Горад жыў, горад жыве...
Ларыса ЦIМОШЫК
МЯСЦОВЫ ЧАС У Нясвiж сёння ездзяць не толькi па культурныя ўражаннi. Кiраўнiкi многiх рэгiёнаў прыязджаюць сюды вучыцца. Ёсць чаму, лiчыць сённяшнi старшыня Нясвiжскага райвыканкома Iгар Макар. Яго папярэднiкi на гэтай пасадзе рабiлi ўсё для таго, каб стварыўся своеасаблiвы баланс памiж мiнулым i сённяшнiм днём: неафiцыйная сталiца Вялiкага княства Лiтоўскага i цяпер павiнна мець выгляд адметнага, цудоўнага i дагледжанага горада. А людзi, якiя працуюць на гэтай зямлi, сапраўды б адчувалi сябе калi не ў цэнтры Еўропы, дык у цэнтры Беларусi дакладна. Гэтую лiнiю працягвае Iгар Макар, якi сам нарадзiўся на Гродзеншчыне, але ўжо дваццаць гадоў жыве на Нясвiжскай зямлi:— Сёння на прыкладзе Нясвiжскага раёна прадстаўнiкi 21 раёна Мiнскай вобласцi прыязджаюць павучыцца, як у гэты няпросты час весцi эфектыўнае эканамiчнае развiццё вёскi. Да нас прыязджаюць вучыцца не толькi з Мiнскай вобласцi, але з Гродзеншчыны i Брэстчыны. Ёсць паказчыкi, якiя нас радуюць. Мы думаем, як iх далей развiваць, разумеем, што для гэтага гаспадаркi павiнны працаваць на новай тэхнiцы. У нас праведзена тэхнiчнае пераўзбраенне па раёну — закуплены новыя трактары, камбайны, касiлкi, камбiнаваныя агрэгаты. Гарадзейскi цукровы завод, напрыклад, дзякуючы тэхнiчнаму перааснашчэнню, з’яўляецца лiдарам па сваiх паказчыках у Беларусi i не саступае многiм падобным прадпрыемствам у iншых краiнах. — Як поспехi раёна ўплываюць на ўзровень жыцця самiх людзей? — Важна, каб людзям тут было ўтульна i прыемна жыць. Прычым не толькi гараджанам. У раёне ўводзiцца 70 жылых вясковых дамоў за год. Мяняецца i сам горад Нясвiж. Летась актыўна пачалося яго добраўпарадкаванне — зрабiлi зручнымi i прыгожымi тратуары, асфальтавыя дарожкi. Працягваем гэту працу — сёлета заасфальтаваныя чатыры вулiцы ў самiм горадзе. Iдзе цеплавая рэабілітацыя дамоў. Вядзецца будаўнiцтва i рамонт нашай раённай бальнiцы. Будзе поўнасцю праведзены капiтальны рамонт трох аддзяленняў — неўралогii, хiрургii i кардыялогii. Акрамя таго, шмат зроблена па еўрарамонту школ, садкоў, арганiзацый. Ёсць i планы. Пачалi будаўнiцтва Дома культуры i раённай бiблiятэкi. Больш за мiльярд рублёў выдаткавана з бюджэту на будаўнiцтва нашай новай бiблiятэкi. — Мара пра новы Дом культуры жыла даўно. Калi ён павiнен адкрыцца? — Той будынак Дома культуры, якi ёсць сёння, не адпавядае сучасным патрабаванням. Каштарысны кошт будаўнiчых работ па новаму Дому культуры, паводле праектнай дакументацыi, складае дванаццаць мiльярдаў рублёў. Гэта вялiкiя грошы. Мiльярд рублёў пойдзе толькi на вытворчасць неабходнай тэхнiчнай дакументацыi i «нулявы» цыкл будаўнiцтва Дома культуры. «Нулявы» цыкл мы павiнны завяршыць сёлета. Будаваць будзем паэтапна, магчыма, гэта зойме каля двух-трох гадоў. — Вядома, што Нясвiж славiцца не толькi сённяшнiмi дасягненнямi. I ўсё больш людзей хацелi б паглядзець наш «маленькi Парыж». Напэўна, колькасць жадаючых павялiчыцца пасля адкрыцця адноўленага палаца. Цi думаеце