Асцярожна! Баршчэўнiк
Вольга БЕРАСНЕВА, «Мiнск—Навiны»
З надыходам лета ў Рэспублiканскi апёкавы цэнтр звяртаюцца дзесяткi мiнчан. Прычына — вельмi моцныя апёкi пасля «стасункаў» са знешне бяскрыўднай, але на самай справе небяспечнай раслiнай — баршчэўнiкам.
— Эфiрнае масла гэтай раслiны ў гарачыню ядавiтае для чалавека, — расказала загадчыца дзiцячага апёкавага аддзялення Рэспублiканскага апёкавага цэнтра Ганна Навiчэнка. — Трапляючы на скуру, яны прыводзяць да моцных апёкаў 1-й, 2-й i нават 3-й ступенi, якiя доўга не загойваюцца. Акрамя таго, гэты «фiтаагрэсар» выклiкае ў аматараў нефармальных кантактаў з прыродай моцны галаўны боль, млоснасць, галавакружэнне. У горадзе з баршчэўнiкам можна «сустрэцца», прагульваючыся на берагах вадаёмаў, у раёне аэрапорта «Мiнск-1», Бальнiцы хуткай дапамогi. А ў Лошыцкiм парку — сапраўдныя зараснiкi гэтай травы. Баршчэўнiк — буйная, вышынёй да 4 метраў трава з вялiкiм лiсцем i кветкамi-парасонiкамi белага цi жаўтавата-зялёнага колеру. Усiм мiнчанам урачы раяць трымацца далей ад зараснiкаў баршчэўнiку i не падпускаць да iх дзяцей. Калi непрыемнасць усё ж здарылася, нi ў якiм разе не займацца самалячэннем, а адразу ж звяртацца да ўрача.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З надыходам лета ў Рэспублiканскi апёкавы цэнтр звяртаюцца дзесяткi мiнчан. Прычына — вельмi моцныя апёкi пасля «стасункаў» са знешне бяскрыўднай, але
|
|