21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Рэпарцёр атрымаў заданне...

26.08.2009 08:48 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Уладзiмiр ПЕРНIКАЎ

...паказаць дэбашыру яго месца

А яно, гэтае месца, у дадзеным выпадку было не што iншае, як медыцынскi выцвярэзнiк, дзе чалавек той «адпачне» ноччу, праспiцца, адгонiць ад сябе алкагольную ачмурэласць i, магчыма, успомнiць, за што яго туды даставiлi. Камандзiр першага ўзвода першай роты палка патрульна-паставой службы ўпраўлення ўнутраных спраў Гомельскага аблвыканкама Уладзiмiр Кацуба, камандзiр аддзялення Юрый Навуменка, мiлiцыянер-вадзiцель Юрый Удовенка i я.

А восьмай гадзiне вечара мы выехалi на дзяжурства па ахове правапарадку ў Цэнтральным раёне Гомеля. Першы патрульны нарад, якi сустрэўся нам каля рэстарана «Беларусь», далажыў камандзiру ўзвода, што ўсё спакойна на дадзеным участку, нiякiх правапарушэнняў няма. Едзем далей, у Парк культуры i адпачынку iмя Луначарскага, i на выхадзе з яго бачым другi патрульны нарад. Толькi пачалi слухаць iх рапарт, як з аўтобуса трэцяга маршрута, што спынiўся недалёка ад нас, пачулi голас кандуктара. Жанчына клiкала на дапамогу. Аказваецца, там «раскачагарыўся», як высветлiлася пасля, 42-гадовы Сяргей В., жыхар прыгараднага пасёлка Янтарны. Ён чапляўся да пасажыраў, брудна лаяўся на iх, i, калi кандуктар зрабiла заўвагу так абразiў яе, што жанчына не вытрымала.

Мы папрасiлi дэбашыра выйсцi з аўтобуса. Па яго знешняму выгляду было вiдаць, што мужык добра-такi ўзяў на грудзi. Да яго, пэўна, як кажуць, не даходзiла, што перад iм ахоўнiкi правапарадку, бо ён паводзiў сябе агрэсiўна, агрызаўся, пагражаў, што «дабярэцца» да ўсiх i кожнага. Кацуба, як гэта i належыць, перш чым пасадзiць яго ў мiлiцэйскую аўтамашыну, праверыў, цi мае ён нейкiя колючыя цi рэжучыя прадметы. Так i ёсць — нажнiцы, металiчная расчоска з вострым канцом (для якiх мэтаў мужык носiць iх з сабой?).

У выцвярэзнiку ён паводзiў сябе гэтак жа, даказваючы, што зусiм не п’яны ад нейкiх ста грамаў... Лабараторным жа метадам было ўстаноўлена, што ён, як гаворыцца, адхапiў 2,6 прамiле алкаголю, i мужыка змясцiлi на адзiн з ложкаў выцвярэзнiка. Спаць. У гэты час сюды прывезлi трох маладых мужчын, якiя на прыпынку тралейбуса на вулiцы Iнтэрнацыянальнай абдымалiся, у п’яным чадзе высвятлялi, хто каго больш паважае.

Генадзь Давыдзенка i Яўген Зоркiн былi на веласiпедах i неслi службу ў мiкрараёне «Волатава». Мiлiцыянеры далажылi, што ўсё тут спакойна. I мне чамусьцi падумалася, цi такая ўжо эфектыўная аддача ад велапатруля ў гэтым густанаселеным жылым масiве, дзе парушальнiка ў дварах дамоў не так проста дагнаць на веласiпедзе. Аб чым i выказаў сваё меркаванне.

— Памыляецеся, — адказаў мне Уладзiмiр Кацуба. — Можна прывесцi нямала прыкладаў таго, як велапатруль наводзiў парадак. Справа ў тым, што дзяжурства на веласiпедах нарады нясуць у зоне адпачынку, якая займае вялiкую тэрыторыю. Каб кантраляваць тут сiтуацыю, патрэбны тры-чатыры пешыя нарады. На веласiпедах жа дастаткова аднаго. Гэтымi днямi каля возера ў кустах трое маладых хлопцаў варылi наркатычнае малачко. Веланарад выявiў iх i выклiкаў групу затрымкi. У другiм выпадку мужчыну, якi выхапiў грошы ў прадаўшчыцы ларка, уцячы ад мiлiцыянераў на веласiпедах не ўдалося. А ў трэцiм Зоркiн i Давыдзенка атрымалi з дзяжурнай часцi мiлiцыi паведамленне аб тым, што каля дома № 13 па вулiцы Макаёнка збiваюць таксiста. У той момант яны знаходзiлiся каля Лядовага палаца, на вялiкай адлегласцi ад месца здарэння, i ўсяго за чатыры хвiлiны пераадолелi яе. Зламыснiкаў, якiя знiклi ў адным з пад’ездаў, шукаць а дванаццатай гадзiне ночы было цяжка. Апытаўшы аднаго-двух сведак, патрульны нарад выклiкаў участковага, групу аператыўнiкаў, i ўсе разам пачалi дзейнiчаць. У вынiку, на чыстую ваду былi выведзены не толькi двое хулiганаў, якiя бiлi таксiста, але яшчэ i чатыры наведвальнiкi «прытона», што мелi розныя правапарушэннi. Усе яны панеслi пакаранне.

Адно з крымiнагенных месцаў горада — тэрыторыя, якая прылягае да чыгуначнага i аўтобуснага вакзалаў, куды я накiраваўся ўжо на iншай мiлiцэйскай машыне разам з камандзiрам трэцяй роты палка патрульна-паставой службы Сяргеем Нязнаевым i мiлiцянерам-вадзiцелем Яўгенам Габрыкавым. Патрульны нарад у складзе Мiкалая Буднiка i Леанiда Пастухова далажыў, што з моманту iхняга дзяжурства нiякiх парушэнняў правапарадку не зафiксавана, хоць прайшло ўжо чатыры з паловай гадзiны.