вы аб сваiх патэнцыяльных гасцях? — Эканомiка, прамысловасць — аснова жыцця раёна, але i турызм працуе на наш дабрабыт. Асноўнай нашай задачай я лiчу развiццё турыстычнай галiны — гэта прыносiла б грошы ў бюджэт раёна. Дзеля гэтага, канешне, павiнен мяняцца сам горад. Мы хочам, каб Нясвiж стаў перлiнай турызму Беларусi. Мы правялi тэндар на будаўнiцтва гульнявых пляцовак для дзяцей, каб малым было дзе бавiць вольны час, калi прыязджаюць на экскурсii. Робiм платныя паркоўкi, платныя прыбiральнi. Але важна яшчэ, каб у горада быў iмiдж турыстычнага цэнтра. Ужо ёсць у Iнтэрнэце сайт, якi прысвечаны гораду Нясвiжу. — Колькi турыстаў за год наведвае Нясвiж? — У летнi перыяд да 30 аўтобусаў прыязджае штодзённа ў наш горад. Ёсць чатыры пункты харчавання, рэстаран, кафэ, дзе можна каля 400 чалавек у дзень прыняць i пакармiць. Але трэба рабiць усё для таго, каб да нас прыязджала больш наведвальнiкаў. Канешне, самым слабым звяном з’яўляецца тое, што ў нас няма сучасных гасцiнiц. Мы распрацавалi дакументацыю i ўлетку спадзяёмся пачаць будаўнiцтва гатэля. Ёсць iнвестары, якiя гатовыя ўкласцi да мiльёна долараў сваiх грошай у гэтую справу. Каб прыцягнуць турыстаў, пачынаем будаваць так званы «заезны двор» з домiкаў для прыёму гасцей i харчэўняй. I далей мы будзем вырашаць гэтую праблему разам з Мiнскiм аблвыканкамам. — Зараз вельмi папулярны вясковы турызм. А на Нясвiжчыне шмат прыгожых месцаў... — Мы пра гэта таксама думаем. Распрацаваныя пры падтрымцы аблвыканкама два праекты па стварэнню баз экатурызму. Дакументацыя па адной базе прайшла тэхнiчную экспертызу, выдаткаваны грошы для пачатку будаўнiчых работ, у чэрвенi—лiпенi яны пачнуцца. Месца прыгожае, ёсць на што паглядзець. Напрыклад, у мястэчку ёсць стары млын, якi захаваўся ў тым выглядзе, калi яшчэ працаваў. Другi праект будзе ажыццяўляцца на базе ЗАО «Першага мая». На беразе цудоўнага чыстага возера пабудуем тры домiкi для таго, каб госцi, якiя прыязджаюць у горад Нясвiж, не толькi палюбавалiся яго паркам, архiтэктурнымi помнiкамi, а маглi яшчэ выехаць на прыроду, там пераначаваць, павудзiць рыбу, адпачыць. — Вядома, што ў вас ёсць вельмi арыгiнальныя задумы, як забаўляць турыстаў — напрыклад, стварыць аэраклуб. — У прынцыпе, гэты аэраклуб ужо створаны, прайшоў афiцыйную рэгiстрацыю. Трэба трыста мiльёнаў рублёў, каб закупiць два звышлёгкiя лятальныя апараты. Ёсць чалавек, якi можа гэтым заняцца — афiцэр, якi служыў у Расii, жыў ва Украiне, а цяпер вярнуўся да нас. Ён будзе кiраўнiком аэраклуба. Ужо распрацоўваюцца турысцкiя паветраныя маршруты, напрыклад, «Нясвiж—Мiр». Але справа датычыцца паветранай прасторы, тут не ўсё так проста, трэба прайсцi шмат узгадненняў. Да восенi, напэўна, вырашацца арганiзацыйныя пытаннi. Увогуле тое, што мы плануем, звычайна ажыццяўляецца.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Нясвiж сёння ездзяць не толькi па культурныя ўражаннi. Кiраўнiкi многiх рэгiёнаў прыязджаюць сюды вучыцца. Ёсць чаму, лiчыць сённяшнi старшыня Нясвi
|
|