«Шахцёр» едзе да «Арарата» з добрым задзелам
Iрына ПРЫМАК
Гульня № 1. Кубак Iнтэртота Салiгорскi «Шахцёр» стартаваў у розыгрышы Кубка Iнтэртота з перамогi (4:1) над ерэванскiм «Араратам» i практычна аформiў сабе выхад у другi раўнд. Галы ў складзе гарнякоў забiлi Аляксей Рыас (на 22-й хвiлiне), Максiм Гукайла (58), Аляксандр Клiменка (69) i Сяргей Нiкiфарэнка (81); бразiльскi легiянер Маркас Пiзелi (41) — у «Арарата».Пасля перамогi «Шахцёра» галоўны настаўнiк беларускай каманды Юрый ВЯРГЕЙЧЫК даў нам свой каментарый раўнда. — Канешне, прыемна, што стартавалi з перамогi. Аднак гульня выдалася няпростая, хоць мы i дамiнавалi на працягу ўсёй сустрэчы, — заявiў Юрый Васiльевiч. — Я рады, што мы змаглi выйграць з лiкам 4:1. Перамозе спрыялi ўдала праведзеныя замены. Упэўнены: у матчы ў гасцях выйграць будзе цяжка, ды i ўмовы там складаныя — высакагор’е, 40 градусаў спёкi. У гэтай сiтуацыi наша перавага ў тры мячы дабаўляе ўпэўненасцi, i ўсё ж я не магу сказаць, што мы зрабiлi вялiкi задзел i дакладна iдзём далей. Будзем змагацца i спадзявацца на лепшае. Нападаючы Аляксандр КЛIМЕНКА вызначыўся ў матчы адным голам, таму застаўся не вельмi задаволены сваёй гульнёй: — Столькi момантаў было! Многае мне не ўдалося рэалiзаваць. Якое ў мяне ўражанне ад сапернiкаў? Раз мы выйгралi, значыць, былi мацнейшымi, але гаварыць, што мы вышэйшыя за «Арарат» на цэлую галаву, не стаў бы, бо гэта — вельмi дабротная каманда. Якiя ў нас шанцы? Цяжка сказаць: у наступным матчы ерэванцы будуць гуляць дома пры сваiх балельшчыках i камфортных для сябе ўмовах. Таму пакуль не прагучыць фiнальны свiсток, я не ўздыхну спакойна. Матч у адказ адбудзецца 1 лiпеня ў Ерэване. Пераможца пары выходзiць на адэскi «Чарнаморац». Пажадаем нашым футбалiстам удачы.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Салiгорскi «Шахцёр» стартаваў у розыгрышы Кубка Iнтэртота з перамогi (4:1) над ерэванскiм «Араратам» i практычна аформiў сабе выхад у другi раўнд
|
|