На пошце... выбiраюць мiс
Аляксандр ПУКШАНСКI
Супрацоўнiцы Вiцебскага фiлiяла РУП «Белпошта» ўпершыню бяруць удзел у абласным конкурсе «Мiс Пошта». Ён завершыцца напрыканцы года.
Спачатку конкурс праводзiцца на месцах — у структурных падраздзяленнях. Рэгiянальны абласны этап конкурсу, якi пачнецца восенню, уключае ў сябе 5 тураў. Прэтэндэнткам на перамогу трэба расказаць пра сабе, сваю прафесiю, прадэманстраваць кулiнарныя здольнасцi, паказаць нумар мастацкай самадзейнасцi, а таксама прафесiйна абслужыць клiента, заявiўшы аб сабе, як аб выдатным спецыялiсце, ды ў 5-м туры выйсцi на сцэну ў вячэрнiм касцюме. Цiкава, што да ўдзелу ў конкурсе дапускаюцца ўсе жадаючыя супрацоўнiцы, незалежна ад узросту. I, канешне, нiхто не патрабуе адпавядаць знакамiтым параметрам фiгуры 90—60—90. Але ж абавязковай умовай з’яўляецца... наяўнасць групы падтрымкi з 5 чалавек. Гэтыя добраахвотнiкi павiнны таксама прадэманстраваць свае творчыя таленты, групы будуць удзельнiчаць у асобных конкурсах. Лепшай групе падтрымкi, незалежна ад вынiку «iх канкурсанткi» будзе ўручаны спецыяльны прыз. Па вынiках конкурсу, калi пераможцы не будуць супраць, iх фотаздымкi накiруюць у Мiнск для камплектавання альбомаў па гiсторыi развiцця паштовай сувязi i выкарыстання для вырабу рэкламнай прадукцыi. Безумоўна, iм гарантаваныя каштоўныя прызы i падарункi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Супрацоўнiцы Вiцебскага фiлiяла РУП «Белпошта» ўпершыню бяруць удзел у абласным конкурсе «Мiс Пошта». Ён завершыцца напрыканцы года
|
|