоўча ставяцца да iдэi датэрмiновых выбараў у Вярхоўную Раду, 46 працэнтаў — негатыўна. Пры гэтым 76 працэнтаў рэспандэнтаў маюць намер узяць удзел у датэрмiновых парламенцкiх выбарах. АЗЕРБАЙДЖАНЦАМ ПААБЯЦАЛI ВЯРНУЦЬ САВЕЦКIЯ НАКАПЛЕННI Улады Азербайджана рыхтуюцца вярнуць ашчадныя ўклады насельнiцтва, якiя былi здадзены на захаванне i засталiся ў банках з савецкiх часоў. Як заявiў старшыня пастаяннай камiсii па эканамiчнай палiтыцы парламента рэспублiкi Зiяд Самедзадэ, зараз удакладняецца колькасць укладчыкаў i сума даўгоў. ПАЛОВА РАСIЯН НЕ ПАМЯТАЮЦЬ ДЗЯРЖАЎНЫ СЦЯГ Апытанне, праведзенае Усерасiйскiм цэнтрам вывучэння грамадскай думкi, паказала, што толькi палова расiян ведаюць, як выглядае дзяржаўны сцяг Расiйскай Федэрацыi. На пытанне, выява чаго знаходзiцца на гербе Расii, правiльна адказалi 84 працэнты апытаных. 55 працэнтаў рэспандэнтаў правiльна ўказалi колеры дзяржаўнага сцяга РФ i iх размяшчэнне. Правiльна назваць першыя словы гiмна РФ у ходзе апытання здолелi толькi 34 працэнты расiян. НАЗВАНЫ САМЫ ПАЧВАРНЫ САБАКА Ў СВЕЦЕ У 2007 годзе ім стаў кабель па мянушцы Эльвуд з амерыканскага штата Нью-Джэрсi. Эльвуд — бясшэрсная сумесь кiтайскага хахлатага сабакi i чыхуахуа, якая мае цёмную афарбоўку i клок белай шэрсцi на галаве. Акрамя таго для гэтай пароды характэрны выпучаныя вочы i язык, якi ўвесь час вывальваецца з ляпы. Цiкава, што калi пару гадоў таму Эльвуд толькi нарадзiўся, заводчыца хацела яго ўсыпiць, бо палiчыла надта пачварным. Тым не менш, паводле слоў новай гаспадынi, якой перамога сабакi на конкурсе прынесла тысячу долараў, Эльвуд — самая мiлая iстота на свеце. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Калi б датэрмiновыя выбары прэзiдэнта Украiны адбылiся ў блiжэйшыя выхадныя, то першае месца заняў бы прэм’ер-мiнiстр Вiктар Януковiч (29,8 працэнта),
|
|