— Магчыма, усё яшчэ наперадзе? — спытаў я ў iх.

— Усякае можа быць, асаблiва пасля адзiнаццатай-дванаццатай гадзiны ночы. А наогул — не ўгадаеш, калi можа ўзнiкнуць бойка групы моладзi, крадзеж або нешта iншае, — адказалi яны. — Вось нядаўна каля сямi гадзiн ранiцы двое мужыкоў бамжаватага выгляду неслi вялiкую сумку каля магазiна «Вёсны». Адзiн з iх малады, другi — пажылога ўзросту. Вырашылi пацiкавiцца, дзе яны набылi такую сумку i куды так спяшаюцца. Мужыкi не змаглi даць пераканаўчыя тлумачэннi. Яшчэ б! У сумцы знаходзiлася 6 блокаў цыгарэт i прайгравальнiк, аб прапажы якога з кватэры ў мiлiцыю заяўляў адзiн жыхар абласнога цэнтра.

На нашым шляху трапiўся яшчэ адзiн велапатруль. Гэта ўжо ў другiм канцы горада, у сельмашаўскiм мiкрараёне, дзе таксама вялiкая зона адпачынку. Мiлiцыянер Сяргей Гуцаў i Дзмiтрый Лукашоў расказалi, як лiтаральна ўчора яны ўцiхамiрылi 24-гадовага дэбашыра, якi перашкаджаў людзям купацца ў возеры, раскiдваў iхняе адзенне, брудна лаяўлся. Калi ж патрульныя даведалiся аб гэтым ад грамадзян, то папярэдзiлi яго аб магчымых вынiках парушэнняў правапарадку. У адказ бамбiза, спадзеючыся на сваю п’яную сiлу, палез да iх бiцца. Не ўлiчыў, што мiлiцыянеры валодаюць прыёмамi самба. Падсечка. Наручнiкi.

У гэтым сельмашаўскiм мiкрараёне не маглi мы абмiнуць i аздараўленчы цэнтр «Бадзёрасць» i магазiн каля яго, якiя працуюць i днём, i ноччу. На той момант народ каля апошняга пачаў толькi збiрацца, каб папiць слабаалкагольныя напоi — джын-тонiк цi пiва).

Колькi ўжо напiсана рапартаў i зваротаў у адпаведныя органы з просьбай закрыць гэты «начнiк», бо пасля 20 гадзiн грамадзянамi тут набываюцца не тавары першай неабходнасцi (хлеб, малако i г.д.), а алкаголь. Аднак воз i зараз там. Мiж тым, вядома, што закрыццё падобнага магазiна «Спадарожнiк» па вулiцы Яфрэмава на 70 працэнтаў знiзiла колькасць злачынстваў.

— У тыя суткi, калi вы прынялi ўдзел у патруляваннi, — сказаў мне намеснiк начальнiка мiлiцыi грамадскай бяспекi i спецыяльнай мiлiцыi, начальнiк упраўлення аховы правапарадку УУС Гомельскага аблвыканкама Юрый Селiванаў, — у Гомелi нашай службай было затрымана 18 чалавек за дробнае хулiганства i 24 дастаўлены ў выцвярэзнiк. Ёсць i такая статыстыка. З пачатку года ў грамадскiх месцах было ўчынена 269 хулiганскiх выхадак, 240 грабяжоў i па гарачых слядах раскрыта iх адпаведна 176 i 97. Па вобласцi з 722 хулiганскiх учынкаў раскрыта 501, а з 538 грабяжоў у 238 выпадках зламыснiкi затрыманы.

Патрульна-паставыя службы ёсць не толькi ў абласным цэнтры, але i ў Светлагорску, Мазыры, Рэчыцы, Калiнкавiчах, Петрыкаве, Жыткавiчах, Добрушы, Гомельскiм раёне. Дзяжурства яны нясуць у трохзменным рэжыме i дапамагаюць iм у гэтым ваеннаслужачыя ўнутраных войскаў i дружыннiкi. У Гомелi i iншых буйных гарадах з 22 да 6 гадзiн патрулююць начныя аўтаэкiпажы.

— За суткi, — уключаецца ў размову намеснiк начальнiка ўпраўлення аховы правапарадку УУС аблвыканкама Сяргей Шапецька, — у грамадскiх месцах дзяжурыць да трохсот чалавек. Акрамя патрульна-паставых службаў, за парадкам сочаць супрацоўнiкi дэпартамента аховы, дзяржаўтаiнспекцыi, медвыцвярэзнiка, участковыя iнспектары i iнш. За пяць месяцаў гэтага года ў параўнаннi з аналагiчным мiнулагоднiм перыядам злачыннасць у грамадскiх месцах горада знiзiлася на 37 працэнтаў.

— I ўсё ж што вас хвалюе?

— Рост злачыннасцi, учыненай у п’яным выглядзе, — адказалi Юрый Вiтальевiч i Сяргей Мiкалаевiч. — Яна павялiчылася на 16 працэнтаў, паглядзiце, што робiцца на вулiцах. Моладзь — i хлопцы, i дзяўчаты — ходзяць у абдымку з бутэлькамi пiва i джын-тонiка. Мiнiстэрства ўнутраных спраў ўносiла прапанову ва ўрад рэспублiкi забаранiць распiццё слабаалкагольных напояў у грамадскiх месцах, але яна пакуль не прынята.



 
Теги: Гомель
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
...паказаць дэбашыру яго месца
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика