Касi, сям’я, пакуль раса...
Сяргей РАСОЛЬКА
Учора позна вечарам завяршыўся чарговы этап сямейнага сельскагаспадарчага праекта «Уладар вёскi», што з красавiка праводзiцца ў Глыбоцкiм раёне. Па гэтай прычыне, на жаль, мы не можам назваць сямейную пару пераможцаў, якая атрымала тытул «Знахар». Можам толькi сказаць, што этап «Вясковыя буднi» быў iнтэлектуальным конкурсам i прысвячаўся гiсторыi сялянства, жывапiсу i мастацтву на сельскагаспадарчую тэматыку. Ладзiўся ён на базе КУП «Падсвiльскi завод харчовых прадуктаў» у г.п. Падсвiлле (дырэктар прадпрыемства Валерый Акуленка).
Трэба заўважыць, што па некаторых аб’ектыўных прычынах у чарговасцi этапаў праекта адбылiся змяненнi. Памянёны вышэй конкурс павiнен быў адбыцца ў маi. Наступны — конкурс касцоў «Вострая каса» — iдзе па плану. Адбудзецца ён у гэту суботу на базе СВК «Залатая падкова» ў вёсцы Бабiчы (старшыня Анатоль Пачапко). Удзельнiкам трэба будзе, па ўмовах спаборнiцтва, навастрыць касу i скасiць участак. Нагадаем, што ў праекце прымаюць удзел як вясковыя, так i гарадскiя сем’i, што маюць дзяцей да 18 гадоў. Пераможцы атрымаюць тытул «Касец» i будуць узнагароджаны каштоўным падарункам ад гаспадаркi, на тэрыторыi якой праводзiцца канкрэтнае спаборнiцтва. Чарговы этап — конкурс гульняў «Залатая падкова» — запланаваны на аўторак 3 лiпеня — Дзень Незалежнасцi Рэспублiкi Беларусь. Ён павiнен быў адбыцца ў вераснi, але ў сувязi са святкаваннямi, якiя пройдуць у тым лiку i ў райцэнтры ў пачатку другога летняга месяца, яго было вырашана перанесцi. З гаспадарак раёна асноўны удзел у конкурсе будзе браць вышэйпамянёны СВК «Залатая падкова». Сем’ям-канкурсантам трэба будзе запрэгчы ў калёсы каня, здаць «фiгурнае» ваджэнне. Пераможцу чакае тытул «Коннiк» i каштоўны прыз.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Учора позна вечарам завяршыўся чарговы этап сямейнага сельскагаспадарчага праекта «Уладар вёскi», што з красавiка праводзiцца ў Глыбоцкiм раёне |
|