21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Скарб з космасу шукаюць у Стаўбцоўскiм раёне

26.08.2009 08:48 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Дзмiтрый АЛЬФЕР

Калi яго знойдуць, навуковы свет ускалыхне сенсацыя. У Стаўбцоўскiм раёне прыступiлi да пошукаў... метэарыта. Нягледзячы на сакрэты вакол назвы мясцовасцi, нам удалося даведацца, дзе праходзяць раскопкi, — каля вёскi Хотава. Дарэчы, у сусветным каталогу зарэгiстравана пяць беларускiх метэарытаў. Калi стаўбцоўская зямля падорыць яшчэ адзiн, то з’явiцца шанц растлумачыць некаторыя гiпотэзы.

Мяркуюць, што касмiчны госць, якога зараз настойлiва пачалi шукаць, з’яўляецца часткай вядома Забродскага метэарыта. У 1893 годзе каля вёскi Заброддзе сяляне ўбачылi вялiкую ўспышку, за якой адбылося падзенне нябеснага госця: ён прабiў дах i пакiнуў след на сцяне хаты. Потым навукоўцы знайшлi гэты метэарыт, але не цалкам, а толькi пярэднюю частку вагой у тры з невялiкiм кiлаграмы, яна нагадвала пярэднюю частку ракеты.

У 2001 годзе ў Iнстытут геахiмii i геафiзiкi НАН патэлефанаваў мiнчанiн Гендрык Талейка i расказваў, што ведае, дзе ляжыць метэарыт.

— Спачатку мы не прынялi на веру яго словы, таму што такiя выпадкi здараюцца даволi часта — да нас тэлефануюць людзi, прысылаюць на экспертызу пароды, якiя нагадваюць па знешняму выгляду метэарыты, але iмi не з’яўляюцца, — кажа Усевалад Бардон, вядучы навуковы супрацоўнiк Iнстытута, старшыня камiсii па метэарытах. — Аднак гэты суразмоўца быў такi настойлiвы, што нам нiчога не заставалася, як паехаць за iм у вёску Хотава. Там ён упэўнена паказаў месца, варонку ў зямлi, у якой, як расказала яму мацi, ляжыць метэарыт. Паводле слоў Г. Талейкi, мацi яго было гадоў дзесяць, калi ў вёсцы бачылi падзенне метэарыта. Мясцовыя жыхары, узрост якiх быў больш чым сталым, таксама пацвердзiлi гiсторыю аб тым, што ў гэтым месцы ляжыць нешта, што «ўпала з верху, i бляск ад яго быў такi, што на некаторы час у нябёсах стаялi два сонцы».

Пасля праведзенага аналiзу вучоныя даведалiся, што варонка гэтая ўтварылася не па прычыне прыроднай, а, хутчэй за ўсё, з-за знешняга ўмяшання. А потым, пасля правядзення замераў спецыяльным прыборам, магнiтометрам, аказалася, што на глыбiнi знаходзiцца вялiкае цела, ад якога iдуць магнiтныя хвалi — а гэта адна з асаблiвасцяў менавiта метэарытаў. Такiм чынам, спраўджваецца расказ аб тым, што з неба ўпаў вялiкi камень i ўтварыў вялiзную яму.

— Тое, што ў зямлi Хотава ляжыць снарад часоў вайны, амаль выключана, — кажа Усевалад Бардон. — Па нашых даных, гэтая, пакуль невядомая рэч, якая ляжыць на глыбiнi пяцi—шасцi метраў, больш шчыльная, чым навакольныя пароды. Пакуль распрацавана толькi два метры глебы, капаюць наколькi магчыма глыбока. Пошукi вядуць уфолагi, якiя загарэлiся iдэяй i згадзiлiся правесцi раскопкi, аднак працуюць яны толькi па выхадных. Дыяметр варонкi прыблiзна 100—110 метраў. Таму справа рухаецца, але не вельмi хутка. Будзем чакаць...

Са здзiўленнем я даведаўся, што ў нашай краiне ёсць некалькi аматараў, якiя маюць калекцыi метэарытаў. Не вельмi вялiкiя, але ўсё ж такi! Гэта для тых, хто захапляецца космасам i ўсiм, што мае з iм сувязь. А для даследчыкаў метэарыт мае iншае значэнне.

— Трэба разумець, што метэарыт — гэта рэч незямнога паходжання. Яго вывучэнне дапамагае зразумець i растлумачыць гiпотэзы, загадкi, падштурхнуць да адкрыццяў. Калi наша Зямля, i метэарыты, як пароды незямнога паходжання, рэшткi iншых планет, падобныя па саставу слаёў i г.д., то, магчыма, усе планеты ўтвораны амаль аднолькава, — тлумачыць Усевалад Бардон. — Таксама метэарыты ўтрымлiваюць i хiмiчныя элементы, якiя ведаем мы, у iх няма невядомых для вучоных складовых. Гэта пацвярджае думку аб унiверсальнасцi Сусвету. Былi знойдзены ў iх i арганiчныя злучэннi, што дае падставу для меркавання, што не толькi на нашай планеце, але i ў iншых частках космасу ёсць жывыя арганiзмы. Аднойчы быў знойдзены метэарыт, у складзе якога былi алмазы. Гэтая знаходка дапамагла ў распрацоўцы тэхналогii па стварэнню штучных алмазаў.

