Рэзервы эканомііКАПЕЙКА РУБЕЛЬ БЕРАЖЭ У сувязi з прыняццем прэзiдэнцкай дырэктывы № 3, рэалiзацыя задачы па рацыянальнаму выкарыстанню электрычнай i цеплавой энергii вылучаецца для органаў мясцовай улады ў шэраг першачарговых.Заканчэнне ацяпляльнага сезона для тых, хто жыў цi жыве ў вялiкiх вёсках, пасёлках, невялiкiх гарадках i нават некаторых райцэнтрах, суправаджаецца такой непрыемнай бытавой праблемай, як адключэнне гарачай вады — быццам бы i няма ў чалавека патрэбы прыняць душ у спякотны дзень... А вось у вёсцы Турэц-Баяры, паводле слоў старшынi Лебедзеўскага сельскага Савета Леанiда Семашкевiча, такая праблема знятая дзякуючы менавiта агульным клопатам аб эканомii энерганосьбiтаў. Справа ў тым, што ў мэтах рацыянальнага расходавання сродкаў на ацяпленне ў вёсцы вырашылi замест старой кацельнi, якая працавала на мазуце, усталяваць новую — модульную. Яе перавагi ў тым, што ў якасцi палiва яна спажывае i газ, i дровы. На выбар. Выкарыстанне апошнiх, акрамя вiдавочнай эканомii, i дало магчымасць забяспечваць летам немалую частку жыхароў гарачай вадой. Семашкевiч ганарыцца тым, што на тэрыторыi сельсавета ўсе вёскi газiфiкаваныя. Гэта, бясспрэчна, зрабiла жыццё людзей больш камфортным i зручным. Але сёння Леанiд Iванавiч, як мне падалося, прымкнуў да шарэнгаў актыўных прыхiльнiкаў выкарыс-тання, як цяпер гучна гаворыцца, альтэрнатыўных энерганосьбiтаў. Зразумела, там, дзе ёсць перспектыва рэальнай эканамiчнай выгады. А ў вёсцы альтэрнатыва звычайна адна — дровы. У якасцi ўдалага прыкладу пераходу на гэты вiд энерганосьбiтаў Леанiд Iванавiч прыводзiць Лебедзеўскую сярэднюю школу. Яшчэ нядаўна кацельня школы працавала на пячным палiве, даволi дарагiм па сённяшнiх цэнах. Таму i пераабсталявалi яе пад дровы. — Эканомiя грошай атрымалася ўнушальнай. Я зараз дакладна лiчбы не памятаю, але скажу, што раней на ацяпленне школы на працягу 10 дзён iшло тры тоны пячнога палiва. Гэтай зiмой на суткi хапала двух кубаметраў дроў, — расказвае Леанiд Iванавiч. Рэзервы беражлiвасцi можна знайсцi амаль усюды пры жаданнi зiрнуць свежым вокам на звыклыя рэчы. Так, жылыя дамы ў пасёлку Бярэзiнскае гэтага ж раёна шмат гадоў ацяплялiся газавай кацельняй аднайменнага прадпрыемства, якое тут выконвае градаўтваральную ролю. Як i належыць такiм прадпрыемствам, ПРУП «Бярэзiнскае» месцiцца ў баку ад населенага пункта. Ужо адна транспарцiроўка на адлегласць цяпла па старых трубах не абыходзiлася без страт. — Таму было вырашана пабудаваць у самым пасёлку сучасную фiнскую кацельню. За кароткi тэрмiн атрымана эканомiя многiх тон умоўнага палiва. Таксама свае рэзервы эканомii шукаюць працаўнiкi аграрнага сектара. Напрыклад у СВК «Гарадзiлава» дзве зернесушылкi таксама пераведзены на дровы. У вынiку ў гаспадарцы менш сталi расходаваць дызельнага палiва. У тым жа пасёлку Бярэзiнскiм эфект прынесла i мадэрнiзацыя сiстэмы вулiчнага асвятлення: замянiлi звычайныя лямпы напальвання на люмiнiсцэнтныя ДРЛ-125. З пачатку года зэканомлена амаль 320 кiлават, — гаворыць старшыня Гарадзiлаўскага сельскага Савета Аляксандр Грыцук. Апошнi факт станоўча ацэньвае начальнiк мiжраённага фiлiяла РУП «Мiнскэнерга» Уладзiмiр Рынкевiч. Гэта арганiзацыя займаецца збытам электрычнай i цеплавой энергii ў Маладзечанскiм i Валожынскiм раёнах. Кiраўнiк Энергазбыту лiчыць, што дасягнуць iстотнай эканомii энергарэсурсаў можна толькi шляхам аб’яднання намаганняў з органамi ўлады. Таму дзеля большага ўзаемаразумення з яе прадстаўнiкамi на месцах Энергазбыт заключае адпаведныя пагадненнi з выканкамамi сельсаветаў. У гэтых дакументах, дзе вызначаны меры па рэалiзацыi сацыяльных стандартаў у вёсцы, важнае месца адведзена энергазабеспячэнню. Разам з сельсаветамi супрацоўнiкi Энергазбыту ўдасканальваюць формы разлiку насельнiцтва за электраэнергiю. Самiмi спажыўцамi — ад вялiкiх i малых прадпрыемстваў рознай формы ўласнасцi да ўладароў вясковых сядзiб — станоўча ўспрыняты пераход на забеспячэнне электраэнергiяй па iндывiдуальных дагаворах. У Маладзечне апраўдала сябе ўкараненне сiстэмы адзiнага асабовага рахунку. I не дзiўна. Перавагi адзiнага рахунку ў тым, што для насельнiцтва значна спрасцiлiся разлiкi з Энергазбытам — сёння iх можна весцi без кнiжак. Чарговае новаўвядзенне — электронныя электралiчыльнiкi. Iх паступовае ўсталяванне ў шматкватэрных дамах дазволiць яшчэ больш удасканалiць разлiкi за электрычнасць. — Эканомiя i беражлiвасць для шырокай славянскай натуры ўвогуле рэч не з прыемных, — канстатуе Уладзiмiр Рынкевiч. — Даводзiцца сабе абмяжоўваць у тым, што яшчэ нядаўна здавалася незлiчоным. Успомнiце, колькi раней каштаваў лiтр бензiну цi саляркi, кiлават электраэнергii, i хто тады ставiў лiчыльнiкi вады? Таму не ва ўсiх укладваюцца ў галаве патрабаваннi часу аб ашчадным ужываннi рэсурсаў, тых жа энерганосьбiтаў. Некаторым здаецца, што лепш паставiць «жучок», iншае прыстасаванне, каб падмануць дзяржаву. На тэрыторыi кожнага сельсавета час ад часу выкрываюцца аматары спажывання электраэнергii «на халяву». З iмi мы вядзём барацьбу ўласнымi сiламi i сродкамi, у тым лiку адключаем ад электразабеспячэння. У саюзнiках часта выступаюць супрацоўнiкi сельскiх Саветаў, старасты вёсак, — гаворыць Уладзiмiр Уладзiмiравiч. Сёлета за парушэнне правiлаў карыстання электрычнай энергiяй фiзiчнымi асобамi ў пракуратуру Маладзечанскага раёна было накiравана больш за дзесятак матэрыялаў па фактах яе раскрадання, i 13 матэрыялаў — у адмiнiстрацыйную камiсiю райвыканкама. За парушэнне рэжыму плацяжоў з пачатку года пад санкцыi трапiлi 17 спажыўцоў-неплацельшчыкаў — iх увогуле адключалi ад энергазабеспячэння. Яшчэ 39 спажыўцоў былi пераведзены на абмежаваны рэжым паставак электраэнергii. Не без уплыву мясцовай улады ўжо з пачатку года на многiх прадпрыемствах горада i раёна сталi па-iншаму адносiцца да выкарыстання рэсурсаў i энергii. Мэтанакiраваная i планамерная работа па зберажэнню цеплавой энергii вядзецца, напрыклад, на маладзечанскiм заводзе «Амкадор-Унiкаб». У студзенi тут набылi цеплагенератар, першапачаткова прызначаны для сушкi збожжа, ацяплення фермаў i вытворчых памяшканняў. На «Амкадор-Унiкабе» яго трохi мадэрнiзавалi, прыстасавалi пад дровы i запусцiлi для падагрэву паветра ў асноўным цэху (бо батарэi цэнтральнага ацяплення не сагравалi памяшканне). Укараненне гэтага агрэгата стала, як зазначыў начальнiк энергамеханiчнай службы завода Канстанцiн Свячко, эфектыўным мерапрыемствам па зберажэнню цеплавой энергii. Iстотную эканомiю электраэнергii дало ўкараненне ў вытворчым корпусе замест звычайных лямпаў галагенавых. Яны i свецяць ярчэй, i маюць больш працяглы тэрмiн выкарыстання. Умоўна — гадавы эфект ад гэтай аперацыi — 16 мiльёнаў рублёў. А замена старых зварачных апаратаў на сучасныя шведскiя дала не толькi эканомiю ў 18 мiльёнаў рублёў, але i дазволiла палепшыць якасць зваркi. Як гаворыцца, адным стрэлам двух зайцаў забiлi. Дырэктар «Амкадор-Унiкаба» Аляксандр Лiс гаворыць, што ў калектыве таксама прымаюцца захады па эканомнаму спажыванню металу, аптымiзацыi эксплуатацыйных расходаў на абслугоўванне i рамонт абсталявання, павышэнню яго рэсурсу i надзейнасцi. Леанiд ЛАХМАНЕНКА, Маладзечанскi раён. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У сувязi з прыняццем прэзiдэнцкай дырэктывы № 3, рэалiзацыя задачы па рацыянальнаму выкарыстанню электрычнай i цеплавой энергii вылучаецца для органаў |
|