Нямецкiя «трафеi»
Мiкола ДЗЯБЁЛА
З жыцця кантрабандыстаў Адразу два факты незаконнага перамяшчэння праз польска-беларускую мяжу гiстарычных каштоўнасцяў выявiлi супрацоўнiкi мытнi «Заходнi Буг».Як паведамiлi ў прэс-службе Дзяржаўнага мытнага камiтэта, у пункце пропуску «Варшаўскi мост» падчас агляду аўтобуса «Брэмерхофенц—Масква» ў валiзе аднаго з пасажыраў былi выяўлены 2 корцiкi, каля 100 медалёў i ордэнаў, iншых ваенных узнагарод i дакументаў салдат вермахта. Нямецкiя «трафеi» часоў Другой сусветнай вайны спрабаваў незаконна правезцi праз мяжу грамадзянiн Расii. У другiм выпадку кантрабандыстам фашысцкай сiмволiкi i зброi аказаўся наш суайчыннiк. Пад сядзеннем свайго аўтамабiля ён схаваў 6 штык-нажоў, 25 спражак ад салдацкiх папруг i збан-падсвечнiк. Спецыялiсты ўпраўлення культуры Брэсцкага аблвыканкама правялi экспертызу памянёных нямецкiх «трафеяў» i ўстанавiлi, што яны маюць гiстарычную каштоўнасць. Паводле папярэднiх ацэнак, рынкавы кошт гэтай кантрабанды складае каля 10 тысяч еўра.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Адразу два факты незаконнага перамяшчэння праз польска-беларускую мяжу гiстарычных каштоўнасцяў выявiлi супрацоўнiкi мытнi «Заходнi Буг»
|
|