Вельмi спадзяёмся, што на Стаўбцоўшчыне знойдуць метэарыт. Карысць будзе i даследчыкам, i энтузiястам-уфолагам, i простым рамантыкам. Згадзiцеся, не кожны дзень зорка, якая падае з неба, выкопваецца потым з зямлi.

Напрыканцы гутаркi Усевалад Бардон адказаў на некалькi пытанняў, накшталт «усё, што вы хацелi ведаць аб метэарытах, але не ведалi, дзе спытаць».

— Кажуць, што каштуюць метэарыты вельмi шмат...

— Ну... гэта ў залежнасцi, якiя яны. Напрыклад, дробная частка метэарыта, якую адкалолi ад адзiнага вялiкага вагой у трыста кiлаграмаў, будзе, канешне, каштаваць менш, чым метэарыт, якi лiчыцца «рэдкiм». У сярэднiм кошт аднаго грама метэарыта параўноўваюць з коштам аднаго грама золата.

— Тады, Усевалад Яўгенавiч, цiкавiць мяне наступнае пытанне. У сувенiрных крамах, на выставах каштоўных камянёў, у ювелiрных магазiнах даводзiлася трымаць рэчы, якiя зроблены быццам бы з метэарыта. Не так даўно ў Маскве бачыў статуэтку вышынёй у два з паловай метры, якая зроблена, як запэўнiвала прадавец, «з сапраўднага метэарыта». Як адрознiць падробку?

— Наконт статуэткi, я думаю, гэта падман. Тым больш, што прадавалася яна ў звычайнай сувенiрнай лаўцы. У Маскве, канешне, багатыя людзi жывуць, аднак i iм будзе даволi дорага набыць вялiкую статуэтку, зробленую з натуральнага метэарыта.

Калi вы ўбачыце метэарыт, ужо нiколi яго не пераблытаеце. Нават маленькi важыць адчувальна больш, чым проста камень такога ж памеру. Яго паверхня звычайна чорная, на першы погляд быццам бы пакрытая металам. I на ёй дасканала вiдаць увагнутасцi, прыкладна такiя, якiя застаюцца на глiне, якую сцiскалi пальцы ганчара.

— У фантастычных фiльмах часта паказваюць гiганцкiя метэарыты, якiя падаюць на Зямлю i могуць знiшчыць усё жывое. У рэальнасцi iснуе такая пагроза?

— Так, нельга выключаць верагоднасць, што метэарыт можа ўпасцi на нашу планету i нанесцi ёй шкоду. Але, наколькi я ведаю, сучасныя сiстэмы, якiя назiраюць за небам i космасам, у тым лiку i ваенна-паветраныя, у стане своечасова разглядзець i адвесцi пагрозу. У любым выпадку, гэта справа вырашаецца толькi аб’яднаннем рэсурсаў некалькiх дзяржаў — у адзiночку не справiцца, трэба шмат фiнансавых рэсурсаў. Пры гэтым, што датычацца фiльмаў, то большасць з таго, што паказваюць, застаецца фантастыкай.

— У людзей ёсць меркаваннi, што метэарыты маюць магiчныя ўласцiвасцi? Або кажуць, што яны радыеактыўныя...

— Метэарыты не ўтрымлiваюць радыяцыю, гэта даўно даказалi. Як вучоны я сцвярджаю, што нiякiх звышнатуральных уласцiвасцяў яны не маюць. Аднак, калi разглядаць усе версii, то i сапраўды, некаторыя людзi вераць у тое, што метэарыты дапамогуць iм. Напрыклад, пры знаходжаннi метэарыта, якi ўтрымлiваў алмазы, адзiн яго кавалак трапiў у рукi вучоных, а другi мясцовыя жыхары растаўклi ў пыл i... з’елi. Яны лiчылi, што такiм чынам выратуюцца ад усiх хвароб. Пасярод знакамiтага мусульманскага храма Кааба ляжыць вялiзны свяшчэнны камень, якi мясцовыя святары называюць метэарытам. Аднак даследчыкаў, каб высветлiць, цi так гэта, да яго не пускаюць.

— Якiя вiды метэарытаў iснуюць?

— Яны падраздзяляюцца на тры класы па складу — каменныя, жалезныя i жалезна-каменныя. Найбольш распаўсюджаны першы клас, прыблiзна 95 працэнтаў ад усiх знойдзеных. У суткi ў розныя поры года падае ад 1000 да 10000 тон метэарытнага рэчыва. Большая частка з iх згарае. А тыя, што трапiлi на нашу планету, падаюць звычайна ў цяжкадаступныя месцы.

— Што робяць з метэарытамi, пасля таго як iх знаходзяць?

— Iх даследуюць, рэгiструюць у каталогу, якi ўяўляе адзiны рэестр усiх метэарытаў на нашай планеце, з апiсаннем — клас, вага, назва, знешнi выгляд. Беларускiя метэарыты, якiя знаходзiлi ў савецкiя часы, рэгiстравалi праз расiйскi бок. Потым яны трапляюць у даследчыя iнстытуты, музеi. Часам распiлоўваюцца на кавалкi, якiмi потым абменьваюцца з замежнымi лабараторыямi. У музеi пры нашым Iнстытуце ёсць 76 кавалкаў метэарытаў, якiя мы атрымалi з розных краiн.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Калi яго знойдуць, навуковы свет ускалыхне сенсацыя. У Стаўбцоўскiм раёне прыступiлi да пошукаў... метэарыта. Нягледзячы на сакрэты вакол назвы мясцов
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика