Пунтус вяртаецца ў МТЗ-РIПаСпорт-тайм Пасля сваёй заявы аб адстаўцы былы галоўны трэнер нацыянальнай зборнай па футболу Юрый Пунтус не стаў чакаць зацвярджэння гэтага рашэння выканкамам асацыяцыi «Беларуская федэрацыя футбола» i вярнуўся ў свой былы клуб, якi пакiнуў дзеля працы ў галоўнай камандзе краiны. Мiнскi МТЗ-РIПА Юрый Iосiфавiч узначальваў з лiстапада 2004 года па лiстапад 2006-га. Разам з трактаразаводцамi Пунтус выйграваў Кубак Беларусi i бронзавыя медалi нацыянальнага першынства. Экс-настаўнiк МТЗ-РIПА Андрэй Зыгмантовiч, калi нiчога не зменiцца, атрымае вакантнае месца ў «Каўнасе» (яшчэ адзiн клуб холдынга лiтоўскага бiзнэсмена У. Раманава).АДЗIН У ЛОДЦЫ — «ВОIН» Двухразовая алiмпiйская чэмпiёнка Кацярына Карстэн выйграла другi ў сезоне этап сусветнага Кубка па акадэмiчнаму веславанню ў галандскiм Амстэрдаме. Роўных беларусцы не знайшлося нi ў папярэднiх заездах лодак-адзiночак на дыстанцыi 2000 метраў, нi ў фiнале. ГАЛАНДЫЯ — ЧЭМПІЁН Маладзёжная зборная Галандыi па футболу абаранiла дома тытул чэмпiёна Еўропы, якi заваявала на мiнулым першынстве. Каб вызначыць мацнейшую каманду ў паўфiнале Галандыя—Англiя, iгракам кожнай з дружын давялося прабiць пасля завяршэння дадатковага часу па 16 пенальцi. У параўнаннi з гэтым фiнальная гульня з сербамi для галандцаў аказалася «лёгкай прагулкай» — 4:1. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пасля сваёй заявы аб адстаўцы былы галоўны трэнер нацыянальнай зборнай па футболу Юрый Пунтус не стаў чакаць зацвярджэння гэтага рашэння выканкамам ас
|
|